Дзень распачынаўся кавай з вяршкамі. Каля дзясятай гад...➤ MyBook
image

Цитата из книги «Літвінская кухня»

Дзень распачынаўся кавай з вяршкамі. Каля дзясятай гадзіны наведаць хатнюю «аптэчку», каб напіцца па кілішку анісаўкі, кменаўкі або памаранчаўкі і закусіць пернічкам або сушанай сліўкай на патычцы, было рэччу абсалютна неабходнай. Аб адзінаццатай гаспадар, выпіўшы за здароўе гасцей дужы кілішак аераўкі, для ўзбуджэння апетыту, па чарзе частаваў ёй і кожнага, пасля чаго запрашаў на лёгкую закуску, якая складалася з: калдуноў, бігасу, кілбасаў, зразаў, а вакол гэтых страў стаялі паўміскі з рулядай, разнастайнай вяндлінай і сырамі. Смагу ж гасілі портэрам і півам тавяньскім. На стол жа па-сапраўднаму падавалі а 2-й гадзіне. Абеду з **-наццаці страў папярэднічала гарэлка, а спадарожнічала віно…. Па абедзе разносілі каву з вяршкамі, праз пару гадзін – фрукты і канфітуры, а паміж гэтымі прыёмамі, у залежнасці ад сезону: улетку – агуркі з мёдам, а зімой – арэхі і мак, смажаны ў мёдзе. А шостай гадзіне надыходзіла чарга гарбаты з печывам, а адразу па ёй гаспадар заклікаў: – Панове! Завод жыцця круткі, напіймася вудкі! А дзевятай – вячэра, з 5 або 6 страў, з боязі, каб уначы з голаду не прысніць цыганоў. Недзе каля апоўначы, каб не ісці ўсё ж спаць нашча, падавалі верашчаку, затым пару кілішкаў крупніку або пуншыку належала выпіць – і вось гэты ўжо апошні прыём называўся «падкуркам».
1 ноября 2022

Поделиться