«Тэорыя змовы» читать онлайн книгу 📙 автора Уладзіслаў Ахроменка на MyBook.ru
Тэорыя змовы

Отсканируйте код для установки мобильного приложения MyBook

Недоступна

Стандарт

5 
(1 оценка)

Тэорыя змовы

192 печатные страницы

Время чтения ≈ 5ч

2011 год

16+

Эта книга недоступна.

 Узнать, почему
О книге

Калі твая зброя – кулямёт MG-42, а не дыктавы нож, калі ты атрымліваеш асалоду ад шляхотнага каньяку, а не закіслага піва, калі ты чытаеш папяровыя кнігі, а не бязглуздыя сайты – гэты раман для цябе. Калі ты сапраўдны аматар вострасюжэтных інтрыгаў, шматхадовых авантураў і феерычных пагоняў – без ваганняў бяры ў рукі кнігу.

Раман Уладзіслава Ахроменкі з правакацыйным назовам «Тэорыя змовы» ў парадаксальнай і жорсткай форме ставіць тыя беларускія пытанні, якія многія баяцца сабе задаць нават у думках.

Адказы гучаць іранічна, цынічна, непрадказальна і радыкальна.

Чытай, думай, рабі высновы, спрачайся з персанажамі і аўтарам.

читайте онлайн полную версию книги «Тэорыя змовы» автора Уладзіслаў Ахроменка на сайте электронной библиотеки MyBook.ru. Скачивайте приложения для iOS или Android и читайте «Тэорыя змовы» где угодно даже без интернета. 

Подробная информация
Дата написания: 
1 января 2011
Объем: 
346756
Год издания: 
2011
Дата поступления: 
7 ноября 2018
ISBN (EAN): 
9789856991229
Время на чтение: 
5 ч.

Xartym

Оценил книгу

Цяжка пісаць рэцэнзіі на такія кнігі, як “Тэорыя змовы”. Калі пачаць пераказваць яе сюжэт, то ён падасца трызненнем вар’ята. Калі гаварыць пра сэнсы, якія ўкладваў аўтар у свой твор, то атрымаецца ода патрыятызму. Нават калі апісваць герояў, атрымаецца падборка стэрэатыпаў. Таму возьмем ад усяго патроху.

Дзеянне твора адбываецца ў беларускім гарадку Таргачове, дзе светлыя і цёмныя сілы разам з выпадковымі грамадзянамі змагаюцца за валоданне Дзідай Лангіна (гэта тая самая зброя, якой забілі на крыжы Ісуса). Сярод герояў рамана – мясцовы змагар Скіргайла, баба і дзед Талашы, кіраўнік райвыканкама Качан, кіраўніца клуба Манда Іванаўна, расейскія вайскоўцы Капейкін і Макруха і шмат іншых. Ёсць у “Тэорыі змовы” і больш цікавыя героі, але іх імёны раскрываць не будзем.

Кожны персанаж – гэта стэрэатыпны вобраз чалавека. Тыя ж Капейкін з Макрухай – прадстаўнікі “русского мира”, а Качан тыповы беларускі кіраўнік, галоўная мэта жыцця якога – выконваць загады. Аўтар наўмысна зрабіў герояў стэрэатыпнымі, каб паказаць сутнасць беларускага грамадства.

А наконт Беларусі… Вось наша Беларусь! — местачковы начальнік імпэтна дзвякнуў відэльцам аб патэльню. — І вось! — відэлец апісаў дугу і ўказаў на прамакутнік басейна, у водах якога адбіваліся сочынскія пальмы. — Што мы — босыя-голыя, галадаем, пабіраемся? Выконвай загады — дазволяць лазню з кабанчыкам. Не выканаеш — адбяруць і пасадзяць. Гэта і ёсць найвышэйшы сэнс нашага існавання. (словы Качана)

Але ўсё ж галоўная роля ў творы адведзена Скіргайлу. Ён – сапраўдны беларус. Пакутуе з-за таго, што ўсе навокал – неадукаванае быдла, што залаты век мінуў больш за 5 стагоддзяў таму, што яго ніхто не разумее. Але сам не можа нават кран адрамантаваць. Напрацягу сюжэта яго погляд на рэчы будзе змяняцца, ён пройдзе сапраўдную эвалюцыю ад беларуса-змагара, які гатовы забіць за краіну, да беларуса-асветніка, які гатовы зрабіць для гэтай краіны нешта карыснае. Напрыклад – адрамантаваць той самы кран у сваім жытле. Іншымі словамі: хочаш нешта змяніць у гэтым свеце – пачні з сябе. И цяжка не пагадзіцца з гэтым.

Тэорыя змовы супраць Беларусі – толькі ў галовах саміх беларусаў. Мы самі заключылі змову супраць сябе. І толькі павага да сваёй гісторыі, культуры, мовы і суайчыннікаў, дапаможа зрабіць на зямлі беларускі рай.

І самая вялікая беларуская змова пачнецца тады, калі тутэйшае людства нарэшце навучыцца паважаць саміх сабе. Калі перастане давяраць свой лёс, плён сваёй працы, а таксама будучыню сваіх дзяцей і ўнукаў, рагатым казлам. Калі ўзгадае, што яно народ, а не быдла…

Крыху распавялі пра сюжэт, крыху пра герояў і сэнс твору. Трэба і пра недахопы ўспомніць. Напрыклад, пры вялікім жаданні, “Тэорыю змовы” можна абвінаваціць у русафобстве. Сапраўды, усе адчуванні, якія вызываюць расіяне ў кнізе – гэта гідота. Але не віна Уладзіслава Ахроменка ў гэтым. Ён, як ужо адзначалася вышэй, проста выкарыстоўваў стэрэатыпны вобраз прадстаўнікоў самай вялікай (па памерах) дзяржавы

Нехта можа абвінаваціць твор у нацыяналізме. У асноўным гэта зробяць тыя, хто не разумее сутнасць тэрміна “нацыяналізм”.

З сапраўдных жа недахопаў можна назваць залішнюю перагружанасць твора. Тут вельмі шмат герояў, розных сюжэтных ліній і падзей. Хочаце падарожнічаць у мінулае – калі ласка. Хочаце пабываць у раі і пекле – і гэта тут прысутнічае. А можа ў Вас ёсць жаданне палётаць на скураных крылах Леанарда да Вінчы? І гэта можна.

У астатнім прычапіцца няма да чаго.

“Тэорыя змовы” – гэта вельмі добры фантастычна-сатырычны раман з біблейска-патрыятычным ухілам. З яго можна пасмяяцца, пасля яго — задумацца. А вялікая колькасць падзей не дазволіць сумаваць падчас чытання. Твор нікога не пакіне абыякавым.

Беларускі рай — гэта калі працуеш не на розных казлоў, а на самога сабе. Калі паважаеш свой Край, свой розум і плён уласнай працы. Добрая кніжка ўвечары, паўнюткая чарка па святах…
4 октября 2016
LiveLib

Поделиться