«1813 (зборнік)» читать онлайн книгу 📙 автора Уладзімір Садоўскі на MyBook.ru
image
1813 (зборнік)

Отсканируйте код для установки мобильного приложения MyBook

Недоступна

Стандарт

3.86 
(7 оценок)

1813 (зборнік)

99 печатных страниц

Время чтения ≈ 3ч

2016 год

18+

Эта книга недоступна.

 Узнать, почему
О книге

У кнізе змешчана навэла «1813» і пяць апавяданняў.

Дзеянне навэлы адбываецца ў 1813 годзе ў апошнія дні зімы. У разбуранае Вялікай вайной мястэчка на ўскрайку Мінскай губерні наведваецца госць са сталіцы. Міхал Клеафас Агінскі – дыпламат, кампазітар, а зараз сенатар Расійскай Імперыі – прыязджае пагасціць да свайго дзядзькі ў фамільны замак ля Маладэчна. З надыходам адлігі ў наваколлях мястэчка пачынаюць адбывацца незразумелыя рэчы: забітыя жаўнеры паўстаюць з поля мінулай бітвы і нападаюць на жыхароў паселішча. Хутка замак Агінскіх апынаецца ў аблозе хадзячых мерцвякоў. Міхалу Клеафасу не застаецца нічога іншага, як зноў узяць у рукі зброю і змагацца за свабоду роднага края. Толькі гэтым разам ворагам будуць не жывыя людзі, а паўсталыя пачвары.

Кніга змяшчае нецэнзурную лаянку

читайте онлайн полную версию книги «1813 (зборнік)» автора Уладзімір Садоўскі на сайте электронной библиотеки MyBook.ru. Скачивайте приложения для iOS или Android и читайте «1813 (зборнік)» где угодно даже без интернета. 

Подробная информация
Дата написания: 
1 января 2016
Объем: 
179564
Год издания: 
2016
Дата поступления: 
4 января 2019
ISBN (EAN): 
9789857165049
Время на чтение: 
3 ч.

bastanall

Оценил книгу

(дубль два! першы чамусьці выпіліўся)
(увага: водгук двухмоўны)

Сначала по-русски. Не знаю, зачем (книга-то на белорусском), но пусть будет (:
Несколько дней медлила и не хотела начинать отзыв на эту книгу (может, в зомби превращаюсь? глаза уже красные-прекрасные). Медлила не потому, что нечего сказать, а потому, что не знаю, какой линии придерживаться. С одной стороны, не хочется быть слишком серьёзной по отношению к хоррору и фантастике, с другой — к книгам на белорусском языке я волей-неволей всегда отношусь предельно серьёзно. На этом и порешим: я буду серьёзной, а вы постараетесь слишком явно не улыбаться (:

Первое, о чём вам нужно узнать: книга маленькая и интересная. Время действия основной новеллы, как вы могли догадаться, — 1813 год, место — Молодечно, замок семьи Огинских, тех самых Огинских, один из которых был известным композитором. Да и боец из него неплохой, рубить направо и налево врагов (которыми в новелле оказались зомби) у него получалось просто отлично. Ну и далее по тексту. В общем, если вы неплохо владеете белорусским языком, то читать книгу будет легко и увлекательно, а безупречная композиция полностью вас захватит своим ритмом, поворотами и соразмерностью. Всем бы так владеть мастерством повествования! Условно литературу можно разделить на популярную, где главное — это сюжет и события, и элитарную, где главное — это мысли и общий смысл. (Обычно, детективы, фантастику, фэнтези и ужасы относят к первому, а все шедевры мировой классики — ко второму). Этот небольшой сборник, содержащий одну новеллу и несколько рассказов, почти целиком можно отнести к первому, но, как и всякая высококачественная фантастика (которая относится ко второму), он буквально заставляет читателя задуматься: «А что, если?..» Не последнюю роль в этом играет продуманная композиция каждого из произведений.
Также огромным плюсом я считаю оригинальные фантастические допущения — простые, но красивые. Как говорят, «мне бы такое и в голову не пришло», а если бы и пришло, то только после долгих размышлений о культурном наследии белорусов. Кстати, познания автора в краеведении тянут на ещё один большой плюс, потому что автор не просто фантазирует на вольные темы, а увлекательно пишет о том, в чём разбирается, — на таком фундаменте его тексты ещё много лет будут стоять непоколебимо. Ещё из плюсов, как я уже говорила, — язык и увлекательность. Но есть и минусы.

Для меня (и это второе, что вам нужно знать) хорошее впечатление испортила психологическая недостоверность отдельных моментов. Рассматривать подробнее это сейчас не стану, но ничто не мешает мне запихнуть свои размышления под кат после белорусскоязычной версии отзыва (вот уж куда мало кто полезет в поисках спойлеров).
Также я не могла не обратить внимание на несколько промелькнувших русизмов и на небрежно выполненную издательством подготовку книги в целом. Русизмы — это вообще отдельная (и вечная) боль белорусских текстов. Возможно, связанная с тем, что 80% нашей жизни организовано на русском языке. В общем, ничего смертельного (даже наоборот, тем, кто плохо знает мову, это может помочь при чтении книги), хотя для меня, конечно, всё серьёзнее некуда. Ну, я же предупреждала (:

Кстати о птичках. Если вы читали книгу, но никогда в жизни не ездили из Минска в Молодечно (ведь именно в этом направлении разворачивается основное действие произведения), мне было бы интересно узнать, какие географические впечатления на вас произвела новелла «1813»? Я-то здесь живу, поэтому хорошо знаю место действия и историю края (по крайней мере, неплохо, хотя до автора мне далеко), и представить себе происходящее мне было несложно. А если бы нет?
И последняя интересная вещь, которую хотела бы вам рассказать (если вы и без меня не в курсе): в 2017 году книга была номинирована на премию Ежи Гедройца — литературную премию, которая присуждается за лучшую книгу, изданную в бумажном или электронном варианте в предыдущем году на белорусском языке в жанрах «художественная проза» и «эссеистика». «1813» попал в лонг-лист, но не перешёл в шорт-лист, чему я — рассмотрев книгу приведённым выше образом, — совершенно не удивлена. О, кстати, а кто её всё-таки получил?
*ушла*
____________________________________________________________
*і вярнулася*
…па-беларуску.
Ужо другі ці трэці дзень цягну час, абы толькі не прыступаць да водгука на «1813» (мо, у зомбі ператвараюся? вочы чырвоныя-чырвоныя). Маруджу не таму, што няма слоў, а таму, што не ведаю, якой лініі прытрымлівацца. З аднаго боку, усё сур’ёзна, з іншага боку, хорар і фантастыка — гэта ж не самая сур’ёзная справа на свеце, і трэба ставіцца да яе лягчэй. Карацей кажучы, я папярэджваю вас, што буду смяротна сур’ёзнай і што самымі смяротна небяспечнымі будуць жарты, раскіданыя там і сям, як часткі цел пасля выбуху.

Першае, аб чым вам трэба даведацца: кніга маленькая і цікавая. Калі вы няблага валодаеце беларускай мовай, то чытаць будзе лёгка, і бездакорная кампазіцыя цалкам захопіць вас сваім рытмам, паваротамі, суразмернасцю. Усім бы так валодаць майстэрствам апавядання! Літаратуру можна ўмоўна падзяліць на папулярную, дзе галоўнае — гэта сюжэт і падзеі, і элітарную, дзе галоўнае — гэта думкі і агульны сэнс. (Звычайна, дэтэктывы, фантастыку, фэнтэзі, хорар адносяць да першага, а ўсе шэдэўры сусветнай класікі — гэта, безумоўна, другое). Гэты невялічкі зборнік, што змяшчае навэлу і некалькі аповедаў, амаль цалкам адносіцца да першага, але як і высокаякасная фантастыка — якая адносіцца да другога, — прымушае чытача задумацца: «А што, калі..?» Не апошнюю ролю ў гэтым адыгрывае якасна прадуманая кампазіцыя кожнага з твораў.
Таксама вялізнымі плюсамі я лічу арыгінальныя фантастычныя дапушчэнні — простыя, але прыгожыя. Як кажуць, «мне б такое і ў галаву не прыйшло», а калі б і прыйшло, то толькі пасля доўгага асэнсавання культурнай спадчыны беларусаў. Дарэчы — аўтарская дасведчанасць у краязнаўстве цягне на яшчэ адзін вялізны плюс, бо аўтар не проста фантазіруе на вольныя тэмы, а абапіраецца на гістарычныя звесткі, і на такім падмурку яго тэксты яшчэ шмат гадоў будуць стаяць непахісна. Яшчэ з плюсаў, як я ўжо казала, — мова і захапляльнасць. Але ёсць і мінусы.

Для мяне (і гэта другое, пра што трэба даведацца, бо вы таксама рызыкуеце сутыкнуцца з гэтым) добрае ўражанне сапсавала псіхалагічная недакладнасць асобных момантаў. Разглядаць падрабязней тое, што я лічу памылкамі (хаця яны могуць і не з’яўляцца імі), — небяспечна, бо не хацелася б спойлерыць, але нішто не перашкаджае мне запіхнуць гэта пад кат (да таго ж, заўважанныя недарэчнасці не будуць мазоліць вочы: я ж хачу пераканаць вас прачытаць кнігу, а не наадварот :).
Таксама я не магла не заўважыць некалькі русізмаў і нядбайна выкананую выдавецтвам падрыхтоўку кнігі. Што я маю на ўвазе, кажучы пра русізмы? Па-першае, гэта фразы, якія па-беларуску гучаць немілагучна. А па-другое, у рускай мове шмат устойлівых канструкцый, што выкарыстоўваюцца ў нязменным выглядзе, каб аказаць пэўнае ўздзеянне на думкі чытача — але пры перакладзе на іншую мову пераносны сэнс губляецца і фраза становіцца падобнай да калекі-небаракі, якога без мыліц ці нават адзення выгналі з хаты. Што? Вас цікавіць, чаму тады я сцвярджала, што мова ў кніжцы лёгкая і я лічу яе плюсам? Добра-добра, прызнаю, русізмаў было няшмат, чатыры ці пяць на ўвесь зборнік, — але ж я папярэджвала, што ўсё сур’ёзна! Гэта родная мова! Я не магу ставіцца да яе несур’ёзна!
З іншага боку, канешне, мяне нельга лічыць экспертам, тым больш, што апошнія афіцыйныя змены ў мове прайшлі міма мяне. І — галоўнае, — нельга забывацца на тое, што сучасная мова не стаіць на месцы, яна змяняецца разам з жыццём і навакольным асяроддзем. Адкрыцці, вынаходкі і распаўсюджванне цікавых «фішак», тэм і гаджэтаў упарта штурхаюць яе наперад. «1813» Садоўскага — добры таму прыклад.

Дарэчы аб наваколлі, мне цікава даведацца, якія геаграфічныя ўражанні ад навэлы «1813» склаліся ў тых, хто ніколі не ездзіў з Менску на Маладэчна. Менавіта з Менску, бо дзеянне навэлы разгортваецца з-пад Маладэчна ў менскім кірунку. Я жіву тут, таму добра ведаю месца дзеяння і гісторыю края (прынамсі, няблага, хаця да аўтара мне далёка), і ўяўляць дзеянне мне было лёгка. А калі б не?
Наогул, кніга з’явілася для мяне напамінам пра маю таемную сакральную сувязь з беларускай мовай. Нічога такога, справа ў прозвішчы. Звычайна ў рускамоўных творах я сустракаю сваё прозвішча добра калі адзін раз, але зусім інакш з творамі беларускамоўнымі — у залежнасці ад тэмы і памераў магу сустэць сваё прозвішча ад сямі да сарака разоў. Як тут не адчуць сваё беларускае паходжанне? Балазе, у мяне няма падстаў у ім сумнявацца.

Апошняя цікавая рэч, якую хацела б вам распавесці (хаця сумняваюся, што вы яе не ведаеце), — гэта тое, што зборнік быў адным з кандыдатаў на прэмію Гедройца, але не трапіў з лонга ў шорт-ліст. Разгледзеўшы кнігу манерам, які апісала вышэй, я разумею, чаму кніга трапіла ў спіс намінантаў — і чаму не мела шанца атрымаць прэмію. О, дарэчы, які сёння дзень? Трэба паглядзець, а хто яе ўсё ж такі атрымаў.

Але...

Але вернемся да таго, чым я не хацела свяціць перад чытачамі, якія яшчэ толькі збіраюцца адкрыць кнігу. Насамрэч, не магу вырашыць канчаткова. Ці то Міхал Клеафас Агінскі — дзівак, ці тое аўтар вырашыў пакінуць у тэксце некалькі псіхалагічна спрэчных момантаў, абы не змяняць тую самую бездакорную кампазіцыю, якую я так нахвальвала вышэй.
Напрыклад момант, калі Міхал накіроўваецца за дапамогаў у стан красненскага гарнізона. Старонку таму ён раскаяўся, што прывёў амаль усіх пачвар з Маладэчна пад муры замка, — і вось ужо красненскі гарнізон (разбіты, забіты, пажраты, бо хтосьці не папярэдзіў іх, з чым прыдзецца біцца), увесь гэты гарнізон разам з пачварамі ў франзузскіх мундзірах мёртвымі рукамі грукае ў вароты замка Агінскіх. Міхалу сорамна? Не, ён толькі раз’юшаны, што колькасць пачвар павялічылася.
І яшчэ: калі Агінскія вырашылі падарваць замак разам з пачварамі, у абодвух адна і тая ж рэакцыя: «не будзем марудзіць». Гэта як? Аўтар жадаў паркрэсліць, што няма часу на жаль, калі за сценамі замка такая сурь’ёзная праблема? Але ж усё роўна ненармалёва.
Ці, напрыклад, калі ў першы момант Міхал разумее, што мерцвякі не такія бязглуздыя і актыўна ўзаемадзейнічаюць, і ўжо ў другі — крычыць на ўвесь замак пра план, які людзі выпрацавалі для знішчэння пачвараў. Ну-ну, Міхал, ну-ну.

Карацей кажучы, запытайся я пра гэтыя спрэчныя моманты ў аўтара падчас асабістай размовы, не здзівілася, калі б ён паспяхова пераканаў мяне, быццам так было трэба. Але дрэнна, што ў мяне як у чытача наогул з’явіліся такія пытанні. Але ўжо не важна, ці то рэдактар прапусціў гэтыя моманты, ці тое аўтар на іх настойваў, бо Міхал Клеафас Агінскі паспяхова абараніў улюбёную краіну ад пачвар і назаўжды пакінуў Маладэчна. На тым і спынімся.

свернуть
31 октября 2017
LiveLib

Поделиться

maryia-shebanets

Оценил книгу

За нараджэннем "1813" я назірала з моманту старту краўдфандынгавай кампаніі. Прачытаўшы ў сацсетках пра ідэю першага беларускага зомбі-хорара, чамусьці вельмі ўзрадавалася, хоць жахі і не чытаю - баязліўка я. Потым дайшло, што там яшчэ і галоўны герой - Агінскі, вядомы ў нашых мясцінах дзеяч. Ну нічога сабе, таварышы! Прымусіць князя, кампазітара і палітыка лётаць за мерцвякамі - гэта шыкоўна! Ды й вельмі своечасова: адзін крок - і мы ўжо на ўзроўні сучасных знакамітых амерыканцаў, іхнія знакамітасці даўно ўжо нячысцікаў ганяюць у кіно ды літаратуры. Дачытаўшы да апісання месца дзеяння (мой родны горад? ШТО?), я нарэшце зірнула на прозвішча аўтара. Ну нічога сабе! Валодзя! Мы ж у адным літклубе творыкі пачытвалі колькі гадоў таму! Ды я ад аднаго яго фантастычнага апавядання дагэтуль спаць баюся. Ой-ой, там у кнізе акрамя навэлы "1813" яшчэ й апавяданні бонусам, напэўна ж і ЯНО будзе! Ну, гэта... Shut up and take my money, ці як там кажуць.

1813

Ледзьве дачакалася: грошы сабралі, справа закруцілася, кнігу нават раней за старт продажу атрымала па электронцы (цяпер папяровую чакаю, ды з аўтографам ^_^) і хутчэй-хутчэй залезла пад коўдру з чыталкай. Баюся жахаў, пасля Кінгу з ягонай Цёмнай Вежай ніводнага ў рукі не брала і наўрад ці вазьму яшчэ калі. Але ж тут сваё, роднае, цікава ж! Пакінула святло ў пакоі, каб зусім не ашалець.

Пачатак не надта напалохаў, затрывожыў кропельку, а там ужо і забылася пра сваю перасцярогу. Куды мне! Тут гісторыя ажыла, тут родныя мясціны пасля Напалеонаўскай вайны, разбураныя, знявечаныя... Яно ж усё так і было - і робіцца балюча, і хочацца ганарыцца, ведаючы, які прыгожы горад паўстаў на ўсіх гэтых пажарышчах не адной вайны.

Але ж, чытаю далей. Трывожныя званочкі то ў адным месцы, то ў другім. Крыху містыкі - не, ну а што, усё на сваім месцы, не падкапаешся. Першыя здарэнні... непаразуменне... жахлівае ўсведамленне... барацьба! Перамога розуму над моцнымі і жывымі пачуццямі (о, як я люблю, калі без зацягнутых саплей, раўнёханька колькі трэба!), адкрыцці, вынаходніцтвы. Кляштар і неміласэрна дамаляваныя розумам падзеі там, дзе літасцівы аўтар змаўчаў... як ён красамоўна маўчыць, проста жах. І праўда, я ж жахі чытаю. Але далей, далей! Жарсці напаляюцца, трэба вырашаць хутка і жорстка. План! Выкананне - о, як разумна, а я б тут пэўна лішняга ляпнула... Але што ж будзе з гэтага ўсяго?? Бойка! Надзея! Ах ты ж халера(( Не губляцца, наперад, хутчэй! Думай, вырашай, часу ўсё менш...

Неяк так гэта адбывалася. Нават і не ведаю, як без большых спойлераў далей распавясці. Узрадаваў герой - жывы, пільны, не супермэн, ужо і здароўе не тое, але розум і натхненне працуюць на поўную. О, гэты момант з выліццём пачуццяў на паперу! Ды пофігу на гэты бардак навокал, калі ўнутры ўсё гарыць і патрабуе чыстага аркуша! Ой як разумею!!! І дзядзька малайцом, мне б такога! Яшчэ прымусіў панервавацца і да замірання сэрца здзівіў Халматаў. М-м-м, ахвяры, і такія шчырыя! Мая павага! І, нарэшце, фінал, пасля якога ўсю ноч варочалася і перажывала, як там усё абышлося. Во блін, а навэлу я за ноч і дабіла. Яшчэ б столькі! Што было далей, пасля выбуху? Як выжывалі, як адбудоўваліся? Што зрабілася з дэ Пірэ і ці ціха пад Смаленскам? Што з астатнімі чальцамі пошукавага атрада? Ці дайшоў хто жывым да Францыі? Ці... нежывым?? Такая прастора, вось хадзі цяпер і думай. Бррр!

Але затое сама дадумала, чаму афіцыяльна (ну, па гісторыі), Агінскі ў Маладзечна прыехаў толькі ў 1814. Таму што за гэты час прыбралі сляды падзей, скляпалі афіцыйную версію (без зомбі, зразумела), а яго там быццам і не было зусім. Ахвяры дадалі да ваенных - і цішыня. Таму мы нічога з падручнікаў і не ведаем)))

Апавяданні

Праз пару дней крыху адышла і ўзялася за апаваданні. Такая смаката! Вось каму-каму, а Садоўскаму я б за іх абавязкова якую-небудзь прэмію ўляпіла і поўныя кішэні грошай, і з плакатам пастаяла б пад вокнамі "Валодзя, пішы яшчэ!" Кожнае цікавае, асаблівае, са сваёй таямніцай. Віват, Майстра!

Забі гэта

Старажытны Рым і іншапланецяне? А чаму б і не! Вы яшчэ падзякуеце гладыятару Ксенасу за тое, што ён зрабіў для чалавецтва. Дагэтуль трасецца ў сярэдзіне ад яраснага "Здохні!"

Звычай

Дурная казка - так я заўсёды пра гэта думала. Ці дурная прытча, можа. А што калі яна вернецца ў рэальнасць? Што, калі гэта будзе неабходнасцю пасля апошняй вайны? Балюча ад адной думкі. Але ўсё ўнутры ператраслося ад іншага. Ад горада. Божачкі, гэта ж усё...

Як у старыя добрыя часіны

Яшчэ адна вельмі жывая замалёўка пастапакаліптычнага свету. Аж дыхаць балюча было. І, ведаеце, я б аддалася гэтаму насланню.

У мяне няма пачуццяў, але я павінен кахаць

Вось!!! Яно!! Тое самае! О, як я яго люблю ужо не першы год! Чытана-перачытана. І цяпер заўжды пад рукой. Я чую гэты "шэпт, поўны юру і жарсці" у сваёй галаве. "Чалавек, ты вельмі прыгожы, чалавек, ты мне падабаешся, чалавек, я без цябе памру, чалавек"... Жудасць і прыгажосць, шыкоўна перайначаная тэма прыгажуні і пачвары. Усім і кожнаму - чытаць!

Начны пастаялец

Незвычайна! Ніякага табе апакаліпсісу, ніякіх іншапланецян, на першы погляд - і ніякай фантастыкі. А другім поглядам зірніце самі. Ух!

***

Што тут скажаш, закахалася я ў беларускую фантастыку цяпер. Тут і годных савецкіх фантастаў прыгадала, якіх так любіла ў школе, і сучасных замежнікаў (мае бясконцыя падзякі міласэрнасці і сціпласці аўтара, у якога іхнім Марцінам ды Кінгам яшчэ павучыцца трэба, вось што такое павага да чытача і яго душэўнага здароў'ечка).

Аўтар, родненькі, пішы яшчэ!

3 ноября 2016
LiveLib

Поделиться

xbohx

Оценил книгу

Зноў залунае наш штандар,
Палыхне ўначы пажар,
I паходнаю трубой
Зноў паклiча нас з табой на мужны бой.
Мая Радзiма – край адзiны.

Ведаю я аўтара гэтай кнігі даўно па LiveJournal. А цяпер ён ускалыхнуў беларускую літаратуру першым беларускамоўным зомбі-хорарам. Шчыра кажучы, я не аматар гэтага ні ў кінематографе, ні тым больш у літаратуры, але такая падзея не магла прайсці міма мяне.

Уявіце 1813 год, Міхал Клеафас Агінскі прыязджае ў невялікае мястэчка пад Маладзечна да свайго дзядзькі (дарэчы, родныя мясціны і самога аўтара). Зусім нядаўна адгрымела вайна, заканчваецца зіма, і з-пад снегу пачынаюць з'яўляцца... Што б вы думалі? Не, зусім не пралескі, а мерцвякі. Ці як зараз модна — The Walking Dead, Хадзячыя мерцвякі.

Кніга напісаная на вельмі высокім узроўні. Гэта не нейкая бязглуздая страшылка, дзе кроў, вантробы і смерць, герой бегае з бензапілой (ці шабляй, ці чым там яшчэ раяць абараняцца ў выпадку зомбі-апакаліпсісу) і робіць хэдшоты замбакам. Гэта гістарычны твор (ну, няхай псеўдагістарычны, хаця на прэзентацыі мы амаль упэўніліся, што ніколькі не псеўда-) пра змаганне за родны край, барацьбу з ворагам, з французскімі жаўнерамі. Розніца толькі ў тым, што вораг гэты ўжо аднойчы быў забіты, а цяпер вярнуўся да жыцця ў крышачку іншым выглядзе. Ну і зомбі яны сталі не проста так, усё мае сваё тлумачэнне, толькі пра гэты вы самі прачытаеце ў кнізе. І хоць кніга задумвалася, як сцёб, але гэта вельмі якасны сцёб. Кніга вельмі якасная і паводле лексічнага напаўнення, добрай беларускай мовы.

Выдатна, што галоўным героем кнігі аўтар зрабіў менавіта Агінскага — вядомую многім рэальную гістарычную асобу. Так кніга стала больш жывая, і ўсё часцей падчас прачытання ўзнікае ўражанне, што ты сапраўды чытаеш гістарычную прозу, а не выдумку.

Папяровай версіі пакуль што няма (акрамя 18 унікальных асобнікаў для выбраных), так што ўсе бяжым купляць электронную. Аздоблена кніга выдатнымі малюнкамі Рамана Пятрашкі.

Адзіны мінус кнігі — яна хутка заканчваецца :)

11 ноября 2016
LiveLib

Поделиться