«История Церкви. Вторая ступень. История» отзывы и рецензии читателей на книгу📖автора Андрея Зайцева, рейтинг книги — MyBook.
image

Отзывы на книгу «История Церкви. Вторая ступень. История»

1 
отзыв и рецензия на книгу

Krysty-Krysty

Оценил книгу

Книга действительно обзорная, простая, доступная, информационная, написана живым публицистическим языком для читателей с самым разным уровнем подготовки. (Я себя недооценила: думала, мне нужно привести в порядок отрывочные сведения в голове, но на самом деле нового не нашла, этот уровень в основном усвоен.)

Очень полезная книга для «нованачальных» в церковной истории и вообще в церкви. Для интересующихся вне церкви также может пригодиться, но им нужно будет включить функцию терпимости к определенным акцентам и очевидной заангажированности рассказчика (это не минус на самом деле, не бывает дисцилированых людей, логично, что человек церковный пишет о церкви со своей церковной позиции).
Читатель познакомится с основными периодами истории церкви, точнее сказать, почти исключительно историей православия, причем ровно половина книги - история конкретно Русской православной церкви, а четверть - история РПЦ 20 в. Что за последнюю тысячу лет происходило в католичестве, мы не узнаем (это и не входило в задачи автора).

Полезно, что даются, например, разночтения житий одного и того святого, написанных в разное время, я сталкивалась с отношением к подобным текстам как к недвижно и буквально истинным. Объяснить человеку, что жития - определенный художественный жанр, иногда притча, бывает невозможно без обвинения в ереси и нецерковности.

Чувствуется, что автор - сетевой публицист и редактор. Чувствуется это, к сожалению, через некоторую суетливость изложения информации, непричесанность, торопливость. Иногда книге не хватает системности, вместо публицистической эмоциональности и оценочности хочется логичности и стройности холодной фактичности.

Вызывает большой вопрос фраза "Апостолы и их ученики предусмотрели подобные ситуации: священники могли обращаться с жалобой на епископа к Патриарху, в церковный суд, к участникам Вселенского или Поместного собора". Апостолы - что?!.. Где апостолы и где Патриарх (да еще с большой буквы) и Вселенские соборы?! Тут фэйспалм...

Некоторые акценты смещены. Одна глава называется «Крестовые походы: почему христиане воевали между собой», на самом деле только 1 из 5 страниц повествует о войне между христианами, остальное - война за священную землю с сарацинами, мусульманами (возможно, акцент сдвигается из-за мелочи - знака препинания в заголовке, двоеточия вместо точки?). Но хорошо и то, что автор упоминает: натравили крестоносцев на Константинополь сами византийцы, хотели поменять императора.

И раньше слышала, и теперь не могу понять, почему примером уникального, прекрасного администрирования называется разделение Иосифом Волоцким монашеской трапезы на 3 категории в соответствии с происхождением монахов?.. Ну какие сословные различия в монашестве могут быть?! Почему это хорошо?
И история с московским патриархом была не такой дипломатично прихорошенной. Автор говорит о шантаже и обмане с восторженным умилением.

Попытка соединить противоположное в нескольких абзацах видна на примере влияния Петра I: сначала автор Петра хвалит - как тот хотел хорошего, как был благочестив, - потом описывает разрушительные для церкви реформы. Наличие оценки, эмоциональность ("благостность"? "прекраснодушие" в его худшем наивном проявлении?) вредит тексту, дезориентирует. Меня устроило бы упоминание, что Петр I - личность неоднозначная, с очень своеобразным взглядом на церковь, его роль в "техническом" прогрессе России неоспорима, а церковные реформы, как большинство (все?) внешних влияний, разрушительные. Вроде, так и написано?.. Так, да не совсем...

Несколько абзацев, заполненных подробными цифрами доходов церковных служащих в конце 19 в., были лишними, особенно с переводом в русские современные (?!), на самом деле уже устаревшие деньги.

Хорошо подана история церкви 20 в. Но и здесь не хватило сухой конкретики, определения: обновленцы - это... Русская православная церковь за границей возникла так...

Хронологичность поскакивает из-за публицистических заявлений "об этом подробнее позже"... а подробностей-то и не хватает... Раз пять мне приходилось возвращаться к уже прочитанному, чтобы убедиться в непротиворечивости представленных вроссыпь сведений или оценок. Они преимущественно оказывались непротиворечивыми, но почему вообще возникало такое ощущение?.. Думаю, именно эмоциональные акценты, непрозрачность формулировок придали некоторую хаотичность тексту. Сухой объективный, незаангажированный лаконизм или, наоборот, возможность без ограничения площади объяснить свою позицию точно дали бы лучший эффект.

Послышались мне и нотки идеологичности. Ставится яркий акцент на то, что церковь должна сотрудничать с государством. В самые неоднозначные времена самые неудачные попытки такого сотрудничества оцениваются автором исключительно положительно.

Не могу однозначно назвать перечисленные моменты ошибками или существенными минусами книги. Это то, что смущает меня лично, будем считать это вкусовыми претензиями перфекциониста к неизбывной мировой энтропии.

Па-беларуску...

Тут...

Кніга сапраўды аглядавая, простая, даступная, інфармацыйная, напісаная жывой публіцыстычнай мовай для чытачоў з самым розным узроўнем падрыхтоўкі. (Я сябе недаацаніла: думала, мне трэба прывесці ў парадак урыўкавыя звесткі, але насамрэч новага не знайшла, гэты ўзровень збольшага засвоены.)

Вельмі карысная кніга для «нованачальных» у царкоўнай гісторыі і ўвогуле ў царкве. Для цікаўных па-за царквой таксама прыдасца, але ім трэба будзе ўключыць функцыю цярпімасці да пэўных акцэнтаў і відочнай заангажаванасці апавядальніка (гэта не мінус насамрэч, не бывае дысцыляваных людзей, лагічна, што чалавек царкоўны піша пра царкву з сваёй царкоўнай пазіцыі).
Чытач пазнаёміцца з асноўнымі перыядамі гісторыі царквы, дакладней сказаць, амаль выключна гісторыяй праваслаўя, прычым роўна палова кнігі - гісторыя канкрэтна Рускай праваслаўнай царквы, а чвэрць - гісторыя РПЦ 20 ст. Што за апошнюю тысячу гадоў адбывалася ў каталіцтве, мы не даведаемся (гэта і не ўваходзіла ў задачы аўтара).

Карысна, што даюцца, напрыклад, розначытанні жыцій аднаго і таго святога, напісаных у розныя часы, я сутыкалася з стаўленнем да падобных тэкстаў як да нязрушна і літаральна ісцінных. Патлумачыць чалавеку, што жыціі - пэўны мастацкі жанр, часам прыпавесць, бывае немагчыма без абвінавачання ў ерасі і нецаркоўнасці.

Адчуваецца, што аўтар - сеткавы публіцыст і рэдактар. Адчуваецца гэта, на жаль, праз пэўную мітуслівасць выкладу інфармацыі, непрычасанасць, паспешлівасць. Часам кнізе не хапае сістэмнасці, публіцыстычная эмацыйнасць і ацэначнасць захінаюць лагічнасць і зграбнасць халоднай фактычнасці.

Выклікае вялікае пытанне фраза "Апостолы и их ученики предусмотрели подобные ситуации: священники могли обращаться с жалобой на епископа к Патриарху, в церковный суд, к участникам Вселенского или Поместного собора". Апосталы - што?!.. Дзе апосталы і дзе Патрыярх і Усяленскія саборы?! Тут фэйспалм...

Некаторыя акцэнты зрушаныя. Адзін раздзел называецца «Крыжовыя паходы: чаму хрысціяне ваявалі міжсобку», насамрэч толькі 1 з 5 старонак апавядае пра вайну між хрысціянамі, астатняе - вайна за святую зямлю з сарацынамі, мусульманамі (магчыма, акцэнт зрушвае дробязь - знак прыпынку ў загалоўку, двукроп'е замест кропкі?). Але ж добра і тое, што аўтар згадвае: нацкавалі крыжакоў на Канстанцінопаль самі візантыйцы, хацелі змяніць імператара.

І раней чула, і цяпер не магу ўразумець, чаму прыкладам унікальнага, цудоўнага адміністравання называецца раздзяленне Іосіфам Волацкім манаскай трапезы на 3 катэгорыі адпаведна з паходжаннем манахаў?.. Ну якія саслоўныя адрозненні ў манастве могуць быць?! І гісторыя з маскоўскім патрыярхам была не такой дыпламатычна прыхарошанай. Аўтар апавядае пра шантаж і падман з захопленым замілаваннем.

Спроба паяднаць супрацьлеглае ў некалькіх абзацах відаць на прыкладзе ўплыву Пятра І: спачатку аўтар Пятра хваліць, як той хацеў добрага, які быў набожны, потым апісвае разбуральныя для царквы рэформы. Наяўнасць ацэнкі, эмацыйнасць ("благостность"? "прекраснодушие" ў яго адмоўнай наіўнай праяве?) шкодзіць тэксту, дэзарыентуе. Мяне задаволіла б пазнака, што Пётр І асоба шматзначная, з вельмі своеасаблівым поглядам на царкву, яго роля ў "тэхнічным" прагрэсе Расіі бясспрэчная, а царкоўныя рэформы як большасць (усе?) знешніх уплываў разбуральныя.

Некалькі абзацаў, поўных падрабязных лічбаў прыбыткаў царкоўных служачых у канцы 19 ст., былі лішнімі, асабліва з пераводам у рускія сучасныя (?!), насамрэч ужо састарэлыя грошы.

Добра пададзеная гісторыя царквы 20 ст. Але і тут не хапіла сухой канкрэтыкі, азначэння: абнаўленцы - гэта… Руская праваслаўная царква ў замежжы ўзнікла так...

Храналагічнасць паскоквае праз публіцыстычныя закіды "пра гэта падрабязней пазней"... а падрабязнасцяў і не стае... Разоў пяць мне даводзілася вяртацца да ўжо прачытанага, каб пераканацца ў несупярэчлівасці пададзеных уроскід звестак або ацэнак. Яны пераважна апыналіся несупярэчлівымі, але чаму ўзнікала такое адчуванне?.. Думаю, менавіта эмацыйныя акцэнты, непразрыстасць фармулёвак надалі некаторую хаатычнасць тэксту. Сухі аб'ектыўны, незаангажаваны лаканізм або, наадварот, магчымасць без абмежавання плошчы патлумачыць сваю пазіцыю пэўна далі б лепшы эфект.

Аачуліся мне і ноткі ідэалагічнасці. Ставіцца яскравы акцэнт на тым, што царква павінна супрацоўнічаць з дзяржавай. У самыя неадназначныя часы самыя няўдалыя спробы такога супрацоўніцтва ацэньваюцца аўтарам выключна станоўча.

Не магу адназначна назваць пералічаныя моманты памылкамі ці істотнымі мінусамі кнігі. Гэта тое, што бянтэжыць мяне асабіста, будзем лічыць гэта густавымі прэтэнзіямі перфекцыяніста да нязбыўнай сусветнай энтрапіі.

3 декабря 2017
LiveLib

Поделиться