катоў і сабак выганяюць, бо уцякаючы ад перуноў, злы дух – паводле веры тутэйшых жыхароў – хаваецца звычайна ў целе гэтых жывёлін; кідаюць на жар свянцоныя зёлкі і пасля кожнае бліскавіцы дрыготкім голасам паўтараюць малітвы.