Рецензия applestolle на книгу — Виктора Валерьевича Мартиновича «Озеро Радости: Роман» — MyBook

Отзыв на книгу «Озеро Радости: Роман»

applestolle

Оценил книгу

Марціновіча я палюбіла з першай жа яго кнігі, што прачытала - Паранойі. І яна захапіла да немагчымасці, таму што для мяне гэта стала мазахісцкім чытвом пра сучасную Беларусь, калі чытаеш, амаль не плачаш ад суму, ад разумення таго, што вось, такое жыццё тут і ёсць, але прытым яшчэ і асалоду атрмыліваеш - маўляў, да, глядзіце, вось у такіх умовах і жывем.
Для кожнага беларуса (ці хаця б для мяне) - асэнсаванне і штодзённае разуменне і прыняцце краіны ў якой жывеш - неад'емны элемент нашага жыцця. Віктар, з маёй кропкі погляду, мае ўнікальны талент "учапіць" усе тонкасці, усе рэчы, што здаюцца нам натуральнымі, але насамрэч з'яўляюцца абсурдам, а потым вынесці гэта ў свой новы раман.
Наступная плыня захаплення аўтарам была звязаная з "Мовай": я не думала, што магчыма напісаць кнігу, якую будуць чытаць і рускамоўныя і беларускамоўная (чытай - свядомыя) беларусы і будуць аднолькава захапляцца тым, які канцэпт мовы прапануе аўтарам, якой цікавай, элітарнай, недасяжнай робіць яе.

"Возера Радасці", па словах аўтара, самы набліжаны да яго асобы раман, і гэта, мне здаецца, адчуваецца. Для мяне ён атрымаўся максімальна набліжаным да жыцця. Гэта гісторыя пра Беларусь і пра ўсіх нас, пра кожнага з нас і нашым беларускім лёсам. Для мяне склаліся зоры яшчэ і ў тым, што я таксама набліжаюся да гісторыі з размеркаванням, як і галоўная гераіня рамана. Натуральна, што такая блізкасць амаль ажыўляе персанажа ў тваёй галаве, робіць яго сябрам і жывой істотай. Кніга Марціновіча пра Беларусь - гэта калі ты чытаеш пра тое, як дзяўчына пабівае свой месяцовы бюджэт, смяешся, што пры рацыёне з сасісак ёй усё роўна не хапае на жыцце, а потым вяртаешся ў сваё рэальнае жыццё і плачаш у той жа сітуацыі.

Акрамя таго, что лепшага біёграфа сучаснае Беларусі, жорсткага і ўважлівага, чым Марціновіч, я не ведаю, я не ведаю яшчэ і такога ж вытаначанага лірыка, чые апісанні часам набліжаюцца па ступені пяшчоты да Набокава.

Карацей, кніга - мая любоў, і чытаць яе трэба проста для таго, каб паглядзець на сучасных нас збоку.

11 июля 2016
LiveLib

Поделиться