Быў няясны, шэры дзень. Неба закрыла ад людзей цёплыя сонечныя прамяні і, вялікай змрочнай коўдрай, навісла над шумным горадам.
У паліцэйскі ўчастак прыехаў той самы сын Віктара Траўніка, дваццаціпяцігадовы Алесь. Знешне ён не занадта быў падобны на бацьку, хіба толькі вочы: такі ж шырокі разрэз вачэй, зялёна-сінія адценні, дробныя вейкі на павеках. Усё астатняе было мамчыным: над вачамі віселі светла-русыя вузкія бровы, яе шырокі лоб, галава была круглая, роўны і правільны нос, тонкія вусны. Алесь меў дзедаўскія звычкі: ён быў дапытлівым, адкрытым чалавекам. Алесь адкрыта гаварыў са следчым, спрабаваў ва ўсю дапамагчы знайсці свайго бацьку, з якім вельмі цесна меў зносіны. Нягледзячы на сваю шматгадзінную працу, Віктар заўсёды знаходзіў час, каб паклапаціцца пра сына. Асабліва пасля смерці маці. З часам, Алесь паціху аддаляўся ад яго, сталеў, завёў сям'ю, угруз у рабоце і ў жыццёвых праблемах. Але не забываў пра адзінага роднага чалавека. Ён часта тэлефанаваў свайму бацьку, цікавіўся яго жыццём, здароўем. Але ўжо зрэдку заязджаў да яго ў госці. І цяпер ён горка шкадаваў пра гэта.
Знойдзены ліст, не дапамог наблізіцца да чагосьці новага, не прывёў да зачэпак. І цяпер сам Бацюк, як і іншыя паліцыянты, не мелі ўяўлення, дзе ж шукаць Віктара. Чым жа быў заняты навуковец, над чым працаваў мужчына перад знікненнем? Скончылася цікаўнасць у шэрыфа, каб шукаць адказы.
У той пахмурны дзень, хлопец толькі на некалькі хвілін заехаў да бацькавай хаты. Ён не заходзіў унутр, а задумліва пастаяў каля ганка. Алесь ціха дыхаў і глядзеў на магутны дуб, што нерухома трымаў на сабе дзіцячыя арэлі. Глядзеў на вяршыні хвойнага лесу. Гэта месца выцягвала з яго лепшыя ўспаміны. Ён паглядзеў на зямлю, сумнымі вачамі павадзіў вакол сябе. Успамінаў: як ён быў занадта малым, як яго ўпершыню прывезлі сюды. Як адзін раз у год, у дзяцінстве, ён праводзіў час з дзедам Мікалаем. Алесь затужыў, уміг зніклі яркія фарбы тых успамінаў. Зараз жа ён застаўся адзінокім дарослым хлопчыкам без сям'і. Твар Алеся зрабіўся замкнёным і сумным. Ён больш не мог тут знаходзіцца. У тую гадзіну хлопец сеў у машыну, са злосцю і болем у душы, расчаравана пакінуў сямейны ўчастак.
Праз год, страціўшы ўсякую надзею, Алесь вяртаецца ў хаціну. Прахалоднай раніцай, дваццацішэсцігадовы Алесь, праязджаючы па злёгку пазелянелай лясной дарозе на чорным пазадарожніку, адчуваў сябе спакойна і ўпэўнена. Светлавалосы хлопец ехаў аднекуль з Поўдня, каб зраўняць праклятую хаціну з зямлёй і вызваліць свае благія думкі. Увесь гэты час ён быў разбіты, вінаваціў ва ўсіх знікненнях гэтую хату, якая зараз нагадвала яму больш пра дрэннае, чым пра добрае.
Па прыездзе шыракаплечы Алесь званком апавясціў шэрыфа пра спынення ўсялякіх пашуковых работ і што ён гатовы змірыцца з тым, што адбылося з яго сям'ёй. Бацюк, пасля тэлефоннай размовы, прыехаў асабіста да старой хаціны. Ён прыпаркаваў свой штатны аўтамабіль побач з велізарным дрэвам.
На дубе слаба трымалася аранжавае, леташняе, апошняе лісце, якое перажыло халодныя, зімовыя дні. Вецер павольна калыхаў іх, а галіны, павольна адпускалі хвалістую лістоту на машыну. Дуб быццам не хацеў развітвацца з мінулым, пакідаючы адну маладую галіну з пражытай лістотай.
Паярчэй стала свяціць сонца, дзень абяцаў быць па-вясноваму цёплым. Шэрыф сустрэў кораткастрыжанага, светлавалосага хлопца ля ганка хаты, зірнуў на яго гладкапаголены, круглы твар звычайным поглядам. Хлопец стаяў каля хаты ў чорным паліто, шэрых нагавіцах і ў чорных туфлях. Сын вучонага быў невысокім, меў сярэдні рост і шчыльны целасклад. Алесь прысеў на прыступкі і не прайшло хвіліны, як да яго падсеў саракашэсцігадовы Бацюк. Яны пераглянуліся.
– Немагчыма паверыць…столькі часу прайшло… – ледзь чутна сказаў шэрыф, пагладжваючы свае густыя каштанавыя вусішчы. – Я разумею, што ты адчуваеш…але я цябе заклікаю не падаць духам.
Алесь глядзеў на шумны лес шырокімі бацькаўскімі вачамі. Ён злёгку аблізаў свае сухія, тонкія вусны і вымавіў:
– Дык хіба тут супакоішся…?! Спачатку знікае дзед, затым мама памірае ў авіякатастрофе, пасля тата знікае, а да фіналу жонка падае на развод… Не такога жыцця я хацеў. Праклён нейкі, – апусціў галаву Алесь. – Хоць бы штосьці добрае адбылося. Але не ж. Чуе маё сэрца, што гэтым усім не скончыцца…
Бацюк зняў фуражку, вызваліў сваю амаль лысую галаву і падтрымаў размову:
– Эх, пара табе, хлопец, узяць сябе ў рукі і пачаць жыццё па-новаму… Ну, знясеш ты хаціну, а далей што? Ты давай, не з’язджай з глузду. Хоць паспрабуй жыць…проста жыць, а не мучаць сябе, забіваць сябе горкімі ўспамінамі. Павер мне… Я страціў дачку, ёй было дзесяць…ведаеш, што я зразумеў? Што сваім горам я не вярну яе, а толькі знервавую яе, калі яна глядзіць на мяне з неба…і сябе. Якім бы яна хацела бачыць свайго тату? Дакладна не праклінаючым жыццё. Некаторыя рэчы мы не ў сілах змяніць альбо выправіць. Што б ты не рабіў, ты ўсё роўна губляеш тое, што табе дорага… Табе толькі застаецца жыць з болем, які немагчыма заглушыць, яго толькі можна прыглушыць…пакінуўшы ў сэрцы і ў памяці. Працягвай жыць, Алесь… Ты яшчэ малады, яшчэ не раз паспееш зрабіць нешта добрае, – у светлых вачах шэрыфа было прыкметна, якім ён быў па-сапраўднаму адчувальным чалавекам у душы.
Бацюк замоўк і зірнуў на фуражку. Затым ён устаў, неабыякава паглядзеў на сумнага Алеся і адышоў да машыны. Цэлы дзень быў разбіты.
Хлопец падняў вочы, паглядзеў наперад скамечаным позіркам, на мужчыну ў уніформе, які вяртаў фуражку на галаву. Падымаючы правую руку з галаўным уборам уверх, рукаў злёгку споўз і Алесь заўважыў на ўнутраным боку запясці шэрыфа татуіроўку – невялікі чорны трохвугольнік. Затым хлопец адвёў свой погляд на яго машыну. Бацюк загаварыў:
– Ах, яшчэ… Калі ўсё ж будзеш бурыць тут усё і не захочаш пакідаць сабе стол, я б хацеў яго забраць. Добра? Патэлефануй, калі захочаш пакінуць мне стол, – усклікнуў шэрыф, сядаючы ў аўтамабіль, спрабуючы разрадзіць непрыемную абстаноўку.
– Э…так! Добра… – адказаў Алесь, а затым устаў, кіўнуў галавой у бок госця і ўвайшоў у хату.
Ён зірнуў на карычневы стол, што стаяў у цёмным куце пад закрытым акном. На стале ўсё гэтак жа ляжалі раскіданыя кнігі, пыл схаваў іх тонкім шэрым пластом.
– Здаўся яму гэты стол?! – прагаварыў хлопец, апусціўшы далоні на прадмет, злёгку прагнуўшы спіну. – Стол…сямейны стол… Стол!?
Алесь задумаўся, а затым, скрывіў твар, дастаў з унутранай кішэні паліто бацькаўскі ліст. Прабягаючы шырокімі вачамі па пакамячаным лісце, Алесь адшукаў тыя самыя радкі, якія дазволілі ўсумніцца ў яго пакоры.
"…свяшчэнны стол, за якім мы сабіраліся ўсёй сям'ёй у апошні раз…захаваў усе нашыя ўспаміны пра той дзень. Ты, магчыма, яшчэ памятаеш, як бабуля прасіла захоўваць таямніцы, якія прамаўляліся за гэтым сталом…не забывай…"
У гэты час, каля акна праляцела чорная варона, якая, прагаварыўшы сваю песню, злёгку спалохала Алеся. Хлопец троху закалаціўся, кінуў свой імгненны погляд на зацягнутае цёмнае акно, сарваў з яго чорную тканіну і кінуў на падлогу, упусціў яркае святло ў хату. За шклом слупом стаялі елкі. Нічога страшнага не было. Тады ж у хаце пыл быў паўсюль. Ён цяпер добра стаў прыкметным у цёплых промнях святла. Алесь крануў старадаўні стол, сагнуў калені, сеў і зірнуў пад яго. На адной з дошак быў выдрапаны крыжык, знак ужо страціў сваю свежасць і злёгку губляўся ў прыродных малюнках дошкі. Алесь узгадаў той дзень, калі ён з дзедам Мікалаем будаваў на месцы гэтага крыжыка маленькае таемнае сховішча.
Алесь адразу ж паспрабаваў адкрыць схованку, у яго не атрымлівалася, пальцы саслізгвалі. Тады ён залез цалкам пад стол і ў нязручным становішчы, крывіўшы тварам ад стараннасці, адарваў кавалак ніжняй частцы дошкі стала. Адтуль з зняволення, падае жоўты нататнік памерам з пачак цыгарэт. Выбраўшыся з-пад стала і ўзяўшы ў рукі знойдзены прадмет, Алесь перш за ўсё разгарнуў нататнік з першай старонкі. У ім хлопец убачыў, як бацькаўскім почыркам распісаны дэталі першых крокаў даследавання. Прагартаўшы ўвесь нататнік, стала зразумела, што Віктар спешна ўпісваў словы. Дзе-нідзе неакуратныя чарніла не давалі з дакладнасцю разабраць пасыл вучонага-вынаходніка. Алесь хутка прабегся вачамі па старонках канспекта. Яму здавалася, што ўсё тое, што было напісана яго бацькам, было толькі яго фантазіяй.
"Хіба можа, насамрэч, такое адбывацца? А што калі…усё праўда! Нездарма ж бацька хаваў свае сакрэты. Тады, дзе ж ён цяпер? Там жа дзе і дзед!? Не, такога не можа быць…я пачынаю трызніць", – разважаў Алесь.
І ўсё ж хлопец не адыходзіў ад той думкі, што бацькоўскі ліст і нататнік былі звязаныя паміж сабой. Між тым ён не меў уяўлення, што рабіць далей з гэтым усім. Яго педагагічная адукацыя ў галіне замежнай мовы не дазволіла яму разабрацца, што ж казалі ўраўненні або канкрэтныя навуковыя прапановы. Але адно ён дакладна зразумеў, што тата думаў пра яго не раз…пакідаючы гэтыя падказкі.
Алесь кінуў нататнік у кучу запыленых забытых кніг, зняў з сябе чорнае паліто, адкрыўшы белы світар, і пачаў корпацца ў хаце. Ён меў намер знайсці наступную падказку, указанне, каб хутчэй разабрацца з заблытанымі думкамі. Увесь астатні дзень, да вечара, хлопец разбіраў бацькаўскія рэчы. Ён складваў у свабодны кут пакоя вопратку і ўсялякія тканіны, а больш цвёрдыя матэрыялы Алесь выносіў з хаты. Потым ён знайшоў скамечаны белы ліст паперы, на якім вялікімі літарамі было напісана: "Прапаў сабака Джэм", ніжэй было каляровае фота жывёлы і нумар тэлефона гаспадара. Алесь надаў больш увагі гэтай лістоўкі, ён меркаваў, што ўсё, нават такая маленькая рэч, можа сказаць шмат чаго. Хлопец паклаў лістоўку на моцны стол. Пасля прадоўжыў прыбіраць у далёкім пакоі. Пылу было шмат. Алесь раз за разам чхаў, мыўся. Час хутка хіліў сонца да гарызонту. Цямнела за вокнамі. Познім вечарам Алесь разбіраў апошні ложак. Стомленасць яго не трывожыла. Уцягнутасць у загадкі гэтай хаты была мацней, штурхала не здавацца. Гэта было нейкім займальным захапленнем, за якім хлопец не заўважаў, як хутка сыходзіць час, як яму хацелася есці, адпачыць. І калі ж Алесь прысеў на падлогу, ён заўважыў, што пад адной з тоўстых драўляных ножак ложка, хавалася прадрапаная маленькая метка, якая нагадвала ікс – "х". Алеся нагнала цікаўнасць, якая падштурхнула яго на пошукі новых сакрэтаў старой хаціны. "Вось ён знак!" – падумаў тады хлопец, адкінуўшы ўсе дэталі ложка бліжэй да ўваходных дзвярэй. Прахалодным вечарам, ён заўважыў, што чатыры дошкі лакаванай падлогі маюць крыху іншае адценне. Гэта было прыкметна толькі ў тым выпадку, калі доўга глядзець на падлогу. А паліцыя пры ператрусе толькі мімаходам зірнула пад ложак, ды і толькі, так і не заўважыўшы адрозненне дошак. Алесь пацягнуўся да прылады, моцна ўзяў у далонь чырвоную адвёртку і падкалупнуў дошку з меткай. Усё здавалася, значна прасцей, але дошка з вялікай стараннасцю паддавалася яму, падымалася ўверх, пацягнуўшы за сабой яшчэ дзве шырокія дошкі, якія моцна і шчыльна былі прымацаваныя паміж сабой. Другой свабоднай рукой ён лёгка падняў драўляны шчыт. На здзіўленне, уся канструкцыя з палавых дошак была лёгкая, а пад ёй была цемра. Алесь знайшоў падвал, пра які ні разу не чуў. Ад гэтай навіны яму стала не па сабе. Халодныя дрыжыкі прабегліся па целе. Перш ён падумаў пра тое, што, можа, там, у цемры, ляжыць цела яго бацькі. Страх такой думкі яго глыбока трывожыў. Хлопец устаў, павольна кругам пахадзіў па пакоі.
"Можа, мне варта патэлефанаваць шэрыфу? А калі ўсё не так страшна, там, унізе, як палохаюць думкі? А магчыма, да гэтага падвалу мяне вёў бацька!?" – разважаў Алесь, не звяртаючы ўвагі на пыльныя плямы на беласнежным світэру.
Яму расхацелася гуляць у загадкі і ён, з халодным потам на целе, уключыў ліхтарык на шэрым мабільным тэлефоне. Пасля навёў яркае, белае святло на ўваход у цёмнае, падвальнае памяшканне, асвятліўшы вядучую ўніз іржавую лесвіцу. Твар Алеся яшчэ больш збялеў, ён адчуў сябе галоўным героем з фільму жахаў. Але адвага і цікаўнасць, пераважылі ўсе пачуцці страху, і ён павольна ступіў на першую прыступку жалезнай лесвіцы. Гэты момант, калі ён пачаў спускацца ў падвал, стаў для яго пакутлівым, бо цяпер, яму трэба было ісці да канца.
Крок за крокам, спускаючыся ўніз, Алесь не пераставаў махаць ліхтарыкам. Часта свяціў пад ногі і вакол сябе. Святло казала пра тое, што падвал глыбока схаваны, а металічная лесвіца праходзіла праз бетонныя кольцы, мацавалася за іх і вяла пад зямлю. Хлопец сільнымі рукамі моцна хапаўся за халодную, злёгку вільготную, канструкцыю. Чорныя туфлі з гладкай падэшвай насцярожвалі яго. Можна было паслізнуцца і зваліцца на дно.
Спусціўшыся ў падвал, Алесь павярнуўся, стаў спінай да лесвіцы, і, асвятліўшы ўсю прастору перад сабой, агледзеўся. Унутры прахалоднага памяшкання не было Віктара. Нібы цяжкі груз упаў з душы Алеся, і ён з палёгкай выдыхнуў. Тады ж, ён яшчэ больш паверыў у тое, што бацька жывы. Побач, справа, хлопец знайшоў рубільнік і адразу ж тузануў уверх рычаг – уключылася святло ў падземным пакоі. Бетонна-сталёвая канструкцыя сцен, апор, столі і падлогі больш нагадвала прытулак. Усе рэчы і прадметы, былі добра расстаўленыя на шматпалоснай канструкцыі ў левай чыстай сцяны. Астатнія сцены былі цалкам распісаны белым маркерам: малюнкі людзей, іх зброя, караблі, пачвары, маскі. Шмат надпісаў на незразумелай для Алеся мове. Было падазрона. Алесь задаваў сабе занадта шмат пытанняў, адзін з якіх быў такі: "Чаму я раней ніколі не чуў, што ў хаціне ёсць падвал?". Усё больш, цікавячыся гэтым месцам, хлопец павольна рабіў маленькія крокі наперад, разглядаючы ўсё вакол сябе. Тут ён знайшоў клетку для птушак, вельмі шмат розных датчыкаў. І раптам, на невялікім тонкім жалезным стале, ён убачыў скураны карычневы аброжак з гравіроўкай, святло адлюстроўвала пазалочаную пласціну, што вабіла Алеся да сябе. Хлопец павольна ўзяў аброжак у рукі і прачытаў слова на квадратнай пласціне: "Джэм". Гэта было імя таго самага сабакі, што знік калісьці недалёка ад горада, імя якога Алесь прачытаў на знойдзенай лістоўцы. Хлопец цяжка задыхаў. Ён адкінуў аброжак, адышоў ад яго. Зноў, хутка разгледзеў усё памяшканне. Яго ахапіла злосць, лёгкая паніка. Ад неразумення і ад душэўнай стомы, хлопец імгненна здаўся. Уся нявырашанасць і адчай, у спробе знайсці наступную "хлебную дробку", прывялі яго да таго, што ён апусціў рукі. Хлопец спалохана сеў на халодную бетонную падлогу, абапіраючыся спінай на шэрую сцяну, насупраць рознага сабранага барахла на металічных паліцах. Алесь, ад думкі, што яго бацька выкраў сабаку, злосна перакуліў галаву назад. Стукнуўшыся патыліцай аб цвёрдую паверхню сцяны, ён адчуў боль. Ад гэтага, хлопец імгненна злавесна скрывіў твар і паклаў правую далонь на патыліцу, моцна прыціснуў кароткія светла-русыя валасы. Вочы хлопца глядзелі ўніз, на сухую бетонную падлогу. Справа ён заўважыў, як самотна ляжала фігурная адвертка з сіняй ручкай і доўгім металічным стрыжнем. Ён на хвіліну прыпыніў свой погляд на кінутым інструменце. Углядаўся, злаваўся. І ў гэты кароткі момант да яго закралася вар'яцкае цёмнае пачуццё. Алесь хутка і моцна схапіўся за адвёртку. І што ёсць сіл кінуў яе ў металічную канструкцыю. Насупраць, на яе паліцах, было нямала скрынак і разнастайных дробных дэталяў, некалькі паяльнікаў, павелічальнае шкло, розныя мяшочкі з парашком, платы, секундамеры. Лятучы прадмет, круцячыся ў паветры, сваім вострым канцом уваткнуўся ў адзін з некалькіх мяшочкаў, што стаялі на трэцяй паліцы, ледзь вышэй сярэдзіны ўсёй канструкцыі. Пасля, адвёртка ўпала долу, застукала, скачучы па падлозе, спынілася. З прадзіраўленага карычневага мяшочка пасыпаўся серабрыста-залаты пясок. Дробныя пясчынкі, нібы вадаспад, імкліва папаўзлі ўніз. Але на шляху да падлогі пясок наткнуўся на лёгкую папяровую скрынку, якая была, у спешцы, неакуратна пакладзена на ніжнюю паліцу. Алесь глядзеў на край белай скрынкі, які выглядваў, сустракаў і прымаў увесь груз на сябе. Ад гэтага адзін край стаў цяжэй, нахіліўся. Пасля чаго скрынка павольна перакулілася, раздаўшы звонкія ўдары. Тонкі папяровы кантэйнер разарваўся, паказаў усё сваё змесціва. Да ног Алеся пакаціліся тры залатых, ідэальна роўных, шара. Памерам яны былі з невялікі апельсін. Яны мякка і ціха наблізіліся да хлопца. І бачачы ўсё гэта, раздражнёныя пачуцці выганяліся, перамяніліся думкі ў галаве хлопца.
Алесь падабраў першы шар, які апынуўся бліжэй, да яго правай рукі. Залацісты шар быў лёгкі, быццам зроблены з кардона, паверхня была цвёрдай і гладкай. Хлопец устаў, пацягнуўся да святла. Пад штучным асвятленнем, для вачэй стала прыкметная лёгкая гравіроўка "Д-4". А на адваротным баку шара – дзве маленькія перасякаючыя паміж сабой драпіны, падобна тым, што ён пакідаў у дзяцінстве пад сталом ці тым, што пакінуў бацька на падлозе пад ложкам. Таямніцы ўсё ніяк не заканчваліся. А падазрэнні вялі Алеся да нейкай разгадкі. І цяпер, дваццацішасцігадовы хлопец быў ужо не так схільны да страхаў. Яму хацелася прадоўжыць пошукі, шлях, які быў без адказаў і з інтрыгуючымі падзеямі гэтага нялёгкага дня.
Абышоўшы ўсе часткі сцяны, Алесь яшчэ раз разгледзеў усе насценныя надпісы, сімвалы і малюнкі, пакінутыя яго бацькам. Стала яшчэ больш заблытана. Хлопец заплюшчыў вочы і падумаў пра бацьку, прасіў у яго больш ясных падказак. Пры гэтым Алесь павольна круціў у сваёй вялікай далоні таямнічы шар, лёгка дакранаючыся, перабіраў пальцамі. Затым ён спыніўся, калі вялікі палец правай рукі крануў метку "х". У гэты момант Алесь адчуў мімалётны боль. Вострая іголка, што вылезла з цэнтра перасячэння двух кароткіх ліній, прама з сярэдзіны знака, імгненна пракалола скуру, праліўшы толькі кроплю крыві. Алесь хутка выпрастаў параненую далонь, зірнуў на палец. На яго вачах крывяная кропка згарнулася, рана знікла, не пакінуўшы і следу. А на шары, цёмна-чырвоная вадкасць заліла сабой западзіны адзнакі "х" і застыла ў ёй.
У гэты позні вечар, які пераходзіў у ноч, твар хлопца быў нячулым, а сэрца бегла марафон. І праз адну долю секунды, шар ператварыўся ў маланкавы жоўты выбліск, пасля якога, цела Алеся ўміг выпарылася, знікла з падвалу.
О проекте
О подписке
Другие проекты
