АлёнКа — лучшие цитаты из книг, афоризмы и высказывания
  1. Главная
  2. Библиотека
  3. ⭐️АлёнКа
  4. Цитаты из книг автора

Цитаты из книг автора «АлёнКа»

166 
цитат

Надо быть. Кем и как – прочитай. Вдруг найдёшь в книге ты у меня строки и про себя.
9 сентября 2020

Поделиться

Сегодня на самом дне, завтра на высоте. Быть.
9 сентября 2020

Поделиться

Чалавеку заўсёды будзе столькі год, на колькі ён сябе адчувае. Няма ніякага біялагічнага гадзінніка, адлічваючага гадзіны вашага жыцця – ёсць толькі нашы ўяўленні аб ім. Час тоесны адчуванню часу. Сонца і Месяц адлічваюць гадзіны жыцця толькі тых людзей, якія самі лічаць, што вечна доўжачаяся змена гэтых свяціл аднаго другім нейкім чынам адлічвае асабісты час чалавека. На самай справе мне столькі, колькі здолеў я спасцігнуць.
25 мая 2017

Поделиться

Цытую Біблію далей: «І сказаў Бог: ды будуць свяцілы на небе, дзеля аддзялення дня ад ночы, і дзеля знакаў, і часоў, і дзён, і гадоў; І ды будуць свяцільні на небе, каб свяціць на зямлю. І стала так. І стварыў Бог два свяцілы вялікія: свяціла большае, для кіравання днём, і свяціла меншае, для кіравання ноччу, і зоркі; І паставіў іх Бог на небе, каб свяціць на зямлю, І кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць святло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень чацвёрты». Разгледзім паралельна і адпаведную частку міфа. Шэсць сыноў і шэсць дачок – магутных грозных тытанаў было ў Урана і Геі. Тытан Акіян і багіня Фетыда нарадзілі на свет усе рэкі. Тытан жа Гіперыён і Тэя далі свету дзяцей: Сонца – Геліоса, Луну – Селену і румяную Аўрору. Ад Астрэя і Аўроры ўзялі пачатак усе зоркі і вятры. Вось тое, што цалкам адпавядае словам Маісея і, паколькі гэтыя звесткі змяшчаюцца адразу ў дзвюх аўтарытэтных крыніцах, у нас няма прычын сумнявацца ў іх сапраўднасці. Зразумела, што са з’яўленнем Сонца і Луны мы атрымалі магчымасць казаць аб узнікненні часу. Гэта абумоўлена зменай пор года і частак сутак. Так з’явіўся Крон – усепаглынальны час, надоўга завалодаўшы светам. Вось так выглядаў Сусвет да ўзнікнення жывёл і чалавека на Зямлі.
22 мая 2017

Поделиться

Працягнем разглядаць падзеі даўно мінулых дзён далей. Пачнем зноў з Бібліі: «І сказаў Бог: ды збярэцца вада, каторая пад небам, у адно месца, і ды з’явіцца суша. І стала так. І назваў Бог сушу зямлёю, а сукупнасць вод назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І сказаў Бог: ды вырасціць зямля зеляніну: траву, сеючую семя, дрэва пладавітае, прыносячае па роду свайму плод, у каторым семя яго на зямлі. І стала так. І нарадзіла зямля зеляніну, траву, сеючую семя па роду яго. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень трэці». Прыгадаем заадно і міф, яго працяг. Раскінулася Неба над Зямлёй, горда паднялісь да яго высокія Горы, народжаныя Зямлёй, і шырока разлілося Мора. Сувязі паміж двума гэтымі тэкстамі не ўбачыць немагчыма, аднак у кнізе «Быццё» ёсць адно даволі істотнае і важнае ўдакладненне, якога я не сустрэла ў міфе (праўда, я чытала толькі яго скарочаны рускамоўны варыянт, але, тым не менш) – раслінны свет таксама ўзнік раней за Сонца.
22 мая 2017

Поделиться

Чытаем Біблію далей: «І сказаў Бог: ды будзе неба пасярод вады, і ды аддзяляе яно ваду ад вады. І стварыў Бог неба; і аддзяліў ваду, каторая пад небам, ад вады, каторая над небам. І стала так. І назваў Бог неба небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі». Вернемся зноў да старажытнагрэчаскага міфа аб паходжанні свету і багоў. У якім распавядаецца, як магутная, благадатная Зямля спарадзіла бязмежнае блакітнае Неба, і раскінулась Неба над Зямлёй. З міфа, як і з біблейскага тэксту, бачна, што і тут, і там паведамляецца аб стварэнні Неба-атмасферы над паверхнасцю ўжо існуючай к таму часу планеты Зямля. А значыць, першым, што стварыў Бог, былі не зоркі з Сонейкам у іх ліку, а менавіта Зямля – тая, на якой мы зараз жывём.
22 мая 2017

Поделиться

Тое ж самае нам паведамляе і старажытнагрэчаская міфалогія. Я зараз прыгадаю, пра што там распавядаецца, і вы ўбачыце гэта самі. Спачатку існаваў вечны, бязмежны, цёмны Хаос. (Вакуум, які змяшчаў элементарныя часціцы, іншым чынам арганізаваныя або ніяк неарганізаваныя.) У ім заключалася крыніца жыцця. Усё ўзнікла з гэтага Хаосу, у тым ліку і багіня Зямля – Гея. (Што цалкам адпавядае словам Маісея.) Далёка пад Зямлёй нарадзіўся змрочны Тартар – жахлівая бездань, поўная вечнага Змроку («I цемра над безданню», кажучы біблейскімі словамі, але з удакладненнем, што бездань была створана пазней за Зямлю. Іншымі словамі, Зямля толькі з цягам часу набыла амаль сучасны выгляд: калі важкія элементы апусціліся ўглыб планеты, дзе ператварыліся ў гарачую мантыю з ядром пасярэдзіне – у Пекла. Аднак, паколькі Кронас яшчэ не нарадзіўся, у храналогію падзей можна асабліва не ўнікаць, яе, як і часу, яшчэ не існавала – выказваюць меркаванне мудрыя грэкі.) З Хаосу нарадзілася і магутная сіла, усё ажыўляючая Любоў – Эрас. Таксама Хаос парадзіў вечны Змрок – Эрэб і цёмную Ноч – Нюкту. А ад Ночы і Змроку узялі сваё паходжанне вечны свет – Эфір і радасны светлы дзень – Гемера. Святло разлілося па свеце, і пачалі змяняць адзін аднаго ноч і дзень («…I аддзяліў Бог святло ад цемры. І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу». ) Ноч і Змрок у дадзеным выпадку характарызуюць стан спакою, а Эфір і дзень – стан руху. Ну, таму што энергія святла – гэта выключна кінетычная энергія, энергія руху. Калі фатон (а святло гэта і ёсць паток фатонаў) спыніць, ён будзе паглынуты атамам і, такім чынам, спыніць сваё існаванне.
22 мая 2017

Поделиться

«Спачатку стварыў Бог неба і зямлю», – распавядае нам Маісей. – «Зямля ж была нябачная і пустая, і цемра над безданню; і Дух Божы насіўся над вадой. І сказаў Бог: ды будзе святло. І ўзнікла святло. І ўбачыў Бог святло, што яно прыгожае; і аддзяліў Бог святло ад цемры. І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін». З гэтага паведамлення бачна, што Бог існуе, і ў пачатку Тварэння ён быў Духам. Дакладней, паветрам – возДУХам – чыстым воздухам – кіслародам, змяшчаючымся ў вакууме – у месцы, дзе быццам бы нічога не было – у небыцці.
22 мая 2017

Поделиться

Уявіце сабе акружнасць. Падзяліце яе ў думках прыкладна на шэсць роўных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзіце на свой шэдэўр і адкажыце, калі ласка, на пытанне: што намалявана? Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павеценне, апельсін у разрэзе… Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазіі, а значыць, суб’ектыўны. Ад таго, што вы па-рознаму адказалі на адно і тое ж пытанне, выява змянілася? Не. Як была начэрчана акружнасць, змяшчаючая тры адрэзкі прамых ліній, злучаючых дзве кропкі акружнасці і праходзячых праз цэнтр, так і засталася. Гэта – аб’ектыўная рэчаіснасць. Від якой не залежыць ад вашага успрымання. А калі так, то адказы на фундаментальныя пытанні: як узнік Сусвет, адкуль пайшло жыццё на Зямлі, як узнік чалавек, павінны быць адназначныя, агульныя і для навукі, і для рэлігіі, і для міфалогіі, адзіна правільныя з усіх пунктаў гледжання. Павінны існаваць аб'ектыўныя адказы на такія важныя для чалавецтва пытанні.
22 мая 2017

Поделиться

Усё ў гэтым свеце адбываецца не проста так, а па прычыне. Паколькі здрадзілі вам, то і прычына падзеі знаходзіцца ў вас. Муж-кабель і палюбоўніца-сука з'яўляюцца толькі дапаможнымі сродкамі, дазваляючымі выявіць вашы ўнутраныя праблемы. Таму не клясці іх трэба на чым свет стаіць, а шчыра падзякаваць за атрыманую магчымасць разабрацца ў сабе і зрабіць нейкія канкрэтныя крокі на шляху да самаўдасканалення, будзь-то паляпшэнне якасцяў характару або ўдзяленне больш пільнай увагі свайму знешняму выгляду. Тут трэба дадаць, што роля курыцы-квактухі не такая ўжо і кепская для жанчыны. Аднак, трэба не забываць, што певень рэдка задавольваецца толькі адной курыцай. Лепш заўсёды заставайся самой сабой – будзь Жанчынай. Тады твой муж будзе храніць табе вернасць. Бо трэба быць сапраўдным ідыётам, каб прамяняць жанчыну на суку (крыху патрафлю гэтымі словамі ўколатаму самалюбству падманутых жонак).
21 мая 2017

Поделиться

1
...
...
17