Дванаццаць актаў (зборнік)

2,7
3 читателя оценили
164 печ. страниц
2018 год
Оцените книгу

Отзывы на книгу «Дванаццаць актаў (зборнік)»

  1. xbohx
    Оценил книгу

    Такога ў беларускай літаратуры я яшчэ не чытала... У адным месцы такая канцэнтрацыя гвалту і непрыстойнасцяў. Класічнай беларускай літаратуры заўжды гэтага бракавала, а сучаснікі стараюцца запоўніць гэтыя лакуны.

    Відавочна, можна паспрачацца з укладальнікамі наконт таго, што хаваецца за паняццем эратычная проза. Для мяне эротыка — гэта ўсё ж такі нешта прыгожае, вышэй за гвалт і падлеткавы ананізм. Таму чытала кнігу абстрагуючыся ад вызначэння "эратычная проза". Укладальнікам кнігі стаў Уладзіслаў Ахроменка, даволі вядомы сучасны пісьменнік. Мне нават стала цікава, па якім прынцыпе ён адбіраў творы для кнігі, бо ў прадмове ён нічога пра гэта не напісаў. А зборнік атрымаўся даволі нераўнамерным паводле якасці размешчаных у ім твораў. Вельмі слабыя чаргуюцца з даволі нядрэннымі, таму калі ў працэсе чытання нейкі твор вас не ўразіць, то можаце перайсці адразу да наступнага. Магчыма, адзін з твораў (а можа і некалькі) вас сапраўды зачэпіць.

    Усяго зборнік складаецца з 12 твораў. Гэта паўнавартасныя апавяданні, або ўрыўкі з кніг. Сярод аўтараў можам сустрэць даволі вядомых і яркіх пісьменнікаў, напрыклад, Уладзімір Някляеў, Юры Станкевіч, Людміла Рублеўская і інш. Рублеўскую зусім не чакала сустрэць у падобнай кнізе.

    Адкрываецца зборнік апавяданнем Евы Вежнавец пра спробу згвалтавання дзяўчынкі. Шчыра кажучы, не самы лепшы пачатак кнігі, ды і ніякай эротыкай тут не пахне. Твор цяжкі, закранае даволі важную праблему: слова дзіцяці часам нічога не значыць для дарослага, яго не ўспрымаюць усур'ёз. Дарослыя не верылі Ірыне, якая даказвала, што Дораш хацеў яе згвалтаваць. Гэта даволі распаўсюджаная з'ява, а яшчэ часцяком саму ахвяру могуць абвінаваціць у тым, што яна справакавала гвалтаўніка. Гэта сапраўды няпростая тэма, апошнім часам яна шырока асвятляецца ў інтэрнэце. Не так даўно ў сеціве быў флэшмоб пад хэштэгам #янебоюсьсказати (пачаўся ва Украіне, але распаўсюдзіўся на Расію і Беларусь), дзе людзі дзяліліся сваімі шчырымі гісторыямі на тэму гвалту. Гэта балючая тэма, якая вартая не адной кнігі.
    Больш за ўсё спадабаўся твор ад Марты Локіс "Дваістая душа Алісы" (фрагмент рамана). Гэты кавалачак зацікавіў мяне настолькі, што з'явілася жаданне прачытаць цэлы раман. Яго сапраўды можна аднесці да эротыкі, бо там ёсць дзяўчына, якая падсвядома даследуе межы сваёй сексуальнасці, сваё цела. І гэта не выглядае брыдкім і агідным, усё падаецца вельмі натуральным.
    Цалкам дрэнных твораў у зборніку я не знайшла, проста ўсе яны вельмі розныя, думаю, што кожны знойдзе свайго чытача.
    Кніга толькі электронная, можа набыць на kniharnia.by . Вокладка ў яе выдатна глядзіцца нават на чорна-белым кіндле.

  2. Kansyello
    Оценил книгу

    Одна из самых нашумевших книг этого года в Беларуской литературе. 12 рассказов от самых знаменитых авторов современной беларуской литературы. Не везде все красиво, скорее даже везде какие-то очень не радужные картины описаны. Читаешь и не можешь понять,это реальная история автора или вымышленная.