«Marginalis» отзывы и рецензии читателей на книгу📖автора Кiрыл Стаселька, рейтинг книги — MyBook.
image

Отзывы на книгу «Marginalis»

4 
отзыва и рецензии на книгу

mbazulko

Оценил книгу

Філасофскі раман. Менавіта так вызначаюць жанр гэтага твора. Але не трэба баяцца. Зразумець яго зусім няцяжка. А ў канцы кнігі аўтар увогуле лічыць патрэбным расказаць чытачу, навошта ён напісаў гэтыя некалькі гісторый.

Кніга пра звычайных людзей, якія аб’яднаны пошукам ці ўладаннем старажытнай кнігі. Прычым яны дзейнічаюць не групай, а паасобку. І ў розныя часы гісторыі. Наўрад ці будзе спойлерам, калі я скажу вам, што гэта магічная кніга, якую яны шукаюць, знаходзяць, - алегорыя. Яна ўвасабляе розныя імкненні розных людзей. Кожны ж з нас знаходзіцца ў пошуках лепшай будучыні, высокага статусу, знакамітасці, ці чаго-небудзь яшчэ. А ці каштуе наша жыццё хоць чаго, калі мы не дасягнулі вяршынь і не зарабілі ўсіх грошай свету, не знайшлі высокага кахання ці ўвогуле надта позна зразумелі, што камунікуем, працуем, жывём не з тымі?.. Тлусты плюс стаўлю кнізе за тое, што яна прымушае інакш пагдзядзець на мэты сваёго жыцця і ролю людзей у ім.

Але гэты набор гісторый выпадковых людзей часам стамляе. Ну нельга назваць кнігу захапляльнай. І нецікава чытаць пра бацькоў, бацькоў бацькоў ці нават проста знаёмых герояў. Здаецца непрафесійным, што аўтар чапляецца за самага мелкага персанажа ў гісторыі галоўнага персанажа і пачынае расказваць пра яго лёс, а потым вяртаецца да асноўнага сюжэта. І так паўтараецца зноў і зноў...

Гэты твор - на разок пачытаць. Але многія лічаць Стасельку перспектыўным аўтарам. Думаю, пазнаёміцца з іншымі яго кнігамі таксама будзе не лішнім.

21 ноября 2019
LiveLib

Поделиться

Bolacka

Оценил книгу

Ды не рэцэнзія, водгук. Усё так - раман насычаны, захапляльны, не адпускае, пакуль не дачытаеш.
...У кнізе пазначаны рэдактар, і карэктар. А памылкі замінаюць і псуюць уражаньне.

15 февраля 2017
LiveLib

Поделиться

KatsiarynaKupava

Оценил книгу

XVII стагоддзе. Фларэнція. Антоніа Мальябекі, хлопец з беднай сям’і які не умеў ні чітаць, ні пісаць. Але не гледзячы на гэтае, ён вельмі добра ставіўся да кніг. Я ніколі не сустракала гэтае імя, нягледзячы на тое что ён лічыцца сімвалам бібліятэкарэй італьянскага Адраджэння. Вельмі зацікавіла тое, што напамяць ведаў каталогі ўсіх еўрапейскіх бібліятэк – нават да таго, што мог указаць месцазнаходжанне той ці іншай кнігі на паліцы. У кнізе паказана станаўленне хлопчыка. Кнігі сталі асноўным сэнсам яго жыцця.

Кніга складаецца з зборніка кароткіх апавяданняў, якія на першы погляд не звязаныя паміж сабой, але ўсе гісторыі звязаныя паміж сабой кнігай Антоніа Мальябекi.

У кожным раздзеле можна ўбачыць, як нязначная падзея можа каардынальна змяніць жыццё чалавека і яго светаадчуванне. ⠀
Кожная з глау́ інтрыгуе, зацягвае настолькі, што немагчыма адкласці кнігу ў бок.
Напісана вельмі простай мовай, што кніга чытаецца вельмі лёгка. Нягледзячы на тое што, вельмі шмат персанажаў, але, на здзіўленне ў іх немагчыма запутатся. Многія прапісаны вельмі дэталёва.

Таксама прысутнічаюць гістарычныя імёны і асобы, што робіць гэтую кнігу яшчэ больш інфарматыўней і пазнавальныя, так як многія былі незнаёмыя і хацелася даведацца пра іх яшчэ больш.

І чамусьці на працягу чытання здавалася што кніга Антоніа Мальябекі, нейкім чынам прыносіла няшчасці сваім уладальнікам.

19 августа 2019
LiveLib

Поделиться

nadiasadovka

Оценил книгу

Мне да спадобы агульная думка твора: пра тое, што не бывае незначных людзей, кожная істота, кожная душа пакідае на гэтай зямлі свой адметны адбітак. Жыцце варта павагі, а нашыя сваякі, людзі, што побач з намі - наш галоўны сусвет, і аўтар запрашае нас зазірнуць у яго.
Чытаецца легка і хутка, тэкст цікавы, але часам было неяк зацянута праз залішнія дробязі ў апісаннях. На маю думку, аўтар добра прапрацаваў і ідэю, і сюжэт, і персанажаў. Дзякуй яму за працу))

1 декабря 2018
LiveLib

Поделиться