Читать бесплатно книгу «Адраджэнне пасярод крызісу. Святая літургія, традыцыйная Імша і аднаўленне Касцёла» Петер Квасьневский полностью онлайн — MyBook

Музыка і начынне, годныя Божага дому

Разгледзім два тыповыя прыклады: грыгарыянскі спеў і прыгожае начынне.

Грыгарыянскі спеў быў выкінуты з касцёлаў не таму, што ён быў на лацінскай мове (бо мелодыі можна было б адаптаваць да англійскіх тэкстаў), а таму што гэтая музыка не «шчаслівая», яна не «ўздымае настрой» так, як народная альбо папулярная музыка. Грыгарыянскі спеў – не для шчаслівых катоў, а для манаскіх душаў, якія сумуюць па Богу, а менавіта такая душа павінна быць у кожнага хрысціяніна, адпаведна з яго стылем жыцця. Такі спеў мае на ўвазе фундаментальную душы, і ён узрошчвае такі стан усё больш і больш, пакуль ён не стане тым, што містыкі называюць «цвярозым ап’яненнем», . Чалавек, які пагружаецца ў спеў, сапраўды пачынае ўспрымаць свет вакол сябе па-іншаму, вачыма веры, з сузіральнай гатоўнасцю, праніклівасцю і яснасцю. Грыгарыянскі спеў – гэта магутны сродак духоўных зменаў і сталасці: ён напаўняе душу гарачай тугою па Богу, сумам, які ўвасабляецца і выяўляецца ў кожным павароце мелодыі, што адлюстроўвае невыказныя нюансы і няўлоўныя рухі людской душы. Наколькі ж сталымі мусілі быць ананімныя кампазітары, наколькі моцным і высокім было іх імкненне да Бога, якое захавалася ў гэтых цудоўна разнастайных і прыемных мелодыях! 10 11 сур’ёзнасць sobria inebrietas духоўнай

Пэўным ранкам, спяваючы мелодыі з агульных тэкстаў пра дактароў Касцёла, я адчуў асаблівае трымценне ад іх прыгажосці, ад іх слодычы, ад іх меланхалічнай ноткі, быццам яны праз музыку выказваюць тое, што «Salve Regina» ахоплівае словамі: сумесь любові, даверу, радасці з тугою, смуткам і слязьмі. Так, менавіта музыка можа з цягам часу дапамагчы тым, хто яе спявае ці слухае, узрастаць у сталасці сваёй веры, нібы ўрастаць у прыклад тых сузіральнікаў, якія ведаюць, як трэба цярпець і як трэба радавацца . Візантыйскі спеў дасягае той жа мэты іншымі сродкамі. Сучасная ж літургічная музыка са сваёй другасортнай сентыментальнай лірыкай, слёзнымі мелодыямі, павярхоўнымі эмоцыямі і рэзкім акампанементам не толькі не здольная ствараць духоўную сталасць – яна шкодзіць хрысціянскай душы, зацямняючы яснасць інтэлекту, прытупляючы пачуццё прыгожага, сціскаючы волю ў хватцы эмоцый і ствараючы настрой, які не спрыяе любові да адзіноты і цішыні. Карацей, яна не здолела б ані нарадзіць, ані падтрымаць манаскую супольнасць, якая прысвяціла сябе адданаму жыццю медытацыяй і сузіраннем. Адно гэта з’яўляецца дастатковай прычынай, каб «выгнаць яе з прэзбітэрыя святыні», як паэтычна кажуць Папы. Калі гэтая музыка не з’яўляецца здаровай для людзей, якія прысвяцілі сваё жыццё Богу, яна не будзе здаровай для ніводнага з нас, бо ўсе мы павінны быць святарскім народам. ў Пану 12 13

Гэты цяжкі досвед зваліўся на мяне ў капліцы аднаго кампуса ў Аўстрыі, дзе я тады выкладаў. У абарочаным гатычным касцёле была верхняя капліца, надбудаваная над ніжняй капліцай, так што калі-нікалі ў іх адначасова адбываліся літургіі альбо набажэнствы. У той дзень наша група малілася на Трыдэнцкай Імшы ў верхняй капліцы, спяваючы старажытныя мелодыі грыгарыянскага спеву, калі раптам знізу пачуўся какафанічны каціны віскат моладзі, якая спявала змрочныя песенькі апошніх дзесяцігоддзяў. Гэта быў жывы выклад у кантрастах: традыцыйная форма малітвы, шляхетная, стрыманая, поўная пашаны, засяроджаная на таямніцы, з любоўю перададзеная ў рытмічных лацінскіх радках, – і сучасная форма малітвы, гіперактыўная, манатонная і неарганізаваная, без меры, без прыгажосці, без годнасці.

Што датычыцца святога начыння, я ніколі не забудуся пра гамілію аднаго святара-швейцарца, які, прапаведуючы пра дар золата, якое прынёс адзін з мудрацоў, заўважыў: «Калі мы не аддаём найлепшае з нашай маёмасці Богу, мы насамрэч увогуле не верым у Бога. Калі ў нас ёсць золата, каштоўнае, дарагое і прыгожае, мы павінны выкарыстоўваць яго для праслаўлення Бога; калі мы робім святое начынне з дрэва, шкла альбо гліны, мы фактычна кажам, што не лічым Яго вышэйшым за ўсё тое, што можам Яму даць. Таму мы даваць Яму найлепшае з таго, што здольныя даць, нават (ці асабліва) тады, калі яно выварочвае нашыя кішэні. Мы абрэзалі Бога да нашых памераў і прызначылі Яму пэўны бюджэт, як быццам мы абстаўляем кухню ў сваім доме; мы слаба верым у Яго, а можа, і ўвогуле не верым». павінны

Гэтая гамілія запомнілася мне не толькі таму, што я ніколі не чуў, каб святар казаў штосьці падобнае – здаецца, тлумачэнне шанаваных традыцый Каталіцкага Касцёла сёння не лічыцца распаўсюджанай гамілетычнай стратэгіяй, – але таксама таму, што яна дапамагла мне зразумець, чаму хрысціяне заўсёды імкнуліся аддаваць Богу найлепшае. Такая адданасць дала пачатак цудоўнаму мастацтву і архітэктуры Сярэднявечча, побач з якой сённяшнія эквіваленты пераважна выглядаюць павярхоўнымі і няўмелымі. Немагчыма пераацаніць важнасць для ўсяго літургічнага духу святога начыння, якое выглядае годна (наколькі мы ўвогуле можам дасягнуць такой годнасці) тых таямніцаў, якія мае прывілей у сабе трымаць. Узняцце кансэкраванай Ахвяры падчас Імшы – гэта кульмінацыйная кропка вялікага гімна, які ўсё чалавецтва і ўсё стварэнне ўзносіць да Бога; гэта час, калі ўнутраная звышнатуральная істота дароў павінна як мага больш яскрава праявіцца ў знешняй прыгажосці келіха і іншага начыння на алтары, а таксама ў прыгажосці прэзбітэрыя і ўсяго касцёла. Вось што мы чытаем пра св. Яна Віянэя, пробашча з Арса, які апранаўся ў зношанае адзенне, спаў на падлозе і сілкаваўся бульбай:

Гэта праўда, што Езус нарадзіўся ў сціплай стайні і быў пакладзены ў яслі. Але мудрацы не прынеслі яму салому, бруд і гной: яны прынеслі яму каштоўныя каралеўскія дары золата, ладану і міры. Тое, як нарадзіўся наш Пан, раскрывае Ягоную пакору, якая пагарджае зямной раскошай; тое, як пакланіліся Яму тры каралі, раскрывае пакору, у якой яны шукалі найлепшыя дары, якія яны могуць прынесці, хоць у сваёй мудрасці яны і ведалі, што гэта далёка не тое, чаго Ён заслугоўвае. Не нам належыць паводзіць сябе так, быццам мы – Езус, Які прыходзіць у свет, і будаваць касцёлы, якія выглядаюць, як свіраны, стайні ці пячоры, якія нас прымуць. Хутчэй нам належыць далучыцца да мудрацоў і пастухоў і ўважліва слухаць Божы заклік, які запрашае нас выйсці па-за свае абмежаванні. Адказваючы на гэты заклік вераю, мы павінны аддаць найлепшае Слову, якое сталася целам. Тое ж можна сказаць і пра сакральную музыку. Сучасны чалавек па сваёй сутнасці нічым не адрозніваецца ад людзей іншых часоў, і таму ў нас няма апраўдання, каб ствараць рэчы, непрыемныя для вачэй і вушэй. Калі б нашыя сучаснікі мелі магчымасць выбіраць, большасць з іх не захацела б гэтага пустога глупства; і, напэўна, гэта не тое, што ім патрэбна. іхнюю

Хоць у першы раз наш Пан з’явіўся на зямлі ў сціплых яслях, у патаемнасці і беднасці, святая літургія – гэта не падарожжа ў часе ў Бэтлеем каля 4 года да н. э. Імша – гэта жывы вобраз і дзейснае падабенства дасканалага культу, які Езус Хрыстус здзяйсняе як Галава Касцёла – нявіннае Ягня, забітае на Кальварыі, якое цяпер уладарыць у нябесным Ерузалеме. Імша робіць прысутным сярод нас праслаўленага Збаўцу, другое прыйсце Якога адбудзецца не ў ціхай беднасці, а ў дзівосным ззянні. З гэтай прычыны інстынктам нашай веры заўсёды было імкненне павялічваць прыгажосць літургіі, яе прыладаў і аздобы, усімі сіламі набліжаючыся да таго, што будзе, а не патураючы сваім адваротным памкненням. З такога пункту гледжання, вінаватыя ў настальгіі не тыя вернікі, якія жадаюць аднаўлення традыцыйнага рымскага абраду, а менавіта літургісты, якія патрабуюць вяртання да евангелічнай ці апостальскай «прастаты». Яны хочуць ісці назад, мы хочам рухацца наперад. У гэтым заключаецца розніца паміж археалогіяй і эсхаталогіяй. Але цікава вось што: адзін з самых старажытных звычаяў, які перажыў усе стагоддзі і культуры (пакуль не знайшоў сабе ворага ў абліччы ганарыстасці сучаснага Захаду), гэта арыентацыя на ўсход падчас малітвы да Хрыста, сапраўднага святла, якое асвятляе кожнага чалавека (пар. Ян 1:9). Павярнуўшы святара плячыма да Сонца справядлівасці і тварам да людзей, нібы гэта ён прыходзячае святло, абаронцы новага літургічнага стылю праявілі пагарду да ўніверсальнай сімволікі і скасавалі адзін з нешматлікіх звычаяў, пра які можна з упэўненасцю сказаць, што яго практыкаваў Касцёл першых стагоддзяў. І зноў тыя, хто абараняе Традыцыю, аказваюцца больш здольнымі за сваіх апанентаў захаваць тое, што апошнія называюць найбольш каштоўным, у дадзеным выпадку старажытнасць.

Калі заходзіла пытанне пра прадметы, прызначаныя для Божага культу, яму нішто не здавалася дастаткова прыгожым… Калі ён атрымаў ад віконта Арса цудоўны балдахін, прыгожыя арнаты, харугвы, вялікую манстранцыю з пазалочанага срэбра, табернакулюм з пазалочанай медзі, некалькі прыгожых свечнікаў і шэсць рэлікварыяў, яго радасць не ведала межаў. 14

II

Таму вашай першай паслугай гэтаму свету павінна стаць малітва і цэлебрацыя Божага Афіцыя. Унутраная пастава кожнага святара і кожнай кансэкраванай асобы павінна быць такая: «Няхай нічога не ставіцца перад Божай працай». Прыгажосць гэтай унутранай паставы знойдзе выраз у прыгажосці літургіі, і калі мы будзем яднацца ў спеве, хвале, узвялічванні Бога і пакланенні Яму, на зямлі будзе прысутнічаць крыху неба. Сапраўды, не будзе дзёрзкасцю сказаць, што ў літургіі, абсалютна засяроджанай на Богу, у яе абрадах і спевах мы можам убачыць вобраз вечнасці. Інакш як маглі б нашыя продкі сотні гадоў таму збудаваць такі велічны святы будынак, як гэты? Тут сама архітэктура ўзносіць усе нашыя пачуцці да таго, «чаго вока не бачыла, і вуха не чула, і што не ўваходзіла ў чалавечае сэрца, і што Бог падрыхтаваў тым, хто любіць Яго» (пар. 1 Кар 2:9). Ва ўсіх нашых высілках, звязаных з літургіяй, вырашальным фактарам заўсёды павінен быць наш позірк на Бога. Мы стаім перад Богам: Ён прамаўляе да нас, а мы прамаўляем да Яго. 15

Нефармальная духоўнасць

Праблему, якую мы разглядаем, можна сфармуляваць наступным чынам. Як кажа св. Леў Вялікі, той, хто перастае жадаць прагрэсу, рызыкуе пачаць адставаць. Св. Бэрнард з Клерво паўтарае за ім: проста стаяць на Божай дарозе азначае адставаць. Усе мы стаім перад пагрозай аслабець, здаць назад, зрабіцца несур’ёзнымі. У духоўным жыцці няма адпачынку, але нам хацелася б думаць, што ён бывае, і ў нас узнікае спакуса якім-небудзь чынам яго ўзяць. І гэта азначае, што мы адкідваем Бога, Які з’яўляецца агнём плавільшчыка і палаючым вуглём, заўсёды блізкім і гатовым перамяніць нас, калі толькі мы здадзімся Яму. З улікам гэтага, нельга недаацэньваць небяспеку духоўнай нефармальнасці, якой спрыяе тыповае парафіяльнае здзяйсненне Імшы ў звычайнай форме рымскага абраду. Гэтая нефармальнасць выражаецца ў звыклым уваходзе свецкіх асобаў у прэзбітэрый для выканання чытанняў і ўдзялення Камуніі; у млявым паўуздыманні Эўхарыстыі, не кажучы ўжо пра многія іншыя знакі заняпаду ці адсутнасці веры ў Сапраўдную Прысутнасць; у агульнай сяброўскай атмасферы, у «знаку спакою», у адсутнасці цішыні перад Імшою і пасля яе; у вербальнай перагружанасці, якая робіць Бога малым і прыручаным аб’ектам, гатовым рабіць цуды і падпарадкоўвацца нашым загадам, альбо прынамсі гатовым да адносінаў з намі на роўных. Бог робіцца «адным з нас» зусім няправільным чынам. Хрыстус сённяшняй парафіі – гэта чалавек, прытым толькі чалавек. Як неаднаразова заўважалася, новае выданне Імшала адлюстроўвае амаль што арыянскую паставу. 16 17 18 19 20

Параўнайце ўсё гэта з пашанай, якая аддаецца Евангеллю ці прэзбітэрыю ў старым абрадзе з цудоўнымі малітвамі аферторыя, са складанымі акаджэннямі, з урачыстым спевам прэфацыі пра Найсвяцейшую Тройцу ў стылі Атаназія, з Рымскім Канонам і яго шматлікімі знакамі крыжа і пачцівымі ўзняццямі Гостыі і келіха, ужо не кажучы пра ўсю падрыхтоўку, якую робяць святар і сабраны люд: «Asperges», малітвы каля прыступак алтара, абмыванне пальцаў у суправаджэнні псальма. Праз гэтыя абрадавыя дзеянні чалавек прызнае першынство Бога і Яго найвышэйшую таямніцу, упрошвае дазволіць пакланяцца Яму, упрошвае быць годным прынясення Ахвяры і ўдзелу ў Ахвяры, якую Сын у сваёй людской прыродзе прыносіць Найсвяцейшай Тройцы. Традыцыйная літургія адлюстроўвае не толькі правільную тэалогію, але і правільную антрапалогію. Антрапалогія, выражаная старым абрадам і сукупнасцю далучаных да яго звычаяў і законаў, з’яўляецца ўзнёслай, вертыкальнай і падпарадкаванай Богу, як гэта годна і справядліва; антрапалогія ж новага абраду з яго інкультурацыяй у сучасным Заходнім свеце з’яўляецца рацыяналістычнай, іманентычнай, гарызантальнай і дамінатыўнай: яна падпарадкоўвае сакральнае гуманістычнаму канону «супольнасці». Старажытны рымскі абрад, велічны і святарскі, узносіць славу і пакланенне Укрыжаванаму Пану, кідаючы бясконцы парадокс Уцелаўлення проста ў вочы і вушы тых вернікаў, якія маюць вочы, каб яго ўбачыць, і вушы, каб яго пачуць. Ці ж звычайная форма рымскага абраду робіць гэта настолькі ж добра?

Многія малітвы і абрады Novus Ordo маюць кепскую прапорцыю адносна ахвяры, якая мае месца падчас Імшы; яны ад’яднаныя ад яе. і літургіі канфліктуюць, і таму тое, што, як я веру, адбываецца – а мая вера фарміравалася пад уплывам вучэння пра святую Ахвяру Імшы, сфармуляванага як Трыдэнцкім, так і Другім Ватыканскім саборам, – кепска адлюстроўваецца формай літургіі, якая мае ў сабе толькі частку той яснасці і глыбіні, з якімі старажытны абрад прадстаўляе тыя самыя таямніцы. У старажытным абрадзе форма і змест паяднаныя; яны, так бы мовіць, «сімбіятычныя». Старажытная літургія са сваімі вострымі сімваламі і бясконцымі дэталямі – гэта працяглае дагляданне душы, якое заваблівае і цягне яе наперад, ведучы яе да містычнага сужэнства, да вясельнага свята нябёсаў. Форма змест