«Сакрамэнта» читать онлайн книгу 📙 автора Галіна Багданава на MyBook.ru
image
Сакрамэнта

Отсканируйте код для установки мобильного приложения MyBook

Недоступна

Стандарт

4 
(2 оценки)

Сакрамэнта

285 печатных страниц

Время чтения ≈ 8ч

2010 год

16+

Эта книга недоступна.

 Узнать, почему
О книге

Новая кніга Галіны (Галіны Багданавай) – гэта шчырая споведзь перад сабою і перад чытачом пра наш час, пра вечныя пераўтварэнні кахання ў жыцці і вобразным свеце мастацтва.

читайте онлайн полную версию книги «Сакрамэнта» автора Галіна Багданава на сайте электронной библиотеки MyBook.ru. Скачивайте приложения для iOS или Android и читайте «Сакрамэнта» где угодно даже без интернета. 

Подробная информация
Дата написания: 
1 января 2010
Объем: 
514104
Год издания: 
2010
Дата поступления: 
12 февраля 2019
ISBN (EAN): 
9789856887775
Время на чтение: 
8 ч.

ZhenyaMartynovich

Оценил книгу

Героі прозы Галіны Багданавай – гэта мастакі, кампазітары, навукоўцы, супрацоўнікі музеяў, педагогі, студэнты, у большасці сваёй людзі гарадскія. “Сентыментальныя” гісторыі пісьменніцы адлюстроўваюць прыватнае жыццё асобы, якое карэктуецца ўздзеяннем горада.
У самім творы “Сакрамэнта” пісьменніца выкарыстоўвае сімвалы. Вобразы рыбы, змяі, птушкі, ўзятыя не проста так! Гэта тры сферы жыцця: вада, зямля і неба; гэта тры этапы жыцця: рыба - змяя - птушка. І гэта гісторыя пра жанчыну, якая змагла прайсці ўсе тры этапы… Пры гэтым, кожны этап у жыцці жанчыны адлюстроўваў яе адчуваненне сябе ў гэтым жыцці.
Для некаторых жанчын толькі і застаецца, што жыць у абалонцы нейкага вобраза ( жанчына – рыба, жанчына- змяя, жанчына-птушка ). А ў некаторых жанчын хапае сілы вырвацца з замкнёнага, адведзенага для яе кола (рыбы ці змяі). І дасягнуць тых вышыняў і свабоды, якую адчувае птушка (сімвал свабоды).
Але ў самым канцы твора пісьменніца паказвае нам, што ўсё только пачынаецца… Што гэтыя тры этапы жыцця - рыба, змяя, птушка – не заканчваюцца. Потым пачынаецца новае, чалавечае жыццё!
“Сонца садзілася за далягляд. Ружовую, ліловую празрыстаць зацягваў лёгкі вэлюм туману. На тым беразе таксама нехта паліў вогнішча. І лёгка лёталі, разгарнуўшы моцныя крылы, усім добрай ночы жадалі клёкатам буслы. Цэлая сям’я. Пэўна, гэта з таго гнязда, што на вунь тым дубе…
Пачыналася маё новае, чалавечае жыццё.” [3, с. 305]
Як мы бачым, кніга “Сакрамэнта” – гэта амаль дзённік, у якім Галіна Багданава паказвае нам свет вачыма жанчыны, якая ўмее любіць. Любіць жыццё… Ва ўсіх сваіх выявах! І ва ўсіх яго праявах!
Дык, якое ж яно, аўтарскае “я” ў прозе Г. Багданавай?
Каб адказаць на гэтае пытанне больш дакладна, дазволю сабе невялікую гульню: калі б мяне папрасілі супаставіць, параўнаць аўтарскае “я” з нейкім колерам, то гаворачы пра прозу Г. Багданавай, я бы, без долі сумнення, назвала б белы колер. Бо для мяне гэты колер асацыіруецца з чысцінёй, святлом, надзеяй, дабром. Як і творы Галіны Багданавай. Яе героі вераць у лепшае будучае, мараць, кахаюць…
“…Ёсць найвышэйшы закон свету. Калі цябе хтосьці кахае, калі хтосьці моліцца за цябе, - табе шанцавала і будзе шанцаваць.” [3, с. 298]
Праз сваіх герояў, іх светапогляд, перажыванні, думкі мы і можам бачыць аўтарскае “я” Г. Багданавай. Таму, можна сказаць, што аўтарка як быццам сама з’яўляецца прататыпам сваіх герояў. Але не трэба спяшацца з такімі высновамі.
Вядома, што гэтыя гісторыі ідуць “ад жыцця” і пісьменніца, нібыта мастак, кладзе адну за адной фарбы на сваё палатно. Кожнае апавяданне – гэта яшчэ адзін штрых да “палатна” пад назвай “Сакрамэнта” (у перакладзе з італьянскага “вялікае таінства” ).
Г. Багданава выконвае ролю “медыятара”: праз яе аўтарскае “я” (сэрца) праходзяць гэтыя розныя жыццёвыя гісторыі. Некаторыя з іх змрочныя (як “Сола для перабітых пальцаў”), некаторыя патыхаюць святлом і цеплынёй (як аднайменная аповесць “Сакрамэнта”). І я нездарма параўнала аўтарку з мастаком, а кнігу з палатном. Бо менавіта гэтак - з нейкай асабістай пяшчотай - Г. Б. Багданава адносіцца да слова.
У сваіх творах пісьменніца не ставіць за мэту паказаць сябе, свой боль (гэта не аўтабіяграфія), а імкнецца адлюстраваць (праз сваё “я”) гісторыі простых людзей: рамантыкаў, жанчын, дзяцей…
Аўтарка нібыта “дыстанцуецца” ад іх, але гэта таксама своеасаблівы прыём. Насамрэч, пісьменніца спрабуе данесці да чытача адну простую выснову: не трэба рабіць балюча адно аднаму. Асабліва, калі гэта датычыцца родных нам людзей. Усё проста, але так цяжка выконваць гэтыя простыя ісціны.
Мова Г. Багданавай вельмі эмацыянальная. Часта сустракаюцца шматкроп’і (іх варта ўспрымаць як паўзы для роздуму), вобразныя параўнанні, метафары.
Аўтарка не дамінуе над чытачом, імкнецца прымусіць яго задумацца над балючымі для яе праблемамі.
Вікторыя Мартыновіч

4 января 2015
LiveLib

Поделиться

Aksana81

Оценил книгу

Пакуль у дамскіх раманах буяюць слязлівыя гісторыі з хэпі-эндамі, у "літаратуры вялікіх дасягненняў" мода на траўматычны жаночы досвед, на выбудоўванне катастрафічнай сюжэтнай лініі "маці—дачка", на інструментальную ролю мужчыны, на жаночую турму ці жаночую бальніцу, урэшце — на жаночую фізіялогію. Аўтаркі сцвярджаюць, што быць жанчынай — гэта нешта іншае за быццё мужчынам. І гэты апошні тэзіс хіба адзінае, што будзе лучыць кнігу Галіны Багданавай "Сакрамэнта" з сучаснай жаночай прозай (не блытаць з жаночай літаратурай, бо не кожны тэкст, напісаны жанчынай — ёсць жаночая проза).

Бывае цікава сачыць за тым, што ў творах аўтара паўтараецца, становіцца лейтматывам. У кнізе Галіны Багданавай "Сакрамэнта" пры ўсёй размаітасці тэм і сюжэтаў квінтэсенцыяй можна лічыць фразу: "

Тады я ўпершыню адчула, што жаночае цела, па-сутнасці, проста прыгожая пасудзіна, якая хавае ў сабе жывую мужчынскую плоць і можа вынасіць, нарадзіць дзіця

".

Гэта кніга нават не пра каханне жанчыны да мужчыны, яна пра служэнне мужчыну, пра асэнсаванне свайго служэння як місіі. Тут не маецца на ўвазе гатаванне сняданкаў і мыццё шкарпэтак, бо жанчына служыць, натхняючы мужчыну на подзвігі ці шэдэўры (сярод герояў шмат рэальных прадстаўнікоў свету мастацтва).

Паводле Галіны Багданавай, жанчына надае свету прыгажосць, яе шлях — сцежкі з кветкамі, багоўкамі, грыбочкамі. Але асфальтавая дарога — шлях мужчыны, які структуруе свет. Напэўна, значная колькасць жанчын не пагодзіцца з такім размеркаваннем роляў, але раптоўна заўважаецца, што дэклараваная ў культуры роўнасць палоў, разрэкламаваная СМІ амбітнасць жанчын і цікавасць да кар'еры не даюць адчуванне шчасця. А дае яго — нечакана! хіба нечакана? — служэнне мужчыну, які выклікае захапленне.

9 января 2012
LiveLib

Поделиться