Ёсць кнігі якія мы чытаем у адзін міг, раніцай пачалі, а к вечару і закончылі. А гэту кнігу я чытаў праз тэлефон і амаль толькі ў трамваі №7 :), таму чытанне расцягнулася на некалькі нядзель. З творчасцю нашай Надзеі стаў знаёміцца па храналогіі напісання яе кніг (магчыма я штосьці і прапусціў, але здаецца пакуль іду як патрэбна).
Вось дайшоў і да гэтай кнігі. Адназначна магу сказаць што гэта ўжо зусім іншы ўзровень, адчуваецца што Надзея ўзнялася на новую ступеньку як аўтар (калі верыць LiveLib, то кніга была напісана ў 2014, я ўжо ў прадчуванні даведацца як яна піша зараз).
Кароценькія расказы пранізаныя адной тэмай, а дакладней адным мірам Эрмінтіі. Калі быць шчырым, я яшчэ так і не змог да канца акунуцца ў гэты мір. Хочацца, але гэта кніга не дае мне гэтага, яна проста дапамагае так сказаць адчуць атмасферу навакольнага асяроддзя. Можа гэта таму, што я расцягнуў чытанне на такі доўгі час, а магчыма справа ў тым што мне патрэбен галоўны герой (героі) вакол якіх пачне закручвацца нейкі сюжэт, як напрыклад было ў "Рыцар з чыстым імем". Пакуль мне складана даць адназначны адказ, але дачытаў апошнія старонкі і асталося вось нейкае такое пачуцце не незавершанасці.
Калі раптам у гэтым і была ваша ідэя (план), то ў вас гэта атрымалася выдатна, але тады патрэбен працяг.
Але вяртаемся да саміх расказаў. Расказы кароценькія, але чытаць патрэба іх вельмі ўважліва. Шмат раз, калі пры чытанні мае думкі віталі не паняць дзе, прыходзілася спыняцца, і ўсё перачытваць спачатку, каб усё зразумець.
Адназначна, што гэта кніга не для маленькіх дзяцей. Ім гэта ўсё ўспрымаць будзе вельмі цяжка, але дарослым гэта кніга павінна быць вельмі цікавая!