Рецензия nubir на книгу — Юлія Шарова «Вяртанне Ліліт» — MyBook
image

Отзыв на книгу «Вяртанне Ліліт»

nubir

Оценил книгу

У сучаснай беларускай літаратуры так: ты можаш паабяцаць водгук наўпрост аўтару, бо ён амаль абавязкова ёсць на фэйсбуку. Я не памятаю, што папярэднічала выхаду рамана Юліі Шаровай. А потым кніжка выйшла, у маёй стужцы пакрысе пра яе сталі пісаць. Пайшлі водгукі крытыкаў, адзін ці два я чытаў. Надзейныя людзі хвалілі кніжку. Я падпісаўся на аўтара. І вырашыў, што замоўлю кніжку ў выдаўца на Новы год. Але не вытрымаў і набыў у кнігарні. І не шкадую:)

Што такое сучасная беларуская літаратура? Гэта прэміі, гэта нейкія купкі людзей… Часам назіраць цікава. Але ж па меры таго, як пісьменнікаў у тваёй стужцы робіцца ўсе больш… ты робішся звышкарэктным. Гэта дрэнна. Ты не хочаш нікога пакрыўдзіць і… губляеш нешта. А ёсць людзі, якія шчыра смяюцца з кагосьці ці чагосьці. Вось Юлія Шарова – яна з такіх. І мне цікава было паглядзець на ЯКАСЦЬ яе кніжкі – як я гэта разумею.

І кніжка мне спадабалася! Звычайна я абмяжоўваю сябе адным сказам, і мне гэтага хапае. То бок оперу я не люблю, а “Вяртанне Ліліт” – спадабалася:) Пераканаўчая, захапляльная, нават канцэптуальная кніга на сучасным матэрыяле. Эзатэрыка і смех – вось два складнікі. Каханне і здрада. Траўмы нацыянальныя і агульначалавечыя. Наш час і наша краіна. Кпіць аўтар добра. Сюжэт будуе – займальна. Што трэба яшчэ ўласна мне, каб з задавальненнем чытаць па-беларуску?
Рэспект, Юлія!

15 ноября 2018
LiveLib

Поделиться