Книга или автор
Карона на дне віра (зборнік)

Карона на дне віра (зборнік)

Карона на дне віра (зборнік)
5,0
1 читатель оценил
71 печ. страниц
2019 год
6+
Оцените книгу

О книге

Гэта кніга – незвычайная. Расказваючы цікавыя, займальныя казкі пра нашых даўніх родзічаў, бабуля Юстына вельмі далікатна спрабуе завесці юнага чытача ў непаўторны і дзівосны свет роднай прыроды, знаёміць з гісторыяй паходжання назваў і лекавымі ўласцівасцямі многіх прыгожых кветак і раслін нашай Бацькаўшчыны, якія, дарэчы, уваходзяць сёння ў Чырвоную кнігу Беларусі. Гэта і меч-трава, і валяр’ян двухдомны, і чарнакорань пурпуровы, і гарлачык белы, і лілея царская, і многія іншыя.

Казкі дапамогуць дзецям стаць добрымі знаўцамі роднай прыроды, а іх сэрцы напоўняцца спагадай не толькі да казачных герояў, але і да жывога свету бабуліных зёлак і красак.

Читайте онлайн полную версию книги «Карона на дне віра (зборнік)» автора Людміла Рублеўская на сайте электронной библиотеки MyBook.ru. Скачивайте приложения для iOS или Android и читайте «Карона на дне віра (зборнік)» где угодно даже без интернета.

Подробная информация

Дата написания: 2008

Год издания: 2019

ISBN (EAN): 9789856720362

Дата поступления: 12 февраля 2019

Объем: 128.0 тыс. знаков

Купить книгу

Отзывы на книгу «Карона на дне віра (зборнік)»

  1. arterion
    arterion
    Оценил книгу

    Жыве бабуля Юстына на xymatы. на самым ускрайку лесу. А гадоў ёй, напэўна, столькі ж, колькі самай старой сасне ў гэтым лесе. Бо памятае бабуля Юстына такія даўнія часіны, калі кветкі былі людзьмі, а людзі ўмелі размаўляць з дрэвамі і птушкамі. Ці было ад гэтага шчаслівей людзям, дрэвам і птушкам — невидома. I ў той час людзі крыўдзілі адзін аднаго і, вядома, даставалася ад іх кветкам і звярам, рэкам і лясам... Нездарма, каб знайсці патрэбную зёлку, бабулі Юстыне даводзіцца цяпер шукаць запаветныя мясціны там, дзе не чуваць крыку пеўня. Бабуля — зельніца, і ведае, ад якой хваробы дапамагае якая трав. Але сёння ёсцъ травы і кветкі, якіх нельга зрываць зусім — бо знікнуць, і збяднее Божы свет яшчэ на адну прыгажосць.
    Ты скажаш, дружа, што не ўсе кветкі і травы прыгожыя? А восъ і памыляешся: як у душы кожнага чалавека схаваная дабрыня, так у кожнай жывой істоце схаваная прыгажосцъ і дзівосная гісторыя. Трэба толькі ўмець убачыцъ, умецъ пачуцъ. А калі не ўмееш — распытай зельніцу Юстыну. Яна пасадзіць цябе за накрыты вышываным абрусам стол, паставіць перад табой кубак з духмянай гарбатай, настоенай на верасе і чаборы, і раскажа, адкулъ узнікла якая кветка, якое чароўнае паданне за кожнай травой...
    (c) "Карона на дне віра, альбо Казкі з хутара Юстыны". Людміла Рублеўская.