Читать книгу «Среди болот и лесов (сборник)» онлайн полностью📖 — Якуба Брайцева — MyBook.
cover

Рамантык Якуб Брайцаў марыў не толькі пра росквіт сваёй уласнай гаспадаркі, але і пра вялікую літаратуру, а таму ў хуткім часе і ў Забялышыне літаратурны занятак стаў для яго галоўным. Перажытыя няўдачы ў Маскве не маглі вярнуць да таго сялянскага ўкладу жыцця, якім жыла яго сям’я дваццаць гадоў таму. Ён у большай ступені ўжо быў гараджанінам і сельская гаспадарка давалася яму цяжка. Праз некалькі год ужо можна было гаварыць, калі не пра заняпад, то відавочнае яе адставанне. Да таго ж у хуткім часе сям’ю напаткала вялікае гора: пасля нараджэння чацвёртага сына Васіля памерла жонка Праскоўя Сяргееўна. Гэтая трагедыя моцна паўплывала на далейшае жыццё Я. Брайцава. Застаўшыся ўдаўцом з чатырма малымі сынамі, ен павінен быў дбаць не толькі пра іх матэрыяльнае становішча, але і пра іх выхаванне, адукацыю. Якуб Раманавіч вырашае заняцца адвакацкай працай, тым, што яму найбольш было блізка, што магло даць хоць невялікі матэрыяльны дастатак. Маючы выдатную эрудыцыю, практычны вопыт з маскоўскага адвакацкага мінулага і валодаючы талентам прамоўцы, Якуб Брайцаў у хуткім часе стаў вельмі папулярным у сваёй акрузе. Дзякуючы прыродным здольнасцям да пераконання, вялікай апантанасці ў абароне простага люду, ён выйграваў многія судовыя цяжбы. Пераадолеўшы дэпрэсію пасля банкруцтва, смерці жонкі, стаўшы больш-менш матэрыяльна забяспечаным, Якуб Раманавіч зноў вярнуўся да літаратурнай творчасці. У 1905 г. ён піша камедыю «Беда цыгана», збірае матэрыялы да задуманых аповесцей. 1905–1906 гг. увайшлі ў яго жыццё актыўнай падтрымкай рэвалюцыйных выступленняў, спадзяваннямі на вялікія перамены. Як піша Ф.М. Дамінікоўскі, Я. Брайцаў у 1905 г. перахоўваў нелегальную літаратуру, за што падвяргаўся вобшукам і пераследу. У 1910–1911 гг., калі многія забялышынцы ў выніку сталыпінскай аграрнай рэформы вымушаны былі перасяліцца на хутары, Я. Брайцаў таксама не пазбег «умацавання сваёй гаспадаркі». Яму, відавочна, быў вызначаны так званы водруб, бо сваю сядзібу ён не пераносіў, прынамсі такіх звестак не знайшлося. Але пра тое, што ў яго быў хутар пад назвай «Сярэдні», адзначана ў біяграфічных звестках Ф. Дамінікоўскім, як і тое, што сельскай гаспадаркай пісьменніку займацца не выпадала, бо ўвесь час аддаваў судовым справам. Менавіта ў гэты перыяд Я. Брайцаў прыступіў да стварэння рамана «Среди болот и лесов». Ён завяршыў яго ў 1916 г., але да публікацыі справа не дайшла. Патрэбны былі грошы, якіх у Я. Брайцава не было. Ды і не так проста было знайсці выдаўца, які б узяўся друкаваць раман пра экспрапрыятара Аляксандра Савіцкага, вобраз якога Я. Брайцаў бясспрэчна рамантызаваў і ўзвышаў да ролі рэвалюцыянера і змагара за народную справу.

Жыццё Якуба Брайцава ад лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. набыло іншы сэнс і змест. Нягледзячы на даволі паважаны ўзрост, ён актыўна ўключаецца ў новую плынь падзей: становіцца сакратаром Забялышынскага валаснога павятовага выканкама, пасля – Клімавіцкага павятовага выканкама, нейкі час займае пасаду павятовага пракурора. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі працягваў працаваць у Клімавіцкім выканкаме, з’яўляўся членам калегіі Клімавіцкага павятовага аддзела сацыяльнай абароны, членам калегіі зямельнага аддзела, некаторы час загадваў сельскагаспадарчым складам. У 1923 г. вярнуўся ў Забялышын, дзе займаўся грамадскай працай, быў членам сельскага савета, у 1925–1927 гг. выкладаў курс земляробства ў школе сялянскай моладзі. Незадоўга да вяртання ў родную вёску Якуб Брайцаў перажыў вялікую асабістую трагедыю: у 1920 г. у дваццацівасьмігадовым узросце пайшоў з жыцця сын Іван, у 1922 г. – старэйшы сын Дзмітрый, якому было трыццаць два гады. Гэта моцна падарвала здароўе пісьменніка, пасля чаго ён ужо не мог так актыўна працаваць. Але нягледзячы на слабае здароўе, ён не пакідаў літаратурнай працы. У гэты час ён вяртаецца да свайго рамана «Среди болот и лесов», дапрацоўвае яго і рыхтуе да друку. На захаваным машынапісным тэксце маецца вялікая колькасць аўтарскіх правак і памет. Пра тое, што аўтар рыхтаваў да выдання свой твор менавіта ў гэту пару і ўносіў адпаведныя папраўкі, сведчаць многія радкі рамана. Як вядома, і на гэты раз жадаемае не здзейснілася. Піша ў гэты час Я. Брайцаў аповесць «Хозяин», артыкулы для «Крестьянской газеты», вершы. Як ён жыў, пра што марыў, аб чым клапаціўся апошнія свае гады жыцця ў Забялышыне, вельмі ярка сведчыць яго ліст да сына Васіля ў Маскву, які, атрымаўшы медыцынскую адукацыю, рабіў свае першыя крокі ў практычнай хірургіі. Для найбольш поўнай ілюстрацыі прыводзім гэты ўнікальны біяграфічны і гістарычны дакумент цалкам:

«С. Забелышин 20/ІХ 28. Дорогие Вася, Лида и Андрюшик! Давно уж я писал Вам. За делами и летнею работаю не мог выбрать времени. Да и, вообще, писать было не о чем. Жизнь катилась слишком однообразно.

Уведомляю Вас, что наш Жоржик женился 16 с. м. на m-llе Розмысловой Елене Васильевне. Я доволен. Девица высоких качеств и хорошая хозяйка. Теперь порядок пошел у нас хороший во всем и, надеюсь, хозяйство наше начнет прогрессировать.

Жоржик совсем было одичал, но сейчас он молодцом и чрез посредство жены – будет хозяином. Самое главное у нас, значит, сделано. Не знаю как у Вас в Москве, а у нас лето было холодное, бурное, урожай очень плохой и у пчел нет меда. На цвет гречихи вылетали мало, т. к. погода была неблагоприятная.

Клеверного сена у нас достаточно, но [ «Поднокото»] стравили. Придется судиться. Признали 450 п. сена стравлено. Хлеба моло, но хватит.

На «Сенном болоте» и, в том числе, на [ «Поднокото»] уже 2-ой год – идет мелиорация. Огромные канавы (З магистральных) проведено от д. Теплевки[13] до Палома. Теперь копаем и делаем дренажи. Опытные посевы показали, что болото даст огромные урожаи и хлебов и травы.

В казне забрано (на 90 членов) 2 1/2 тысячи рублей – на канавы и 1 т. руб. на удобрения и семена. Идет раскарчевка осушенной площади. Ждем трактора, который вспашет десятин 50 к будущему посеву. Осушку кончим в следующем году. Для мелиоративных работ – этот год был не благоприятный: заливало водой сверху (ливнями).

Думаю [ «Поднокотом»] строить хуторок. Это будет тебе, Вася! Здесь будет на 8 дес. сплошной луг. Я переберусь туда с весны. С помощью кредита на 15 лет (в рассрочку) полагаю все устроить. Не правда ли, надо? Это будет доходный во всех отношениях хутор, т. к. условия очень благоприятные. Коси и продавай сено и баста! Можно завести плодовый питомник и скот. Выкопаем и пруд. Там же великолепная глина для горшечного и кирпичного производства. Впрочем, будущее покажет что делать.

Литературой занимаюсь неослабно. В № № 1, 10 и11 «Крестьянской газеты» (Редакция Москва, ул. Воздвиженка, 9)[14] помещены мои статьи. Недели 2 тому назад я послал 2 тетради (45 листов писчей бумаги) стихотворений в Союз Всероссийских Крестьянских писателей (Тверской бульвар, д. № 25, ком. 1)[15], причем писал им, чтобы Васе 2у(сыну) дали ответ. Если будет время, ты, Вася, зайди и спроси. Я [переписываю] большую повесть из белорусской крестьянско-бедняцкой жизни под названием «Хозяин» и пошлю ее туда же. Союз требовал от меня работы и я обещал. Вот и выполняю «данное слово». Во всяком случае, стихи хорошие и повесть не дурна. Главное, времени у меня свободного мало, пишу по вечерам и ночам. Если не станут печатать, ты, Вася, забирай рукописи. Тогда придется перекочевать в Минск. Там скорее это [дело] в ход пойдет.

Елена Григорьевна писала нам, что бывала у Вас, что Вася, теперь, штатным ординатором, что Андрюша хороший мальчик и т. д. Ты, Вася, если ее увидишь, передай ей мой поклон. Ваших 10 р. я получил, когда был болен. Простудился, да и «прокатался» с месяц на печке! Как живете? Как мой дорогой внук Андрюша? Пусть растет и живет! Может быть, зимою увидимся. Это зависит как пойдут мои дела в нашем Союзе.

Газеты читать приходится редко. С «лучшими» современными писателями не знаком. Тут нет (канец радка неразборлівы).

Пишите нам. Крепко целую Вас всех. Мой привет Ивану Михайловичу с семьей. Будьте здоровы. Ваш Яков Брайцев».

Якуб Брайцаў, як бачым, стаў сябрам папулярнай у той час і адной з самых масавых літаратурных арганізацый, статут якой бясспрэчна падтрымліваў, а таму свае творы накіроўваў непасрэдна на адрас арганізацыі. З ліста зразумела, што творы яго публікаваць не спяшаліся. Успомненая ў лісце аповесць «Хозяин» была, відавочна, ухвалена і перададзена для разгляду ў выдавецтва «Художественная литература», але да выдання справа не дайшла. Аповесць, старанна перапісаная аўтарам для рэдактарскай чыткі, захавалася ў архіве названага выдавецтва і зараз яе арыгінал зберагаецца ў Расійскім дзяржаўным архіве літаратуры і мастацтва. З гэтага рукапісу ў свой час была зроблена фотакопія для фонду Я. Брайцава ў Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва. А вось два сшыткі з вершамі не захаваліся, і пра яго паэтычную творчасць мы можам меркаваць толькі па адным вершы «Дудка», які разам з іншымі рукапісамі перадаў у БДАМЛМ яго сын Васіль Брайцаў.

Будуючы асабістыя і літаратурныя планы, Якуб Брайцаў марыў пра тое, што яго творы ўбачаць свет, а яго дзеці не забудуць родны куток і будуць жыць тут, у Забялышыне. А для гэтага намагаўся многа працаваць, каб стварыць адпаведны грунт. Думаю, што ад ідэі будаўніцтва «хутарка» сыны Георгій (у лісце Жоржык) і Васіль Якуба Брайцава адгаварылі. Здароўе яго пагаршалася. 2 сакавіка 1931 г. пісьменнік пайшоў з жыцця, так і не ўбачыўшы публікацый сваіх твораў. Пахавалі яго на Забялышынскіх могілках. I да сёння на магіле захаваўся помнік, а аднавяскоўцы шчыра шануюць памяць пра земляка – пісьменніка і «прыгожага чалавека».

Літаратурны талент Я. Брайцава доўгі час ацэньваўся выключна па адной выдадзенай аповесці «Богачи». Тут ужо гаварылася пра яе станоўчую ацэнку Львом Талстым. У 1920 г. аповесць «Багачы» адзначыў у сваёй працы «Гісторыя беларускае літаратуры» М. Гарэцкі[16], а ў 1923 г. пераклаў урывак на беларускую мову і змясціў у «Хрэстаматыі беларускае літаратуры. XI век – 1905 год»[17]. У 1922 г. ацэнку аповесці даў Я. Карскі ў сваёй знакамітай працы «Белорусы»: «В конце 80-х годов явилось талантливое произведение Я.Р. Брайцева: «Богачи». Повесть из белорусской простонародной жизни» (М., 1889), обнаруживающее в авторе тонкое знание белорусской деревни со всеми ея отрицательными сторонами. Средства для уврачевания народной жизни не указаны, но они чувствуются читателем, это – необходимость распространения просвещения и решительной борьбы с невежеством, безправием и отсталым укладом жизни»[18]. У 1960–1970-я гады да аповесці звярталіся ў сваіх даследаваннях літаратуразнаўцы Ю. Пшыркоў, К. Хромчанка і В. Каваленка. Аднак архіўная спадчына пісьменніка, частку якой складаюць рукапісы рамана «Среди болот и лесов», аповесцяў «Дудолёва лоза», «Невдашечка Анюта», «Хозяин», псіхалагічнага эцюда «Иуда», камедыі «Беда цыгана», верша «Дудка», доўгі час заставалася невядомай. У апошняе дзесяцігоддзе да недрукаваных твораў Я. Брайцава звярнулася літаратуразнавец А. Белая. У некаторых яе артыкулах даследуюцца тэмы на прыкладах рамана «Среди болот и лесов».

Зборнік, які прапануецца чытачу, вяртае імя выдатнага пісьменніка Якуба Брайцава ў кантэкст рускамоўнай літаратуры Беларусі і дае магчымасць вучоным пашырыць межы сваіх даследаванняў. Тут публікуюцца яго лепшыя творы. Для больш шчыльнага знаёмства з жыццём і творчай спадчынай пісьменніка запрашаем звярнуцца да фонду № 7 у Беларускім дзяржаўным архіве-музеі літаратуры і мастацтва.

Г.В. Запартыка

...
9