«Завяршыць гештальт» отзывы и рецензии читателей на книгу📖автора Макса Шчура, рейтинг книги — MyBook.
image

Отзывы на книгу «Завяршыць гештальт»

2 
отзыва и рецензии на книгу

xbohx

Оценил книгу

Для многіх перамога Макса Шчура ў сёлетняй прэміі Гедройца стала абсалютнай нечаканасцю, бо для іх гэта імя прагучала ўпершыню. Я ж была знаёмая з творчасцю гэтага аўтара і раней, праўда, толькі з вершамі (маю 2 папяровыя зборнікі). Гэты твор складана назваць звычайным мастацкім раманам, бо аўтар пастаянна зацягвае нас у нейкі вір разваг. Такі своеасаблівы падарожны раман з элементамі эсэ і фотаздымкамі (якія, на жаль, на кіндле мне не вельмі ўдалося разгледзець). Кампазіцыйна главы чаргуюцца: главы пра тое, як герой сустракае гасцей з Нідэрландаў, з якімі праз сервіс "Дамбартэр" памяняўся на пэўны час кватэрай, перамяжоўваюцца з главамі пра ўласна паездку ў Нідэрланды праз сервіс "Балбатранс". Калі паспрабаваць акрэсліць сюжэт, то гэты твор пра мужчыну, які вырашае выправіцца ў вандроўку з Чэхіі ў Нідэрланды, пры гэтым пастаянна разважае пра сваё мінулае, сучаснасць, пра неакрэсленую будучыню. Ён збег з Беларусі ў Чэхію, якую так і не змог цалкам адчуць сваім домам, а цяпер спрабуе завяршыць гештальт вандроўкай па Еўропе з канцавым прыпынкам "Нідэрланды". Шчур расказвае пра тое, што яму бліжэй за ўсё — пра сябе, таму гісторыя атрымліваецца шчырай і не перабольшанай.

Гэта даволі еўрапейскі раман, з якога мы можам даведацца пра некаторыя падрабязнасці з жыцця еўрапейцаў. Напрыклад, як жыхары Нідэрландаў абыходзяцца са смеццем, і што чыста там, дзе менш за ўсё сметніц. Для мяне гэты твор — нешта новае ў беларускай літаратуры, хоць у беларускай літаратурнай прасторы аўтар існуе выключна віртуальна, а ў самой Беларусі не быў ужо шмат гадоў.

2 ноября 2016
LiveLib

Поделиться

HershensonTendrils

Оценил книгу

Гэта найлепшая кніга, якую напісаў аўтар. Калі вы чыталі яго іншыя кнігі і вам не надта зайшло, рашыцеся ўсё-ткі ўзяцца за гэтую. Думаю, не пашкадуеце.
Гэта раман, напісаны цудоўна. У Шчура добры стыль у цэлым, а ў гэтай кнізе яшчэ і сюжэт. У апавяданнях, як мне здаецца, аўтар не паспявае раскрыць усё сваё майстэрства. У рамане яму гэта ўдалося.
Не чакайце імклівага раскручвання сюжэту - не ў гэтым соль кнігі. Проста чытайце і вы альбо ўвальецеся ў скуру галоўнага героя і будзеце глядзець на падзеі яго вачыма, альбо больш не возьмецеся за Шчура.

16 февраля 2018
LiveLib

Поделиться