Krysty-Krysty
Оценил книгу

Бессюжетные, бессвязные заметки. Осколки цветных стекол, которые могут показать полноценный рисунок только с изрядного расстояния и высветленные солнцем истины. А пока что они не подходят ни формой, ни цветом, острые - порежешься. Случайная нарезка для документального кино, кадры еще не связываются в рассказ, история еще не роман, не драма и не комедия с трикстером, не идеологический плакат и не пронзительная поэма... В хаосе беженства узкий луч фонарика выхватывает мертвенные лица. Безымянная гимназистка. Голубоглазая девушка-кухарка. Бабка Махоточка. Французский посол. Буян-Маяковский. Мужик-князь и мужик-хам. Солдат-дезертир. Еврей-кучер. Сосед-помещик...

Ни точной последовательности, ни анализа. Проклятое время, когда всё, кувыркаясь, летит к черту. Счастливое время, когда все еще может быть. Горячее, бесформенное время, обжигающее варево "здесь и сейчас", из которого, кажется, можно вылепить что угодно, если не побояться обжечь руки: восстановить монархию, дать конституцию, парламент, думу, народное собрание, диктатуру. Кто же лидер? Кто подберет страну? Белые? Красные? Немцы идут? Колчак идет? "Мы взяли... мы оставили... без перемен". Базарные слухи... кабинетные слухи... слухи от интеллигенции, от знакомых "сверху" и от случайных встречных мужиков с бабами... газетные слухи, идеологическая намеренная ложь, желаемое, выданное за действительное, и случайные запоздалые пророчества, обгоняемые в дороге всадниками Апокалипсиса...

Всех обругал и остался "в белом пальто". Эрудиция - сомнительный капитал во время революции. Вблизи невозможно разобрать, что станет определяющим, а что - забудется через день. Какое имя прогремит, а какое сплюнется. Нежелание уподобляться, негибкость - не те качества, которые способствуют выживанию. Вчерашние друзья меняются. И твоя вина - память. Хорошая память делается проблемой. Так обидно, что вчерашние единомышленники, такие твердые в убеждениях, такие ироничные, сегодня хвалят то, что поносили днях, кланяются тем, кому намедни не подали бы руки. Счастливая наука забывания, несчастен, кто в ней неуспешен...

Бездействие и безответственность, страшная аполитичность и непонимание века. Контрастом к сумятице переворота - безразличные пейзажи, безразличные закаты солнца, переспелые, никому не нужные хлеба, перезрелые, никому не нужные Венера с Юпитером над аллеей... Лоскут потустороннего мира - церковный хор... Так хочется найти кусок прочного, спастись красотой, которая никого спасти не способна, сама растоптанная и обесчещенная. Как и страну, ее некому подобрать... "Литературный подход к жизни просто отравил нас". А что вы хотите: поколениями выращенное бессилие интеллигентности и философствование мгновенно изменить на прагматизм и действенность?.. Культурный слой тонок и залегает на пластах крепостного чернозема, но в чем вина поэта? Разве что в романтизации самого низкого?.. Погромщиков назвать гуннами, скифами, демократией - лень и тунеядство...

Что, дворянчик, не хочешь делиться с угнетенными и обделенными?.. С чем нам, высредненному сословию, потомкам "гуннов и скифов", сравнить, что мог чувствовать интеллигент в то время? Аристократизм так тщательно нивелирован за 70 лет прокрустового режима... Мы одинаковы, а возвышение имущественное совсем не значит (пока что? навсегда?) возвышения культурного. ...Я представляю, как к власти приходят бомжи, не те мифические бродячие философы с двумя высшими, а из наиболее одичавших особей, откинутых на тысячи лет цивилизации - и вот они правят в вашей квартире. А вы пытаетесь рефлексировать: "ну, они же тоже люди", "они были лишены многого", "но почему не помыться, если сейчас у вас есть ванна?", "нет! это моя чешская вазочка, а не ночной горшок!", "а вам и не нужен горшок"... К сожалению, и такое сравнение не дает возможности стать хоть на время Буниным, "дворянином с многовековой родословной, любившим вспоминать, что делали его предки в XVIII, а что - в XVII столетии", и бросаться между поместьем и Москвой, Одессой и дальней эмиграцией, и захлебываться высокохудожественным сарказмом над неграмотными заголовками случайных редакторов, и ловить отблески закатного солнца на штыках "новых людей". Ты на вершине высокого фундамента твоих предков. Они подняли тебя ближе к небесному. Отказаться, спрыгнуть к ничегоневедению, беспамятству, историческому сиротству?.. Соскакивают... Не все... Остаются немобильные, негибкие, саркастические, устаревшие...

Желчь и сарказм. Исключительно желчь и сарказм. Болеутоляющие средства спасения, когда пронизывает острая физическая боль от всеобщего "распада слов". Слово болеет, так как печатными правителями его стали не те, кто шлифовал самоцветы, а грузчики словесных булыжников. А ты ведь и так влюблен в литературу, как в женщину, и любой, кто смеет приблизиться к ней, кажется наглым соперником, недостойным, неискренним, безжизненным, не таким, не таким! Только ты любишь правильно! Только ты надеешься на любовь литературы в ответ. Желчь влюбленного ревнивца постигнет всех, заслуженно или незаслуженно (и Брюсова, и Белого, и Маяковского, и Гиппиус, тем более охальника Маяковского...). Неприятие нового века - неприятие нового слова, новых литераторов, новых форм стиха, его агрессии, страсти, лозунговости. (А каждый век разговаривает на собственном художественном наречии...)

Кому может быть это интересно? Прошедшее неактуально. Неактуальность дневниковых заметок завораживает. И я невольно поддаюсь надеждам давно утраченного, ловлю себя на мысли, что прошу кого-то "ну пожалуйста, пусть они выживут...", прекрасно зная, чем закончилась и одна, и даже вторая империя. Что может пользоваться меньшим спросом, чем устаревшие газетные заголовки? Только давно отлетевшие облака и палые травы. "Летняя трава это следы мечтаний былых героев" - писал Басё. У нас есть тома разнополярных учебников, "объективные" энциклопедии, поминутная хроника и художественные переосмысления. Эмоция, реплика, эхо живого голоса - записи Бунина. Засохший между страниц лист потерял цвет, но это ТОТ САМЫЙ лист, летняя трава... следы мечтаний... хрупкое несуществующее... утраченное "а могло бы"... Какова его ценность?.. Нет. Утраченное ничего не стоит.

Па-беларуску...

Летняя трава...

Бессюжэтныя, бяззвязныя нататкі. Аскепкі каляровых шкельцаў, якія могуць паказаць паўнавартасны малюнак толькі з ладнай адлегласці і высвечаныя сонцам ісціны. А пакуль што яны непасоўныя ні формай, ні колерам, вострыя - ажно парэзацца. Выпадковая нарэзка для дакументальнага кіно, кадры яшчэ не звязваюцца ў аповед, гісторыя яшчэ не раман, не драма і не махлярская камедыя, не ідэалагічны плакат і не пранізлівая паэма... У цемры ўцёкаў вузкі прамень ліхтарыка выхоплівае мяртвяныя твары. Безназоўная гімназістка. Блакітнавокая дзяўчына-кухарка. Бабка Махотачка. Французскі пасол. Буян-Маякоўскі. Мужык-князь і мужык-хам. Салдат-дэзерцір. Габрэй-фурман. Сусед - залазаможны памешчык...

Ні дакладнай паслядоўнасці, ні аналізу. Пракляты час, калі ўсё, куляючыся, ляціць да д'ябла. Шчаслівы час, калі ўсё яшчэ можа быць. Гарачы, бясформавы час, апякальнае варыва "тут і цяпер", з якога, падаецца, можна вылепіць што заўгодна, калі не пабаяцца апячы рукі: аднавіць манархію, даць канстытуцыю, парламент, думу, народны сход, дыктатуру. Хто ж лідар? Хто падбярэ краіну? Белыя? Чырвоныя? Немцы ідуць? Калчак ідзе? Базарныя чуткі... кабінетныя чуткі... чуткі ад інтэлігенцыі, ад знаёмцаў "зверху" і ад выпадковых стрэчных мужыкоў з бабамі... газетныя чуткі, ідэалагічная наўмысная хлусня, спадзеўнае, выдадзенае за рэальнае, і выпадковыя запозненыя прароцтвы, абагнаныя ў дарозе вершнікамі Апакаліпсісу...

Усіх аблаяў і застаўся "ў белым паліто". Эрудыцыя - сумнеўны капітал у час рэвалюцыі. Зблізку не разабраць, што стане вызначальным, а што - забудзецца праз дзень. Якое імя прагрыміць, а якое сплюнецца. Нежаданне прыпадабняцца, нягнуткасць - не тыя якасці, што спрыяюць выжыванню. Учорашнія сябры мяняюцца. І твая віна - памяць. Добрая памяць робіцца праблемай. Так крыўдна, што ўчорашнія адзінадумцы, такія цвёрдыя ў перакананнях, такія іранічныя, сёння хваляць тое, што ганілі надоечы, кланяюцца тым, каму нядаўна не падалі б рукі. Шчаслівая навука забывання, няшчасны, хто ў ёй непаспяховы...

Бяздзейснасць і безадказнасць, страшная апалітычнасць і неразуменне веку. Кантрастам да сумятні перавароту - абыякавыя пейзажы, абыякавы захад, пераспелае, нікому не патрэбнае збожжа, пераспелыя, нікому не патрэбныя Венера з Юпітэрам над прысадамі... Лапік тагасвету - царкоўны хор... Так хочацца знайсці кавалак трывалага, уратавацца красой, якая нікога ўратаваць не здольная, растаптаная і знікчэмненая. Як і краіну, яе няма каму падабраць... "Литературный подход к жизни просто отравил нас". А што вы хочаце: пакаленнямі гадаваную бяссілую інтэлігентнасць і філасафаванне ўадначассе змяніць на прагматызм і дзейснасць?.. Культурны пласт тонкі і залягае на пластах прыгоннага чарназёму, але ў чым віна паэта? Хіба ў рамантызацыі самага нізкага?.. Пагромшыкаў называюць гунамі, скіфамі, дэмакратыяй - ляноту і дармаедства...

Што, дваранчык, не хочаш дзяліцца з прыгнечанымі і абдзіранымі?.. З чым нам, усярэдненаму саслоўю, нашчадкам "гунаў і скіфаў", параўнаць, што мог адчуваць інтэлігент у той час? Арыстакратызм так старанна нівеляваны за 70 гадоў пракруставага рэжыму… Мы такія аднолькавыя, а ўзвышэнне маёмаснае зусім не значыць (пакуль што? назаўсёды?) узвышэння культурнага. ...Я ўяўляла, як да ўлады прыходзяць бамжы, не тыя міфічныя вандроўныя філосафы з дзвюма вышэйшымі, а з найбольш здзічэлых асобінаў, адкінулых на тысячы гадоў цывілізацыі - і вось яны кіруюць у вашай кватэры. А вы спрабуеце рэфлексаваць, "ну, яны ж таксама людзі", "яны былі пазбаўленыя многага", "але чаму не памыцца, калі цяпер у вас ёсць ванна?", "не! гэта мая чэшская вазачка, а не начны гаршчок!"... На жаль, і такое параўнанне не дае магчымасці стаць хоць на час Буніным, і кідацца між маёнткам і Масквой, Адэсай і дальняй эміграцыяй, і захлынацца высокамастацкім сарказмам над непісьменнымі загалоўкамі выпадковых рэдактараў, і лавіць водбліскі заходняга сонца на штыках "новых людзей". Ты наверсе высокага падмурку тваіх продкаў. Яны паднялі цябе бліжэй да нябёснага. Адмовіцца, саскочыць да нічоганяведання, бяспамяцтва, гістарычнага сіроцтва?.. Саскоквалі... Не ўсе... Засталіся немабільныя, нягнуткія, саркастычныя, састарэлыя...

Жоўць і сарказм. Выключна жоўць і сарказм. Болеспатольныя сродкі ўратавання, калі працінае востры фізічны боль ад усеагульнага "распаду словаў". Слова хварэе, бо друкаванымі валадарамі яго сталі не тыя, хто шліфаваў самацветы, а грузчыкі слоўных булыжнікаў. А ты ж і так закаханы ў літаратуру, як у жанчыну, і любы, хто смее наблізіцца да яе, падаецца нахабным супернікам, нявартым, няшчырым, безжыццёвым, не такім, не такім! Толькі ты любіш правільна! Толькі ты спадзяешся на каханне літаратуры ў адказ. Жоўць закаханага раўніўца спасцігне ўсіх, заслужана ці незаслужана (і Брусава, і Белага, і Маякаўскага, і Гіпіус, тым больш ахайніка Маякоўскага...). Непрыманне новага веку - непрыманне новага слова, новых літаратараў, новых формаў верша, яго агрэсіі, запалу, лозунгавасці. (А кожны век размаўляе на ўласнай мастацкай мове...)

Каму можа быць гэта цікава? Прамінулае неактуальнае. Неактуальнасць дзённікавых нататак зачароўвае. І я міжволі паддаюся надзеям даўно страчанага, лаўлю сябе на думцы, што прашу кагосьці "ну калі ласка, няхай яны выжывуць...", цудоўна ведаючы, чым закончылася і адна, і нават другая імперыя. Што можа карыстацца меншым попытам за састарэлыя газетныя загалоўкі? Толькі даўно адляцелыя аблокі ды апалыя травы. "Летняя трава гэта ёсць сляды мараў былых герояў" - пісаў Басё. Мы маем тамы рознапалярных падручнікаў, "аб'ектыўныя" энцыклапедыі, пахвілінную хроніку і мастацкія пераасэнсаванні. Эмоцыя, рэпліка, рэха жывога голасу - запісы Буніна. Засохлы між старонак ліст страціў колер, але гэта ТОЙ САМЫ ліст, летняя трава... сляды мараў... крохкае няіснае... страчанае "а магло б"... Якая яго каштоўнасць?.. Не. Страчанае нічога не каштуе.