Собаки Европы

4,1
36 читателей оценили
693 печ. страниц
2019 год
Оцените книгу

Отзывы на книгу «Собаки Европы»

  1. Kelderek
    Оценил книгу

    Всегда приятно согласиться с автором, а не спорить с ним. Бахаревич кокетливо пишет в "Собаках Европы": "За нудного Бахаревича я браться не стал бы". Нудный он или нет, решать каждому отдельно. Но прочитав его толстенную книгу, жалею о потерянном времени. Не потому что плохо (складывать слова он умеет, и делает это достаточно ловко), просто бессмысленно. Исписать столько страниц лишь для того, чтобы добиться такого же эффекта и уровня мысли, который воплощен в заурядном выпуске "Новой газеты"? Ну я не знаю.
    В остальном же, все слишком бестселлерово и узнаваемо: искусственный язык, книжки, поэзия, мечты о свободе и неспособность к ней, громадная тоталитарная империя, сделавшая Беларусь почти забытым прошлым (нас это правда интересует?), декорации антиутопии недалекого будущего, обязательные Джойс и Кафка как светочи культуры и столпы просвещения (для меня это приметы провинциализма и попсовости). Политика, публицистика пополам с доморощенным, но приглаженным и адаптированным к массовому читателю модернизмом.
    В конечном же итоге, книга с полки, где стоят Поляринов и какая-нибудь Фикс (первые две части откровенно подростковые). Короче, улучшенный "Центр тяжести". Поляринову есть чему и у кого поучиться (а то американцы ему не впрок).

  2. nubir
    Оценил книгу

    Гэта мае невялічкія нататкі, зробленыя ў фэйсбуку пад час чытання:)

    ________________

    Пачаў чытаць "Сабакі Эўропы". Сёння. Шрыфт, здаецца, завялікі, але гэта дадае саліднасці:) Мабыць, напішу потым нейкі водгук, а, мабыць, буду дзяліцца ўражаннямі паступова. Хто ж ведае:) Канец навучальнага года - не лепшы час для "сур'ёзнага" чытання, але ж пакуль усё ідзе добра. І аўтар недзе тут паблізу. Кніга зусім ужо жывой робіцца:)

    5.04.18

    69 старонак Бахарэвіча. Часу для "паглыблення" пакуль няма, бо задачы на красавік крыху іншыя. Але ж як цікава! Ясная і якасная проза чалавека, які любіць словы. Я таксама люблю словы:) І, безумоўна, карашок вокладкі ўздзейнічае асаблівым чынам:) Быццам у скарбонку трапляеш:)

    7.04.18

    Першая частка Бахарэвіча дачытана. І што там далей? Хоць я і ведаю, што ўсе часткі быццам самастойныя:) З кожнай прачытанай старонкай трымаць кнігу ў руках усё лягчэй, бо надыходзіць раўнавага:) Зараз гэта 169 старонак супраць 700, што засталіся. Хуткасць чытання крыху мяне напружвае, бо гэта ж сур'ёзны твор. Што там далей? Убачым:)

    8.04.18

    Класіка мяне не захапляе:) Шэсць гадоў таму я апынуўся на майстар-класе расійскай паэткі Веранікі Долінай. І там прагучала цікавая думка. Паэтка расказала, як часам набывае ў кнігарні стос перакладных твораў сучачных аўтараў. Каб адчуць час. Чаму перакладных? Вось тут не памятаю:)
    Гэта была такая прадмова-пераход да той думкі, што ёсць у Беларусі такі сучасны аўтар Альгерд Бахарэвіч:) Ён старэйшы за мяне ўсяго толькі на адзін год, і я ім ганаруся:) Зараз я амаль скончыў другую частку яго magnum opus. Мне часам мрояцца там Стругацкія. Во як! Аднак Стругацкіх я не так і шмат чытаў, каб рабіць высновы. Мне падаецца, з гэтай часткі атрымаўся бы цудоўны спектакль. Нічога зараз не працытую, бо ў аўтобус кніжку не возьмеш. Але ж - там ёсць, што цытаваць. Аўтару весела. І мне таксама:)

    10.04.18

    Працягваю знаёмства з "Сабакамі Эўропы". Пачаўся некаторы "перадоз", але спыніцца цяжка:) Трэцюю частку працінаюць фальклорныя вобразы і выразы, аўтар відавочна захоплены гэтым канструяваннем - трэцяй ужо - рэальнасці. Быццам казка. Частка - самая буйная з усіх, спадзяюся ўрэшце даведацца, чаму:)

    12.04.18

    Крыўя... вось "ключ" да трэцяй часткі! Пакуль яна не з'яўляецца, думаеш, і што гэта такое і колькі можна ўжо?:) Ці не "загуляўся" аўтар - думаеш? І тут - вось! У аўтара была МЭТА:))) І гляджу, дачытаў я ўжо кнігу прыкладна да сярэдзіны. Моц! Я сапраўды разумею аўтара, які дзесьці выказаў думку, што твор забраў усе сілы і што далей, што дадаць? Вельмі пераканаўча. Думаю, гэта сапраўды важная веха нашай сучаснай літаратуры. Бо праблематыка, стыль, усё тут:)

    13.04.18

    Трэцяя частка дачытана. Мне было досыць складана. Але ж я ўражаны. Бабка, Крыўя, лішняе, увесь гэты фальклор і ўся гэтая сучаснасць... нават бежанцы. Востраў, бежанцы... лагічна. Цалкам натуральна. І верш пра Гарына... гэта ж праграма. Гэта абяззброены аўтар, які расказвае пра свае вытокі. Пра вытокі творчай апантанасці. Кранае:) Добра, што калі я і чытаў нейкую крытыку, то не памятаю зусім, што там. Такім чынам, твор вывучаю цалкам самастойна:)

    15.04.18

    Чацвёртую частку праглынуў:) У ёй ёсць адсылкі да ўсіх папярэдніх частак. І нават сам Бахарэвіч у эпізодзе. У кіно гэта быццам завецца "камео", але не ўпэўнены. А недзе нават была цытата "падабаюцца мне аксамітныя танцы". Я заўважыў:) Пятая частка пачынаецца з 14 старонак на мове бальбута. Гэта жорстка. Аўтар куражыцца, як можа. Будзем сачыць за вынікамі:)

    15.04.18

    Пачаў апошнюю частку. Але спачатку такая вось рэфлексія:
    пасля работы немагчыма перакладаць з бальбуты шкада шкада а раптам там нейкая таямніца а раптам там самае галоўнае што ж ты зробіш работа работа мінус чатырнаццаць старонак і ў квесце не перамагчы
    Гэта Вольга Маркітанава напісала надоечы, што па маіх запісах хоць ты квест праводзь:) Не! Звесткі цяпер непоўныя! Тут характар трэба мець. Не здолеў:) Чытаю апошнюю частку:)

    16.04.18

    Дачытаў. І што ж я рабіць цяпер буду?:) Апошняя частка...амаль дэтэктыў:) Цьмяная такая, я да канца яе не зразумеў. Так, яна "рыфмуецца" з другой часткай. І мы, нарэшце, бачым Эўропу! Мае "агульныя" ўражанні... Ну я ж памятаю гэтыя абмеркаванні сям-там. Нехта піша: кніга году. А скептык яму у адказ: а ты што, астатнія чытаў?:) Я думаю вось што: калі твор так трымае... ён не абы-які дакладна:) Крытыкі хай крытыкуюць. А мы чытаць будзем. Але ж не крытыкаў:)

    17.04.18

  3. LyudmilaYakovleva311
    Оценил книгу

    Читала на русском языке. Если первая сюжетная ветвь читается легко, то дальше пошла гораздо более низкосортная отсебятина, разочарована. Такие мечты о своих в доску шпионках печатают пачками в соответствующих сериях.

Цитаты из книги «Собаки Европы»

  1. в нём вдруг появляется столько разных слов, чтобы обозначить тебя.
    30 июня 2019