Цитаты из книги «План Бабарозы» Павал Касцюкевіч📚 — лучшие афоризмы, высказывания и крылатые фразы — MyBook. Страница 2
image

Цитаты из книги «План Бабарозы»

42 
цитаты

Цяпер, свежа прызначаны, але яшчэ не абвешчаны шырокай публіцы, міністр у апошні раз ехаў у Варшаву на закупы.
19 апреля 2020

Поделиться

Два гады па размеркаванні на пасадзе штатнага псіхолага ў адной менскай школе
19 апреля 2020

Поделиться

І ўрэшце цяпер – падножны корм фрылансу: акрамя арганізацыі стэнда-партала kautun.by, пракідваюцца пераклады кніг па папулярнай псіхалогіі, спарадычнае кансультаванне.
19 апреля 2020

Поделиться

Добраахвотны развод паводле мерак 1950-х – выбрык нечуваны, скандальны.
19 апреля 2020

Поделиться

вайны ацаніць цэлы жмут Бабагруніных вабнотаў засталося мала каму. Мужчын 1920-23 гадоў нараджэння выкасіла амаль цалкам.
19 апреля 2020

Поделиться

На кволай этажэрцы ў вітальні стаяў маленькі бюсцік Карла Маркса з гіпсу. Пятнаццаць гадоў не ўрымсцілі ў Дзедлёні не толькі пажады, але і веры ў светлыя ідэалы. Бюсцік Дзедлёня цягаў з сабою па ўсіх сваіх кватэрах.
19 апреля 2020

Поделиться

Жывучы ў кватэры на Чкалава, штопятніцы Дзедлёня спажываў пачак гарбаты, і кроў пачынала бегаць па целе як шалёная.
19 апреля 2020

Поделиться

Дзедлёня пасля вайны паспеў адседзець пятнаццаць гадоў за сваё падпольшчыцтва на Калыме па “справе Кавалёва”, сфабрыкаванай НКВД стасоўна менскага антыфашысцкага падполля.
19 апреля 2020

Поделиться

Дык вось, цярпліва чакаючы сваёй чаргі быць гаспадыняй, мама паступіла ў віначэрпіі да матрыярхаў.
19 апреля 2020

Поделиться

Пасля колькігадовых баёў, пакінуўшы мяне бабулям на выхаванне, бацькі засяродзіліся на сваіх праблемах. Усе васьмідзясятыя яны з пераменным поспехам змагаліся з чэргамі. У дзевяностыя – з вывучэннем на практыцы схемы “тавар – грошы – тавар”. Потым пару месяцаў, у красавіку 1996-га, на “Менскай вясне” барукаліся з Македонскім і ягонымі шэрамундыравымі фалангамі. Нечакана мае стрыманыя бацькі, заўзятыя члены Ордэна Тых, Хто Самі Ўсё Разумеюць, сталі штодня выходзіць на шматлюдныя дэманстрацыі пратэсту да плошчы Якуба Коласа.
19 апреля 2020

Поделиться

...
5