«Алёнкіны казкі» читать онлайн книгу 📙 автора АлёнКи на MyBook.ru
Алёнкіны казкі

Отсканируйте код для установки мобильного приложения MyBook

Стандарт

5 
(4 оценки)

Алёнкіны казкі

127 печатных страниц

Время чтения ≈ 4ч

2017 год

18+

По подписке
229 руб.

Доступ к классике и бестселлерам от 1 месяца

Оцените книгу
О книге

Гэта — унікальная кніга, галоўным дзеючым персанажам якой з'яўляешся ты — той, хто чытае гэтыя радкі. «Казкі» і прысвячаюцца табе, чытачу. Месца, дзе адбываецца дзеянне, — тут. Час, калі адбываецца дзеянне, — цяпер. Мімаходзь кніга таксама пазнаёміць чытача з альтэрнатыўным поглядам на гісторыю зараджэння жыцця на Зямлі, раскажа аб узнікненні і шляхах развіцця чалавека і чалавецтва, дапаможа разгадаць таямніцу: хто ёсць Бог, як ён выглядае і што сабою ўяўляе.

читайте онлайн полную версию книги «Алёнкіны казкі» автора АлёнКа на сайте электронной библиотеки MyBook.ru. Скачивайте приложения для iOS или Android и читайте «Алёнкіны казкі» где угодно даже без интернета. 

Подробная информация
Объем: 
230369
Год издания: 
2017
Дата поступления: 
2 марта 2018
ISBN (EAN): 
9785448514487
Время на чтение: 
4 ч.
Правообладатель
87 936 книг
Цытую Біблію далей: «І сказаў Бог: ды будуць свяцілы на небе, дзеля аддзялення дня ад ночы, і дзеля знакаў, і часоў, і дзён, і гадоў; І ды будуць свяцільні на небе, каб свяціць на зямлю. І стала так. І стварыў Бог два свяцілы вялікія: свяціла большае, для кіравання днём, і свяціла меншае, для кіравання ноччу, і зоркі; І паставіў іх Бог на небе, каб свяціць на зямлю, І кіраваць днём і ноччу, і аддзяляць святло ад цемры. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень чацвёрты». Разгледзім паралельна і адпаведную частку міфа. Шэсць сыноў і шэсць дачок – магутных грозных тытанаў было ў Урана і Геі. Тытан Акіян і багіня Фетыда нарадзілі на свет усе рэкі. Тытан жа Гіперыён і Тэя далі свету дзяцей: Сонца – Геліоса, Луну – Селену і румяную Аўрору. Ад Астрэя і Аўроры ўзялі пачатак усе зоркі і вятры. Вось тое, што цалкам адпавядае словам Маісея і, паколькі гэтыя звесткі змяшчаюцца адразу ў дзвюх аўтарытэтных крыніцах, у нас няма прычын сумнявацца ў іх сапраўднасці. Зразумела, што са з’яўленнем Сонца і Луны мы атрымалі магчымасць казаць аб узнікненні часу. Гэта абумоўлена зменай пор года і частак сутак. Так з’явіўся Крон – усепаглынальны час, надоўга завалодаўшы светам. Вось так выглядаў Сусвет да ўзнікнення жывёл і чалавека на Зямлі.
22 мая 2017

Поделиться

Працягнем разглядаць падзеі даўно мінулых дзён далей. Пачнем зноў з Бібліі: «І сказаў Бог: ды збярэцца вада, каторая пад небам, у адно месца, і ды з’явіцца суша. І стала так. І назваў Бог сушу зямлёю, а сукупнасць вод назваў морамі. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І сказаў Бог: ды вырасціць зямля зеляніну: траву, сеючую семя, дрэва пладавітае, прыносячае па роду свайму плод, у каторым семя яго на зямлі. І стала так. І нарадзіла зямля зеляніну, траву, сеючую семя па роду яго. І ўбачыў Бог, што гэта добра. І быў вечар, і была раніца: дзень трэці». Прыгадаем заадно і міф, яго працяг. Раскінулася Неба над Зямлёй, горда паднялісь да яго высокія Горы, народжаныя Зямлёй, і шырока разлілося Мора. Сувязі паміж двума гэтымі тэкстамі не ўбачыць немагчыма, аднак у кнізе «Быццё» ёсць адно даволі істотнае і важнае ўдакладненне, якога я не сустрэла ў міфе (праўда, я чытала толькі яго скарочаны рускамоўны варыянт, але, тым не менш) – раслінны свет таксама ўзнік раней за Сонца.
22 мая 2017

Поделиться

Чытаем Біблію далей: «І сказаў Бог: ды будзе неба пасярод вады, і ды аддзяляе яно ваду ад вады. І стварыў Бог неба; і аддзяліў ваду, каторая пад небам, ад вады, каторая над небам. І стала так. І назваў Бог неба небам. І быў вечар, і была раніца: дзень другі». Вернемся зноў да старажытнагрэчаскага міфа аб паходжанні свету і багоў. У якім распавядаецца, як магутная, благадатная Зямля спарадзіла бязмежнае блакітнае Неба, і раскінулась Неба над Зямлёй. З міфа, як і з біблейскага тэксту, бачна, што і тут, і там паведамляецца аб стварэнні Неба-атмасферы над паверхнасцю ўжо існуючай к таму часу планеты Зямля. А значыць, першым, што стварыў Бог, былі не зоркі з Сонейкам у іх ліку, а менавіта Зямля – тая, на якой мы зараз жывём.
22 мая 2017

Поделиться

Автор книги