Камунікацыя абапіраецца на маўчанне, яму ж спрыяе і дзякуючы яму існуе. Маўчанне з’яўляецца найбольш важнай ежай для раскіданай душы, без якой яна загіне ў брудзе словаў і шуму. «Маўчанне – гэта такая магутная мова, што яна дасягае трону Бога жывога; маўчанне – гэта Яго мова, хоць таемная, але магутная і жывая», – піша св. Фаўстына Кавальская ў сваім «Дзённіку». Як паказвае старажытная лацінская літургія, святы Касцёл разумеў, што нам патрэбныя як музыка, так і цішыня – прыгожыя мелодыі і прыгожая адсутнасць гукаў. Нават калі свецкія вернікі моляцца для падрыхтоўкі сваімі ўласнымі малітвамі і пагружаны ў разумовую малітву, тым не менш гэтыя малітвы ствараюць агромністую прастору спакою, якая памяншае гэтых людзей, дае ім адчуванне свайго месца, падкрэслівае недасканаласць іх прыроды. Старажытная літургія прымушае нас усвядоміць нашую , нашыя «незлічоныя грахі, знявагі і занядбанні» і ў той самы час – нашую ўнутраную веліч перад Богам, Які робіць сваіх слугаў вялікімі, даючы ім удзел у сваім жыцці праз боскія цноты веры, надзеі і любові. Здаецца, чалавек, асабліва сучасны, не ўсведамляе ані глыбіні сваёй грэшнасці, ані велічы свайго паклікання; ад яго схаваныя і ягоная мізэрнасць, і тое, што яму было абяцана. Такому чалавеку тэрмінова патрэбнае абуджэнне да рэальнасці, усведамленне таго, кім і чым ён з’яўляецца перад Богам, магчымасць «вярнуцца да сябе» і так дайсці да Бога, Які «бліжэй да мяне, чым я да сябе» (св. Аўгустын). Для хрысціяніна, як і для Платона, добрай будзе парада дэльфійскага аракула: «Спазнай самога сябе». Але гэта таксама цяжкі і балючы шлях, у які чалавек выходзіць толькі тады, калі пачынае вызваляцца ад зямных спосабаў думаць, размаўляць і дзейнічаць і адкідаць іх. Той самы чалавек ідзе гэтым шляхам і дасягае сваёй мэты толькі тады, калі ён пастаянна пагружаны ў гэты нябачны свет, атмасферай якога з’яўляецца Святы Дух, а цэнтрам прыцягнення якога з’яўляецца боская Чалавечнасць Хрыста. 40 заганнасць
Традыцыйная літургія з’яўляецца скарбніцай сімвалаў, значэнне якіх можа ўхапіць душа, якая . Сапраўдная літургічная рэформа дапамагала б людзям абудзіцца і пастаянна чуваць, а не спрашчала б рэчы настолькі, што людзям можна было б і не абуджацца. Словы і дзеянні не павінны станавіцца аўтаномнай функцыяй альбо рысай, якая адцягвае ўвагу тых, хто моліцца, ад таямніцы, якая здзяйсняецца на алтары; яны павінны быць для боскіх правобразаў, дазваляючы ім заззяць праз тэкст, спеў, жэст, убранне і – так – адсутнасць словаў і спеву. Літургія павінна быць акном, праз якое , пасярод вялікай цішыні зімовай ночы, калі нарадзіўся Хрыстус, ззяе святло боскіх рэчаў; яна павінна быць люстэркам, у якім з містычнай праўдападобнасцю, што праслаўляе свой Узор, адлюстроўваюцца жыццё і смерць Хрыста. Калі падчас Імшы будзе гучаць размова ці спеў, яны павінны быць рытуальна абмежаваныя і цалкам сфакусаваныя на таямніцы, як гэта мае месца ва ўсходняй літургіі з яе паўторамі і нарастаючымі хвалямі малітвы альбо ў заходняй урачыстай спяванай Імшы, калі грыгарыянскі спеў і велічныя цырымоніі аб’ядноўваюцца, каб вывесці пабожную душу па-за час, па-за месца, у самае Сэрца Хрыста, вечнага Настаўніка. Што сапраўды спрыяе нашаму прасвятленню ў Хрысце, дык гэта простае памнажэнне словаў, як быццам бы большай колькасцю словаў мы можам перадаць большую колькасць праўды. Наадварот, як суха заўважае св. Тамаш, «бясконцая колькасць людскіх словаў не можа здавальняючым чынам асягнуць аднаго Божага Слова». Мы наблізімся да праўды, калі адкінем свае імправізацыйныя прэтэнзіі і аддадзім сябе на службу Пану, з пашанай рэцытуючы святыя словы хрысціянскай Традыцыі, дазваляючы ім весці нас у невыказную таямніцу, якая іх спарадзіла. не спіць празрыстыя dum medio silentium не 41
Гэтая тамістычная здагадка адлюстравана ў сцвярджэнні Людвіга Вітгенштэйна: «Калі вы не будзеце спрабаваць вымавіць невымоўнае, то не будзе страчана. Аднак невымоўнае будзе – невымоўным чынам – тым, што было вымаўлена». Як кажа Кэтрын Піксток, традыцыйная літургія, са сваімі паўторамі, пропускамі, шматслойнымі сэнсамі, накладаннем прыватнага і публічнага, складанымі цырымоніямі, здольная і нашмат больш, чым літургія, укладзеная і сфабрыкаваная камісіяй «экспертаў», рашуча нацэленых на празрысты, упарадкаваны і «рацыянальны» прадукт. Класічны абрад можа вымавіць невымоўнае, таму што ён не пераймаецца вербалізацыяй і ўдзелам: хутчэй ён настойліва засяроджаны на таямніцы, а так, безумоўна, можна знайсці правільныя словы і правільны спосаб удзелу. Таму гэты абрад ведае, калі трэба казаць, калі спяваць, калі шаптаць, калі званіць у званы альбо калі бразгаць ланцужкамі кадзільніцы – а таксама калі захоўваць цішыню. нічога абмежавана азначаць перадаваць 42
Згодна з меркаваннем сярэднявечных тэолагаў, Бог напісаў дзве кнігі: Кнігу Прыроды і Кнігу Пісання. Першым аб’яўленнем Бога з’яўляецца стварэнне; гэта Слова, прамоўленае да кожнай істоты, і кожная істота ўдзельнічае ў гэтым Слове. Мы не змаглі б зразумець словаў Пісання, калі б Бог найперш не стварыў рэчы, пра якія і пры дапамозе якіх Ён сам змог бы размаўляць з намі. Годнасць класічнай філасофіі заключаецца ў яскравым сведчанні яе найвялікшых настаўнікаў – Сакрата, Платона, Арыстоцеля, Плаціна – пра гэтага свету, гэтага космасу, праз сузіранне якога мы можам зазірнуць у боскую аснову ўсёй рэальнасці: у простую Прысутнасць усёй прыгажосці, дабраты і праўды, сканцэнтраваную ў Крыніцы ўсяго. Гэтая сэнсоўнасць адлюстроўваецца ў сэнсоўнасці словаў, мовы, якая, у сваю чаргу, робіць магчымымі сяброўскія адносіны паміж людзьмі, якія разам жывуць у грамадстве. Таму асновай грамадства, сяброўства, мовы, сузірання, малітвы, усёй чалавечай дзейнасці з’яўляецца Слова, Слова невычэрпнай урадлівасці, з якога выліваюцца формы ўсяго створанага. Гэта тое, пра што мы чытаем у першых вершах той прадмовы Евангелля ад Яна, якую святар ціха прамаўляе напрыканцы кожнай Трыдэнцкай Імшы: «На пачатку было Слова, і Слова было ў Бога, і Богам было Слова. Яно было ў Бога на пачатку. Усё праз Яго сталася, і без Яго нічога не сталася з таго, што сталася. У Ім было жыццё, і жыццё было святлом людзей» (Ян 1:1—4). сэнсоўнасць 43
Калі гэта так, то «літургія Слова» ў рэфармаванай Імшы атрымала няўдалую назву. «Божае Слова» – гэта найперш і перадусім спрадвечнае Божае Слова, сапраўдны Сын і дасканалы Вобраз Айца. Таму выраз «літургія Слова» павінен прымяняцца найперш да Эўхарыстыі, да Слова, якое сталася Целам дзеля нашага збаўлення, а толькі потым да боганатхнёных думак, якія знаходзяць свой лексічны выраз у Святым Пісанні. Божае Слова – гэта Езус Хрыстус, а не кніга – нават не кніга, якая не мае і не дапускае памылак, таму што кніга, якою б мудрай і праўдзівай яна ні была, з’яўляецца нежывым прадметам, але асоба – жывая, а боская Асоба дае жыццё ўсяму стварэнню, якое Ёй служыць. Мэтай абвяшчэння Пісання падчас Імшы з’яўляецца падрыхтоўка ўдзельнікаў да яднання са Словам, крыніцай напісанага слова і вечным значэннем як Кнігі Пісання, так і Кнігі Прыроды. Літургія нібы піша ў душы чалавека, зноў ствараючы душу на ўзор сапраўднага Слова, якое не ведала перашкодаў, але было размыта «няправільнай інтэрпрэтацыяй» – грахом, памылкай, няведаннем, халоднасцю. Традыцыйнае дзяленне на Імшу катэхумэнаў і Імшу вернікаў паказвае ўнутраныя суадносіны паміж часткамі Імшы, дзе першая частка прадстаўляе душу ў працэсе навяртання да Хрыста, калі яна слухае Ягоныя словы пакуль што звонку, тады як другая частка прадстаўляе вучня Хрыста, напоўненнага Ягоным святлом і жыццём, які прысутнічае на святкаванні Слова, дазваляючы Яму пранікнуць цела і душу наскрозь. Новае ж дзяленне не толькі не паказвае гэтага парадку, але і зацямняе яго.
Шмат гадоў таму на традыцыйнай Імшы ў «неадрэстаўраванай» капліцы ў аўстрыйскім Штайры я ўпершыню зразумеў, наколькі важным і істотным было тое, што раней у прэзбітэрыях касцёлаў не было мэбліроўкі. Гэта была вялікая свабодная прастора паміж камунійнай балюстрадай і алтаром, прастора, у якой святар і прыслугоўваючыя маглі свабодна рухацца, выконваючы свой «сакральны танец», як называў яго мансіньёр Роберт Х’ю Бэнсан. Гэтая адкрытая прастора падкрэслівае маштаб таямніцы, не аддаляючы яе на пэўную адлегласць, а даючы ёй належную плошчу, каб яна магла, так бы мовіць, . Пэўны ўрачысты характар можна бачыць у самой адсутнасці прадметаў, таму што адсутнасць вельмі моцна сімвалізуе Божую Прысутнасць, як гэта было ў выпадку залатой накрыўкі для каўчэга запавету. Калі ў гэтую прастору ўнесці стол, а з ім крэслы, падстаўкі, кафедры, яна раптоўна паменшыцца да людскіх прапорцый і станецца нібы святым офісам, у якім робяць літургічны бізнэс. Нават у самых велічных катэдральных касцёлах мінулых стагоддзяў з іх прадуманымі прэзбітэрыямі, штукарскімі табернакулюмамі і прыгожай аздобай усё ж была шырокая свабодная прастора ў цэнтры, дзе мела праходзіць літургічная дзейнасць, якая яшчэ больш падкрэслівалася багатым асяроддзем. У многіх новых і адрэстаўраваных касцёлах знікла тая чакаючая пустата бэтлеемскай стайні, пустата ранаў сэрца Марыі, пустата лагічнага разумення ў галаве Юзафа, пустата свету, які сустракае свайго доўгачаканага Збаўцу. Гэтая змястоўная і прыгожа дэкараваная пустата знікла, а замест яе з’явілася бязладзіца. 44 сысці ў нашае нутро
У старой структуры прэзбітэрыя ўсё скіроўвае вочы і душу да велічнага Божага алтара, дзе адраджаецца нашая маладосць, дзе Леў Юды пасярод рыку цішыні сходзіць у зіхаценні нябачнага святла. Там, у пустым і ціхім прэзбітэрыі, знаходзіцца сімвал душы, якая прагне Бога, душы, якой не хапае яе завершанасці і якая ведае, дзе яе знайсці. У гэтай прасторы сама з’яўляецца домам для бяздомнага Бога, Які прабывае паўсюль і нідзе, Які прабывае ў недасяжным святле. Больш за тое, сам святар, які стаіць пры алтары, гэты маленькі святар з рукамі, узнесенымі ва ўрачыста прыцішанай малітве ахвяравання, паглынаецца пустой прасторай і цішынёй і сімвалізуе бясконцую драбніцу, можна нават сказаць, нішто, але ў той самы час – бясконцую годнасць і непараўнальную славу чалавека, уключанага ў Містычнае Цела Хрыста, які прыносіць тую самую ахвяру Езуса Хрыста («) – ён сапраўдны ўдзельнік касмічнай літургіі, дзе зямля і неба яднаюцца ў асобе Езуса Хрыста, Вечнага Першасвятара. Гэты недастойны чалавек, пасвячаны, каб пасрэднічаць у якасці жывога сімвала адзінага Пасрэдніка, стаіць там, на перасячэнні ўсіх анталагічных восей. На хвіліну ён становіцца цэнтральнай кропкай космасу, імітацыяй Хрыста – Слова, у Якім усё жыве, рухаецца і існуе. прастора per ipsum, et cum ipso, et in ipso…»
Бесплатно
Установите приложение, чтобы читать эту книгу бесплатно
О проекте
О подписке
Другие проекты
