«Дзіцячы маніфест (зборнік)» отзывы и рецензии читателей на книгу📖автора Кiрыл Стаселька, рейтинг книги — MyBook.
image

Отзывы на книгу «Дзіцячы маніфест (зборнік)»

1 
отзыв и рецензия на книгу

Xartym

Оценил книгу

Пра кнігу Кірыла Стаселькі “Дзіцячы маніфест” можна гаварыць вельмі шмат. Але першае, што хочацца адзначыць – яна зусім не для дзяцей, нягледзячы на назву.

У кнігу ўвайшлі аповесць “У пошуках сябе” і некалькі апавяданняў рознага кшталту.

Спачатку разгледзім аповесць. Яе пачатак даволі просты, але цікавы – малады доктар апыноўваецца ў бальніцы замкнёнага тыпу ў Польшчы, дзе знаходзяцца хворыя з незвычайнымі сімптомамі. Сама бальніца – вельмі незвычайная, і з-за спецыфікі працы пра яе існаванне амаль ніхто не ведае. Галоўнаму герою даюць аднаго з пацыентаў і ён пачынае лячэнне.

Адразу скажам пра галоўны недахоп аповесці. Ён амаль адзінкавы, але такі вялікі, што хопіць на цэлы раман. Уявіце сабе, што чытаеце кнігу. Аўтар няспешна распачынае апавядаць, уводзіць у твор каля дзясятка герояў, старанна апісвае гісторыі жыцця некаторых з іх, паступова раскрывае перад намі і галоўнага героя, яго адносіны з іншымі, і раптам — кульмінацыя, канец. Заўважылі? У час чытання складвалася адчуванне, што спачатку аўтар вырашыў стварыць раман, але потым чамусьці скараціў яго да памераў аповесці.

Шмат месца на старонках аддадзена апісанню жыцця асобных пацыентаў, якія потым нідзе больш у аповесці не сустракаюцца. Канчатак “У пошуках сябе” таксама атрымаўся нейкім недарэчным і вельмі хуткім. Навошта гэта было зроблена, з якой мэтай — трэба пытацца ў аўтара.

А цяпер, калі сказалі ўсё пра мінусы твора, пагаворым пра яго добрыя якасці. Па-першае, аповесць атрымалася вельмі захапляльнай і вельмі цяжка кінуць чытаць яе, пакуль не перагарнеш апошнюю старонку. Па-другое, героі аповесці, асабліва пацыенты клінікі, атрымаліся вельмі каларытнымі (нажаль, як пісалася раней, аўтар расказаў пра іх даволі мала). Напрыклад, сярод іх ёсць румын, які дыміцца ад гневу, ці гіпернарцыс, які сам сябе затра*аў, ці француз, які вырашыў што жыццё – гэта боль, а таму стаў сам сябе калечыць.

І яшчэ адно, чым захапляе твор — гэта ўкладзеным у яго сэнсам. Тыя ж хваробы пацыентаў можна назваць хваробамі грамадства — нарцысізм, пошукі экстрыма, ахвяраванне і г.д. Але Стаселька паказвае іх у гіпербалічных памерах. Ці як Вам ідэя, што любы доктар, рана ці позна, сам можа апынуцца пацыентам.

Па выніку – вельмі шкада, што аповесць атрымалася такой кароткай. І менавіта я не буду супраць, калі ў будучыні аўтар вырашыць зрабіць з яе раман.

Што тычыцца апавяданняў, то яны ўсе атрымаліся вельмі рознымі. Але прысвечаны амаль адным і тым жа тэмам – пошукам чвайго “Я”, адносінам людзей у соцыюме, сэнсу нашага існавання і чалавечай псіхалогіі.

Частка ідэй апавяданняў не новая. Напрыклад, апавяданне “Сон? Рэальнасць?” можна расказаць праз іншую гісторыю: “Аднойчы манаху прыснілася, што ён матылёк. А калі ён прачнуўся, то пачаў думаць, хто ён – манах, якому прысніўся матылёк, ці матылёк, якому сніцаа манах”.

Ты не думаў, што можаш быць галюцынацыяй бога? Думкі, якія ты лічыш сваімі, насамрэч думкі бога. Можа быць, бог — вар’ят. Твае думкі і думкі іншых людзей ёсць думкамі ў галаве бога. А тваё жыццё — усяго толькі сцэнка ў яго галаве. Можа стацца і так, што ты сам бог, а ўся гэтая рэальнасць існуе толькі ў тваёй галаве.

Апавяданне “Нататкі эксперыментатара” даволі моцна нагадвае аповесць Юрыя Вяземскага “Шут”. Шмат ідэй было падгледжана і ў творах амерыканскага пісьменніка Чака Паланіка. Некаторыя творы, напрыклад той самы “Дзіцячы маніфест”, які і даў назву ўсёй кнігі, гэта хутчэй аўтарскія эсэ, чым поўнавартасныя апавяданні.

Пасля столькіх гадоў жыцця ў яго ёсць два сапраўдныя касцюмы Gucci, дарагая машына, трохпакаёвая кватэра ў цэнтры Мінску. Яшчэ крыху — і ў Яго будзе новая кватэра, у якую ён паставіць самы вялікі тэлевізар, модную мэблю, можа, нават більярдны стол. І тут аднойчы Я прыстаўляю яму да галавы пісталет, і ён разумее, што ўсё гэта яму непатрэбна, і ўсё, што ён рабіў, было дарэмна. Усё гэта не мае ніякага кошту, не мае кошту і ягонае ўласнае жьццё, бо яно не звязанае з жыццём іншых людзей, ён як бы адарваны ад свету, у якім існуе. І таму, ці ёсць ён, ці яго няма — нічога не зменіцца. Ніхто не заўважыць, што яго няма.

Падаецца, што ўсё, што напісана вышэй – гэта пералік недахопаў. Аднак гэта не так. Ідэі могуць паўтарацца, як і сюжэтныя моманты. Аднак галоўнае тое, як аўтар падае гэта чытачу. І са сваёй справай Кірыл Стаселька справіўся вельмі добра.

Што аповесць, што апавяданні, чытаюцца вельмі лёгка і хутка. Каб асіліць усю кнігу патрабуецца 1-2 дня. І пасля прачытання шкадуеш, што ўсё скончылася так хутка.

У кнігі ёсць невялікія недахопы, але іх можна спісаць на маладосць пісьменніка. А так — гэта адзін з лепшых дэбютных твораў, якія выходзілі ў Беларусі за пошнія гады. Не прапусціце.

7 июня 2016
LiveLib

Поделиться