Цитаты из книги «Радзіва Прудок» Андрусь Горвата📚 — лучшие афоризмы, высказывания и крылатые фразы — MyBook.

Цитаты из книги «Радзіва Прудок»

45 
цитат

Нядаўна ехаў у метро і глядзеў на твары людзей з вышэйшай адукацыяй. Кожны другі – пляменнік Бога. Астатнія – такое ўражанне – увесь час бегаюць, збіраюць паперкі, каб пацвердзіць, што і яны ягоныя пляменнікі.
11 января 2021

Поделиться

У тэатры пацікавіліся, ці валодаю я беларускай мовай. У астатніх месцах – ці п’ю.
11 января 2021

Поделиться

Чым болей для душы, тым меней для кішэні
22 апреля 2021

Поделиться

Міліцыянтка заўважыла бранзалецік-вышыванку на руцэ. – Бандэравец? – Купалавец.
15 января 2021

Поделиться

не шкада, што не бяруць у касманаўты, бо Космас унутры.
19 ноября 2019

Поделиться

– Мяне завуць Андрусік Іванавіч. Мне 32. Я ведаю, што бульбу прасцей купіць, але вясной не змагу спыніцца.
9 апреля 2021

Поделиться

А ўчора вучаніца-дзевяцікласніца маёй віртуальнай школы напісала мне: «Я вас кахаю». І ведаеце што? Я ўзрадаваўся. Бо яна ўпершыню напісала па-беларуску без памылак. Сонейка, хадзем
8 апреля 2021

Поделиться

У беларускай мове ўсё чотка: «За мной пабегла Валя» – трэба ўцякаць. «Па мяне пабегла Валя» – трэба бегчы насустрач, мо дасць што.
8 апреля 2021

Поделиться

Міністэрства адукацыі vs Лявон Вольскі. Міністэрства адукацыі: «Воспитание чувства патриотизма», «региональный обзор земного шара», «отдельные сведения по философии, религии, искусству, морали».Лявон Вольскі: «Каб любіць Беларусь, нашу мілую маму, Трэба ў розных краях пабываць. Зразумееш тады: пад тваімі нагамі Тры сланы нерухома стаяць».
6 апреля 2021

Поделиться

Мне тут кажуць, што першай справай трэба пабудаваць прыбіральню, бо хадзіць да хвоі не камільфо. Але я першай справай, калі прыехаў жыць у дзедаву хату, зняў са сцяны партрэт Лукашэнкі, які павесіў Шурык, і павесіў партрэт дзеда.
6 апреля 2021

Поделиться

...
5