«Часам панкі паміраюць» отзывы и рецензии читателей на книгу📖автора Сяргея Календа, рейтинг книги — MyBook.
image
agreementBannerIcon
MyBook использует cookie файлы
Благодаря этому мы рекомендуем книги и улучшаем сервис. Оставаясь на сайте, вы соглашаетесь с политикой обработки персональных данных.

Отзывы на книгу «Часам панкі паміраюць»

1 
отзыв и рецензия на книгу

nubir

Оценил книгу

Гэта будзе сур’ёзны водгук. Як кажуць, напоўнены траўматычным вопытам:)

Вось напрыклад. Пачаў чытаць новага Федарэнку. А тут раз – і Сін з’явіўся, LIBIDO. І Федарэнка ляжыць не дачытаны. Пакуль. Але:) І вось думаю я: у чым справа? Хіба толькі у сучаснай мове і ў тым, што мы “адно пакаленне”? Я не ведаю .

Часам перакладное падаецца мне цікавейшым за арыгінальнае беларускае. Больш разняволеным ці што… І лічаныя адзінкі з арыгінальных твораў рэальна чапляюць. І ў асноўным гэта сучасныя аўтары. Ім ёсць, што сказаць пра сваё – а значыць, і пра маё таксама.

Ну чуў я што ёсць такі Сяргей Календа. Потым мне прыйшла прапанова падпісацца на Мінкульт. Потым нейкія водгукі на “Панкаў” з’явіліся.

Тое, што ў Бахарэвічавых у 90-х – дакументальнае(амаль) ў Календы – мастацкае. І тут ужо -00-я, відавочна. Я, дарэчы, магу параўноўваць далей. Дакументальная “стрыманасць” і мастацкая “разняволенасць”. Аднак кожны расказвае сваё так, што яно робіцца цікавым і важным.

Мне спадабаўся гэты твор. А незвычайная форма робіць яго захапляльным:)

25 февраля 2019
LiveLib

Поделиться