Средневековье... Рим, Южная Америка, Запорожье: подвалы инквизиции, комедия дель арте на римской площади, где не так давно был сожжен Джордано, бразильские джунгли, украинские степи, таинственные карты, поиск сокровищ, ядовитые дротики, яд на ценных украшениях, ядовитые клещи, фехтование, война, честь, интриги, спасение прекрасных дам и, естественно, Герой – музыкант-воин-монах-интеллектуал... А?.. что?.. я в метро?.. какое метро?!! У меня там такое... Давно я не пропускала свою остановку, выпав из реальности.
Иезуит Адам из рода Гедимина был вызван из Южной Америки (где воплощал в жизнь утопию Томаса Мора), чтобы разобраться, что произошло (происходит) на его родине – в Рутении. "Наконец я дома", – говорит герой, вернувшись в страну детства. Так и я чувствовала себя в этой книге, хотя основное ее действие происходило в Украине. Родные топонимы, имена (Минск, Гомель, Вильнюс, Сапеги, Радзивиллы), "зацные паны", "мапы" и "гарматы"... Хорошо! Кажется, правда, в ту политическую заварушку сделали немалый вклад и московиты... но и без них неплохо (конечно, в фабульно-художественном смысле).
"Небеса ликуют" = "Не беса ли куют": книга-калейдоскоп. И не только потому, что яркие персонажи и события, не только потому, что быстро меняется узор, но и потому, что каждый поворот трубки, т. е. сюжета, – и полностью, абсолютно иная картинка: ты уже составил свое мнение на мотивацию персонажей, ты уже оценил, кто герой, кто злодей... встряхнись и начинай сначала. Последний грешник – святой, убийца – спаситель, хитрец – наивный, скептик – верующий, предатель – доверчивый... Какие мотивы лежат в основе интриг: благо обществу, спасение цивилизации, влияние в Европе, стремление управлять миром, простая жажда наживы...
Захватила меня книга.
Понравился прием с введением в рассказ "злостного комментатора", который пытается дать иную оценку героя и событий. Правда, боюсь, напрасно, симпатии все равно на стороне Адама: музыкант, "ягуарчик", мастер капоэйры, иронично-скептический, да еще с трагическим ореолом интеллектуал...
Понравился рисунок битвы, когда невозможно выбрать, кто же "наши", за кого болеть, если сочувствуешь и одной стороне, и другой – всем. Чья война?.. Какой исход будет лучше для человечества?..
Понравились нарочитые адаптированные анахронизмы, отпечаток 20-го века на 17-м, прежде всего через сны Адама и пророчества нового Нострадамуса (самолеты, русская революция, Вторая мировая, Армия Краёва... да и козлик, который умел считать до десяти).
Понравилось, как ни странно, большое количество варваризмов в тексте. Действительно ощущение Вавилона.
Понравились отсылки на Данте, уместные цитаты Писания, декламация сонетов Гийома дю Вентре.
Понравилось, что под оболочкой авантюрного романа пульсирует немало серьезных вопросов. Предвидение будущего поможет ли изменить его к лучшему? Лучше быть скальпелем для человечества, топором в чужой руке или плюнуть на мифическое совершенствование общества и быть его частью – человеком? Возможно ли идеальное государство на земле? (На самом деле немного странный вопрос для священников: они же знают искаженную природу человека.) Вправе человек сам осудить себя или оправдать?
Но надо вроде как добавить объективности. Какие есть минусы? Во всяком случае, обо что я спотыкалась?
Не могла представить себе внешность Адама. Или я проглотила ее описание не разжевав и не заметив, или автор темнил. Даже с возрастом героя я никак не могла разобраться.
При всей альтернативности книги все-таки я предполагала, что мир Средневековья более теоцентричен. Формально цитаты присутствуют, рассуждения о вере также, но это язык, скорее, современного интеллектуала, чем средневекового монаха. С другой стороны, а было ли бы интересно читать стилизацию?
Много, очень (слишком?) много всего накручено! Но без этого разве было бы интересно?
Личное: всегда коробит от эзотерических ересей в художественных книгах (тут – о "потомках ангелов"). И странные рассуждения о предопределенности святости – хотя, надо признать, они ложатся в кальвинистскую (того времени!) теорию детерминизма.
Автор-историк, размышляя над поворотными точками прошлого, представляет собственную интерпретацию событий 17-го века. Исторический фундамент – шикарный фон для авантюрного романа. Насколько он альтернативен, не берусь судить. Неточности, анахронизмы, необоснованности?.. Ищите, думаю, найдете, особенно если поставите такую цель, ведь история – это только роман, когда каждый исследователь на основе известных фактов рисует собственную сюжетную линию. Даже школьный учебник с его отрывочностью, примитивностью и идеологичностью – пример альтернативной истории.
Если говорить о ассоциациях и созвучиях, то книга, при определенном сходстве, не достигает глубин интеллектуальной прозы Умберто Эко или историзма Генрика Сенкевича (текст более развлекательный и доступный), а прежде всего перекликается с любимым беларусами Владимиром Короткевичем и нашей современницей Людмилой Рублевской.
Па-беларуску...
Тут...
Сярэднявечча... Рым, Паўднёвая Амерыка, Зпапарожжа: муры інквізіцыі, камедыя дэль артэ на рымскай плошчы, дзе не так даўно быў спалены Джардана, бразільскія джунглі, украінскі стэп, таямнічыя мапы, пошук скарбаў, атрутныя дроцікі, атрута на каштоўных аздобах, атрутныя кляшчы, фехтаванне, вайна, гонар, інтрыгі, прыўкрасныя паненкі і, натуралёва, Герой – тут музыка-ваяр-манах-інтэлектуал... Га?.. што?.. я ў метро?.. якое метро?!! У мяне там такое... Даўно я не прапускала свой прыпынак, выпаўшы з рэальнасці.
"Небеса ликуют" = "Не беса ли куют": кніга-калейдаскоп. І не толькі таму, што яркія персанажы і падзеі, не толькі таму, што хутка змяняецца ўзор, але і таму, што кожны паварот трубкі, г. зн. сюжэту – і цалкам, абсалютна іншы малюнак: ты ўжо склаў сваю думку на матывацыю персанажаў, ты ўжо ацаніў, хто герой, хто злодзей... ані! пачынай спачатку. Апошні грэшнік – святы, забойца – уратавальнік, хітрун – наіўнота, скептык – вернік, здраднік – даверлівы...
Езуіт Адам з роду Гедыміна быў выкліканы з Паўднёвай Амерыкі (дзе ўвасабляў у жыццё тэорыі Томаса Мора), каб разабрацца, што адбылося (адбываецца) на ягонай радзіме – Рутэніі. "Нарэшце я дома", – кажа Адам, вярнуўшыся ў краіну дзяцінства. Так і я пачувалася ў гэтай кнізе, хоць асноўнае яе дзеянне адбывалася ва Украіне. Родныя тапонімы, імёны (Мінск, Гомель, Вільня, Сапегі, Радзівілы) "зацныя паны", "мапы" ды "гарматы"... Хораша! Здаецца, праўда, у тую палітычную заварушку зрабілі немалы ўнёсак і маскавіты... але і без добра (у сюжэтна-фабульным сэнсе, натуралёва).
Спадабаўся прыём з увядзеннем у аповед "злоснага каментатара", які спрабуе даць іншую ацэнку героя і падзеяў. Праўда, баюся, марна: сімпатыі ўсё адно на баку Адама: музыка, "ягуарчык", майстар капаэйры, іранічна-скептычны, ды яшчэ з трагічным арэолам інтэлектуал...
Спадабаўся малюнак бітвы, калі немагчыма абраць, хто ж "нашы", за каго хварэць, калі спачуваеш і аднаму боку, і другому – усім. Чыя вайна?.. Які зыход будзе лепшы для чалавецтва?..
Спадабаліся наўмысныя адаптаваныя анахранізмы: найперш праз сны Адама і прароцтвы новага Настрадамуса на 17 стагоддзе кладзецца адбітак стагоддзя 20 (самалёты, руская рэвалюцыя, Другая сусветная, Армія Краёва... зрэшты, козлік, які ўмеў лічыць да дзесяці).
Спадабалася... вялікая колькасць барбарызмаў у тэксце. Дапраўды адчуванне Бабілону.
Спадабаліся адсылкі на Дантэ, дарэчныя цытаты Пісання, дэкламацыя санетаў Гіёма дзю Вентрэ.
Спадабалася, што пад абалонкай авантурнага рамана пульсуе багата сур'ёзных пытанняў. Прадбачанне будучыні ці дапаможа змяніць яе да лепшага? Лепш быць скальпелем для чалавецтва, сякерай у чужой руцэ ці плюнуць на міфічнае ўдасканаленне грамадства і быць яго часткай – чалавекам? Ці мае права чалавек сам асудзіць сябе ці апраўдаць?
Але трэба кшталту дадаць аб'ектыўнасці. Якія мінусы маем? Прынамсі, аба што я спыткалася?
Не магла ўявіць знешнасць Адама. Або я прыглынула яе апісанне не разжаваўшы і не заўважыўшы, або аўтар цямніў. Нават з узростам героя я ніяк не магла разабрацца.
Пры ўсёй альтэрнатыўнасці кнігі ўсё-ткі я меркавала, што свет Сярэднявечча больш тэацэнтрычны. Фармальна цытаты прысутнічаюць, развагі пра веру таксама, але гэта мова, хутчэй, сучаснага інтэлектуала, чым сярэднявечнага манаха. З іншага боку, ці было б цікава чытаць стылізацыю?
Многа, вельмі (занадта?) многа ўсяго накручана! Але ці было б без гэтага цікава?
Асабістае: не люблю эзатэрычных ерасяў у мастацкіх кнігах (тут – пра "нашчадкаў анёлаў"). Дый дзіўныя развагі пра перадвызначанасць святасці – хаці, трэба прызнаць, яны кладуцца ў кальвінісцкую (тымчасовую!) тэорыя дэтэрмінізму.
Аўтар-гісторык, разважаючы над паваротнымі кропкамі мінулага, падае ўласную інтэрпрэтацыю падзей 17 стагоддзя. Гістарычны грунт – шыкоўны фон для авантурнага рамана. Наколькі ён альтэрнатыўны, не бяруся меркаваць. Недакладнасці, анахранізмы, неабгрунтаванасці?.. Шукайце, думаю, знойдзеце, асабліва калі паставіце такую мэту, бо гісторыя – гэта толькі раман, калі кожны даследчык на аснове вядомых фактаў малюе ўласную сюжэтную лінію. Нават школьны падручнік з яго ўрыўкавасцю, прымітыўнасцю і ідэалагічнасцю – прыклад альтэрнатыўнай гісторыі.
Калі казаць пра асацыяцыі і сугуччы, то кніга, пры пэўным падабенстве, не сягае глыбіняў інтэлектуальнай прозы Умбэрта Эка або гістарызму Генрыха Сянкевіча (тэкст больш забаўляльны і даступны), а найперш перагукваецца з улюбёным беларусамі Уладзімірам Караткевічам ды нашай сучасніцай Людмілай Рублеўскай.