«Шоўк (зборнік)» читать онлайн книгу 📙 автора Мікола Адам на MyBook.ru
image
Шоўк (зборнік)

Отсканируйте код для установки мобильного приложения MyBook

Стандарт

3.67 
(3 оценки)

Шоўк (зборнік)

310 печатных страниц

Время чтения ≈ 8ч

2013 год

18+

По подписке
229 руб.

Доступ к классике и бестселлерам от 1 месяца

Оцените книгу
О книге

Жыццё на грані, каханне насуперак, адданасць як дадзенасць, а боль і перамога болю як існасць, разам з тым інтымная спавядальнасць Мілера, іранічнасць Букоўскі, лірызм Саган, смеласць Фолкнера, грындхаўс Таранціна і Радрыгеса – такая сёння проза Міколы Адама.

Стварыўшы свой, уласны грындхаўс, ён запрашае нас зірнуць на саміх сябе вачыма герояў, на месцы якіх можа апынуцца кожны з нас у любы момант.

читайте онлайн полную версию книги «Шоўк (зборнік)» автора Мікола Адам на сайте электронной библиотеки MyBook.ru. Скачивайте приложения для iOS или Android и читайте «Шоўк (зборнік)» где угодно даже без интернета. 

Подробная информация
Дата написания: 
1 января 2013
Объем: 
558832
Год издания: 
2013
Дата поступления: 
21 ноября 2018
ISBN (EAN): 
9789850214850
Время на чтение: 
8 ч.
Правообладатель
261 книга

BoreenCantlet

Оценил книгу

СПАКУСА ЯДВАБУ

Беларускія празаікі нячаста засяроджваюцца на тэме кахання. Але Мікола Адам у сваёй творчасці нібыта кампенсуе няўвагу да адвечнай тэмы. Шчаслівыя сустрэчы, расстанні, здрады — усё гэта зноў і зноў адбываецца на старонках яго прозы. «Шоўк» — не толькі назва кнігі і другой па ліку аповесці, але і лейтматыў чатырох змешчаных тут твораў. Шоўк — фетыш і сімвал жарсці, спакусы шалёнага кахання ў паяднанні з крывавымі момантамі. У рамане «Мыла» (2000) белы шоўкавы халацік выпадкова расхінаецца на грудзях цудоўнай актрысы Веранікі Берднік, у першай аповесці «Насця» (1999) з шоўку пашыта начная сарочка. Яго Высокасць Шоўк раскрывае ўсю сваю веліч і магутнасць у другой аповесці і сціхае ў трэцяй — «Антыгерой» (2010). Улюбёным у шоўк жанчынам творы прыйдуцца даспадобы, а вось байдужым да гэтай тканіны такое захапленне і нават часткова адухаўленне яе можа набіць аскоміну. Справа густу і толькі.
Імя галоўнага героя аповесці «Насця» — Мікола Адам. Аўтар называе героя сваім іменем, адорвае яго пісьменніцкім талентам, збліжаючы тым самым з уласнай асобай. З набыткаў Адама — тры курсы ўніверсітэта, тонкі сшытак вершаў, пусты кашалёк, кепскія звычкі (цыгарэты «Прыма» і мора кавы), безліч таварышаў і, мусіць, ніводнага сапраўданага сябра — джэнтльменскі набор беларускага пісьменніка 1990-х. Мае герой і адзнакі таленавітасці (нельга ж лічыць свайго літаратурнага двайніка неталенавітым). «Згубленая ноччу ў гарах авечка», як сказаў бы Ф. Кафка — адзін з улюбёных персанажаў пісьменніка. На першым плане ў аповесці не творчыя ўзлёты і падзенні — адносіны самотнага чалавека з варожым для яго светам. Расквеціць гэту самотнасць, зразумела, можа толькі дзяўчына-загадка, неспасцігальная і тым жа манкая — Анастасія Мажар, ці проста Насця. Сцэнарый іх адносін пабудаваны па тыповай усходнеславянскай мадэлі і ўскладнены меладраматызмам расійскіх серыялаў. Мікола кахае так, што ад рэўнасці здольны на фізічны гвалт над сваёй каханкай, а Насця не пакідае верыць у яго лепшыя якасці і, каб ён выправіўся, стварае эсктрэмальную сітуацыю са шчаслівай развязкай. Хто каго чубіць, той таго і любіць, альбо б’е — значыць кахае. У эмацыянальным парыве Мікола робіць Насці прапанову, абяцае змяніцца дзеля яе на лепшае, ператварыць іх сумеснае жыццё ў казку. Аднак эмоцыі цішэюць, і першая хваля саступае месца цвярозаму асэнсаванню рэчаіснасці. Адам разумее: мала што з абяцанага каханай і яе сям’і ён здольны ажыццявіць. Такая сітуацыя знаёмая многім жанчынам і дзяўчынам, хіба не так? Можна толькі здагадвацца, што кіруе дзяўчынай: вялікае каханне альбо шкадаванне (Мікола мае цяжкую траўму галавы, атрыманую ў гарачай кропцы). Сам жа герой так і не вызначыўся, кім была для яго Насця…
Аповесць «Шоўк» — найлепшы твор для жаночай аўдыторыі. Каханню падуладны ўсе ўзросты; няма халодных, неспакушальных жанчын — ёсць мужчыны-няўмекі; пасля сарака жыццё толькі пачынаецца нават у такім правінцыйным гарадку, як Слуцк, — аксіёмы аповесці. Саракашасцігадовая настаўніца рускай мовы і літаратуры Святлана — жанчына-развядзёнка, прыгожая, але недакаханая. Ніводзін мужчына (а было іх не так шмат) не здолеў раскрыць яе сутнасць і рэалізаваць закладзены прыродай патэнцыял. Але сустрэча з маладым (удвая маладзейшым за яе) рэжысёрам мясцовага ДК зменіць жыццё Святланы кардынальным чынам. Іх цукерачна-букетны перыяд не падобны да серыяльных заляцанняў: сустрэчы ў дарагіх рэстаранах, мора кветак, вытанчаныя стравы і дарагое віно. Не, у выпадку нашых герояў усё значна прасцей: гарэлачка пад агароднінку ды бульбачка з каўбасой на сняданак. Аўтар не імкнецца сканцэнтраваць увагу чытача на знешнім флёры адносін і змушвае чытачак употайкі зайздросціць фантомнай Святлане, нібы жывой суперніцы ў барацьбе за асабістае шчасце. Паступовае раскрыццё ўнутранага свету гераіні, самапазнанне і рэалізацыя сябе як жанчыны ў стасунках з каханым мужчынам — вось што цікавіць пісьменніка. Інтрыга нараджаецца ў момант наведвання героямі занядбанай хрушчоўкі — фармальнай кватэры Міхала, — у падвале якой змешчаны адмыслова абсталяваны пакойчык для ажыццяўлення любых фантазій, навеяных Яго Высокасцю Шоўкам. «Што будзе далей? Чым скончацца для абодвух амурныя забаўкі? Каханне ці інстынкт?» — паўстаюць у галаве пытанні. Аднак развязка твора апынаецца нечаканай… Аповесць — гатовы сцэнарый для чатырохсерыйнага фільма. Добрая гульня акцёраў, мінімум штучных дэкарацый — і айчынны кінематограф можа атрымаць прадавальную меладраму з нацыянальным каларытам. І, мусіць, не адна глядачка пакіне сакаўную «буську» на вокладцы пад выявай аўтара.
Мікола Адам ва «ўласным грайндхаусе» (так называлі кінатэатры, дзе паказвалі эксплуатацыйнае кіно) прапануе і аповесць «Антыгерой». Плацінавыя бландзінкі ў латэксе, жанчыны-вычварэнкі, баі на смерць як спосаб выхаваць з баязліўца сапраўднага мужчыну. Ад папярэдняга твора засталася хрушчоўка, у падвале якой — жорсткасць і кровапраліццё. У аповесці дзве рэальнасці — верхні свет, дзе жывуць героі і пачынаюцца падзеі, і ніжні, дзе людзі даюць волю любым вычварным жаданням. Але і без кахання не абышлося. Істотна, што аповесці пазбаўлены пошласці і натуралістычнага апісання пікантных момантаў, і гэта дазваляе кнізе не ператварыцца ў нізка-пробны каляпарнаграфічны прадукт. Аўтар не засяроджваецца на палавых інстынктах чытача, не мадэліруе свой твор па прынцыпе літаратурнай цацкі для дарослых гульняў, а звяртае ўвагу на асобасную эвалюцыю героя. Яго персанаж заўсёды на мяжы рэальнага і выдуманага, чалавечага і жывёльнага, таннага і найдаражэйшага.

Віялета ВАШЧЫЛІНА

28 мая 2017
LiveLib

Поделиться

Kavalaksala

Оценил книгу

Гэта было дзіўна.
Нешта ёсьць, але нехапіла для таго, каб спадабалася.
Сюжэт месцамі зусім дурны, але я можа не зразумела нечага.
Напісана лёгка, чытаецца хутка.

І не, на Міллера гэта не падобна. На Букоўскі - месцамі.

4 октября 2023
LiveLib

Поделиться

Гладкая навобмацак тканіна можа адначасова запальваць і астуджаць любое цела, эксперыментуючы сама над сабой. Шоўк самадастатковы, а таму бездакорны.
12 марта 2019

Поделиться

Прастуда не выбірае час і не пытаецца, калі ёй можна прыйсці ў госці. Як вайна, яна ўрываецца ў жыццё і здароўе чалавека неспадзявана і імгненна.
21 февраля 2019

Поделиться

Автор книги