Працягнем разглядаць падзеі даўно мінулых дзён далей. ...➤ MyBook

Цитата из книги «Алёнкіны казкі»

Працягнем разглядаць падзеі даўно мінулых дзён далей. Пачнем зноў з Бібліі: «І сказаў Бог: ды збярэцца вада, каторая пад небам, у адно месца, і ды з’явіцца суша. І стала так. І назваў Бог сушу зямлёю, а сукупнасць вод назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І сказаў Бог: ды вырасціць зямля зеляніну: траву, сеючую семя, дрэва пладавітае, прыносячае па роду свайму плод, у каторым семя яго на зямлі. І стала так. І нарадзіла зямля зеляніну, траву, сеючую семя па роду яго. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень трэці». Прыгадаем заадно і міф, яго працяг. Раскінулася Неба над Зямлёй, горда паднялісь да яго высокія Горы, народжаныя Зямлёй, і шырока разлілося Мора. Сувязі паміж двума гэтымі тэкстамі не ўбачыць немагчыма, аднак у кнізе «Быццё» ёсць адно даволі істотнае і важнае ўдакладненне, якога я не сустрэла ў міфе (праўда, я чытала толькі яго скарочаны рускамоўны варыянт, але, тым не менш) – раслінны свет таксама ўзнік раней за Сонца.
22 мая 2017

Поделиться