Три дня чтения в подарок
Зарегистрируйтесь и читайте бесплатно

Цитаты из Алёнкіны казкі

Читайте в приложениях:
4 уже добавили
Оценка читателей
5.0
  • По популярности
  • По новизне
  • Цытую Біблію далей:
    «І сказаў Бог: ды будуць свяцілы на небе, дзеля аддзялення дня ад ночы, і дзеля знакаў, і часоў, і дзён, і гадоў;
    І ды будуць свяцільні на небе, каб свяціць на зямлю. І стала так. І стварыў Бог два свяцілы вялікія: свяціла большае, для кіравання днём, і свяціла меншае, для кіравання ноччу, і зоркі;
    І паставіў іх Бог на небе, каб свяціць на зямлю,
    І кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць святло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень чацвёрты».
    Разгледзім паралельна і адпаведную частку міфа.
    Шэсць сыноў і шэсць дачок – магутных грозных тытанаў было ў Урана і Геі. Тытан Акіян і багіня Фетыда нарадзілі на свет усе рэкі. Тытан жа Гіперыён і Тэя далі свету дзяцей: Сонца – Геліоса, Луну – Селену і румяную Аўрору. Ад Астрэя і Аўроры ўзялі пачатак усе зоркі і вятры. Вось тое, што цалкам адпавядае словам Маісея і, паколькі гэтыя звесткі змяшчаюцца адразу ў дзвюх аўтарытэтных крыніцах, у нас няма прычын сумнявацца ў іх сапраўднасці.
    Зразумела, што са з’яўленнем Сонца і Луны мы атрымалі магчымасць казаць аб узнікненні часу. Гэта абумоўлена зменай пор года і частак сутак. Так з’явіўся Крон – усепаглынальны час, надоўга завалодаўшы светам.
    Вось так выглядаў Сусвет да ўзнікнення жывёл і чалавека на Зямлі.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Працягнем разглядаць падзеі даўно мінулых дзён далей.
    Пачнем зноў з Бібліі:
    «І сказаў Бог: ды збярэцца вада, каторая пад небам, у адно месца, і ды з’явіцца суша. І стала так. І назваў Бог сушу зямлёю, а сукупнасць вод назваў морамі.
    І ўбачыў Бог, што гэта добра.
    І сказаў Бог: ды вырасціць зямля зеляніну: траву, сеючую семя, дрэва пладавітае, прыносячае па роду свайму плод, у каторым семя яго на зямлі. І стала так.
    І нарадзіла зямля зеляніну, траву, сеючую семя па роду яго. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень трэці».
    Прыгадаем заадно і міф, яго працяг.
    Раскінулася Неба над Зямлёй, горда паднялісь да яго высокія Горы, народжаныя Зямлёй, і шырока разлілося Мора.
    Сувязі паміж двума гэтымі тэкстамі не ўбачыць немагчыма, аднак у кнізе «Быццё» ёсць адно даволі істотнае і важнае ўдакладненне, якога я не сустрэла ў міфе (праўда, я чытала толькі яго скарочаны рускамоўны варыянт, але, тым не менш) – раслінны свет таксама ўзнік раней за Сонца.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Чытаем Біблію далей:
    «І сказаў Бог: ды будзе неба пасярод вады, і ды аддзяляе яно ваду ад вады. І стварыў Бог неба; і аддзяліў ваду, каторая пад небам, ад вады, каторая над небам.
    І стала так.
    І назваў Бог неба небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі».
    Вернемся зноў да старажытнагрэчаскага міфа аб паходжанні свету і багоў. У якім распавядаецца, як магутная, благадатная Зямля спарадзіла бязмежнае блакітнае Неба, і раскінулась Неба над Зямлёй.
    З міфа, як і з біблейскага тэксту, бачна, што і тут, і там паведамляецца аб стварэнні Неба-атмасферы над паверхнасцю ўжо існуючай к таму часу планеты Зямля. А значыць, першым, што стварыў Бог, былі не зоркі з Сонейкам у іх ліку, а менавіта Зямля – тая, на якой мы зараз жывём.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Тое ж самае нам паведамляе і старажытнагрэчаская міфалогія. Я зараз прыгадаю, пра што там распавядаецца, і вы ўбачыце гэта самі.
    Спачатку існаваў вечны, бязмежны, цёмны Хаос. (Вакуум, які змяшчаў элементарныя часціцы, іншым чынам арганізаваныя або ніяк неарганізаваныя.) У ім заключалася крыніца жыцця. Усё ўзнікла з гэтага Хаосу, у тым ліку і багіня Зямля – Гея. (Што цалкам адпавядае словам Маісея.) Далёка пад Зямлёй нарадзіўся змрочны Тартар – жахлівая бездань, поўная вечнага Змроку («I цемра над безданню», кажучы біблейскімі словамі, але з удакладненнем, што бездань была створана пазней за Зямлю. Іншымі словамі, Зямля толькі з цягам часу набыла амаль сучасны выгляд: калі важкія элементы апусціліся ўглыб планеты, дзе ператварыліся ў гарачую мантыю з ядром пасярэдзіне – у Пекла. Аднак, паколькі Кронас яшчэ не нарадзіўся, у храналогію падзей можна асабліва не ўнікаць, яе, як і часу, яшчэ не існавала – выказваюць меркаванне мудрыя грэкі.) З Хаосу нарадзілася і магутная сіла, усё ажыўляючая Любоў – Эрас.
    Таксама Хаос парадзіў вечны Змрок – Эрэб і цёмную Ноч – Нюкту. А ад Ночы і Змроку узялі сваё паходжанне вечны свет – Эфір і радасны светлы дзень – Гемера. Святло разлілося па свеце, і пачалі змяняць адзін аднаго ноч і дзень («…I аддзяліў Бог святло ад цемры. І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу». ) Ноч і Змрок у дадзеным выпадку характарызуюць стан спакою, а Эфір і дзень – стан руху. Ну, таму што энергія святла – гэта выключна кінетычная энергія, энергія руху. Калі фатон (а святло гэта і ёсць паток фатонаў) спыніць, ён будзе паглынуты атамам і, такім чынам, спыніць сваё існаванне.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • «Спачатку стварыў Бог неба і зямлю», – распавядае нам Маісей. – «Зямля ж была нябачная і пустая, і цемра над безданню; і Дух Божы насіўся над вадой. І сказаў Бог: ды будзе святло. І ўзнікла святло. І ўбачыў Бог святло, што яно прыгожае; і аддзяліў Бог святло ад цемры. І назваў Бог святло днём, а цемру ноччу. І быў вечар, і была раніца: дзень адзін».
    З гэтага паведамлення бачна, што Бог існуе, і ў пачатку Тварэння ён быў Духам. Дакладней, паветрам – возДУХам – чыстым воздухам – кіслародам, змяшчаючымся ў вакууме – у месцы, дзе быццам бы нічога не было – у небыцці.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Уявіце сабе акружнасць. Падзяліце яе ў думках прыкладна на шэсць роўных частак. А яшчэ лепш намалюйце. А зараз паглядзіце на свой шэдэўр і адкажыце, калі ласка, на пытанне: што намалявана?
    Кола, сонейка, мячык, кавун, сняжынка, сурвэтка, павеценне, апельсін у разрэзе…
    Адказ на пытанне цалкам залежыць ад вашай фантазіі, а значыць, суб’ектыўны.
    Ад таго, што вы па-рознаму адказалі на адно і тое ж пытанне, выява змянілася?
    Не. Як была начэрчана акружнасць, змяшчаючая тры адрэзкі прамых ліній, злучаючых дзве кропкі акружнасці і праходзячых праз цэнтр, так і засталася. Гэта – аб’ектыўная рэчаіснасць. Від якой не залежыць ад вашага успрымання.
    А калі так, то адказы на фундаментальныя пытанні: як узнік Сусвет, адкуль пайшло жыццё на Зямлі, як узнік чалавек, павінны быць адназначныя, агульныя і для навукі, і для рэлігіі, і для міфалогіі, адзіна правільныя з усіх пунктаў гледжання. Павінны існаваць аб'ектыўныя адказы на такія важныя для чалавецтва пытанні.
    В мои цитаты Удалить из цитат