Пасля звальнення ёй здавалася, што час спыніўся. Не, н...➤ MyBook
image

Цитата из книги «Русалкі клічуць»

Пасля звальнення ёй здавалася, што час спыніўся. Не, не так: яна спынілася, а жыццё ідзе побач. Маўляў, спектакль, дзе Ліза іграла галоўную ролю, вывучыла словы і падрыхтавала прыгожы касцюм, але спазнілася, і таму пачалі без яе. А зараз няёмка выходзіць на сцэну – там спраўляюцца ж добра і так і, напэўна, абурацца, чаго яна лезе, сама вінаватая, трэба было думаць раней. А менавіта тады, калі памылілася і столькі часу змарнавала на вучобу, якая не мела нічога агульнага зрэчаіснасцю. Ці з вучобай усё было добра, а няправільна толькі тое, што два гады рабіла нелюбімае? З пазногцямі – усё дакладна: адразу бачыш вынік і, калі сапсавала, можна падцерці ацэтонам. А тут. З’ехаць і шукаць працы, пра якую марыла? А калі яе няма? Ці ёсць, а Ліза не падыдзе?
25 апреля 2021

Поделиться