Три дня чтения в подарок
Зарегистрируйтесь и читайте бесплатно

Цитаты из Аб вечным. Запіскі эзатэрыка

Читайте в приложениях:
4 уже добавили
Оценка читателей
5.0
  • По популярности
  • По новизне
  • Чалавеку заўсёды будзе столькі год, на колькі ён сябе адчувае. Няма ніякага біялагічнага гадзінніка, адлічваючага гадзіны вашага жыцця – ёсць толькі нашы ўяўленні аб ім. Час тоесны адчуванню часу. Сонца і Месяц адлічваюць гадзіны жыцця толькі тых людзей, якія самі лічаць, што вечна доўжачаяся змена гэтых свяціл аднаго другім нейкім чынам адлічвае асабісты час чалавека.
    На самай справе мне столькі, колькі здолеў я спасцігнуць.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Усё ў гэтым свеце адбываецца не проста так, а па прычыне. Паколькі здрадзілі вам, то і прычына падзеі знаходзіцца ў вас. Муж-кабель і палюбоўніца-сука з'яўляюцца толькі дапаможнымі сродкамі, дазваляючымі выявіць вашы ўнутраныя праблемы. Таму не клясці іх трэба на чым свет стаіць, а шчыра падзякаваць за атрыманую магчымасць разабрацца ў сабе і зрабіць нейкія канкрэтныя крокі на шляху да самаўдасканалення, будзь-то паляпшэнне якасцяў характару або ўдзяленне больш пільнай увагі свайму знешняму выгляду.
    Тут трэба дадаць, што роля курыцы-квактухі не такая ўжо і кепская для жанчыны. Аднак, трэба не забываць, што певень рэдка задавольваецца толькі адной курыцай. Лепш заўсёды заставайся самой сабой – будзь Жанчынай. Тады твой муж будзе храніць табе вернасць. Бо трэба быць сапраўдным ідыётам, каб прамяняць жанчыну на суку (крыху патрафлю гэтымі словамі ўколатаму самалюбству падманутых жонак).
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Не горшай крыніцай інфармацыі з'яўляецца раслінны і жывёльны свет.
    Прывяду прыклады. Едучы ў сваты, мой былы муж падарыў сваёй будучай цешчы і маёй маці букет белых руж. Яна паставіла кветкі ў ваду, дачакалася, пакуль яны пусцяць карані, і высадзіла ружы ў квятнік. Атрымаўся прыгожы ружовы куст. Прыкладна ў той жа час знаёмыя падарылі нам з мужам расліну, якую хтосьці заве «грашовым дрэвам», я ж клікала яе «дрэвам жыцця». Расліны раслі і прыгажэлі на працягу 6 гадоў. Потым без усялякай бачнай прычыны пачалі хварэць. Яшчэ праз два гады ружа засохла, а я развялася. Што датычыцца дрэва жыцця, то, спрабуючы яго ўратаваць, я абрэзала ўсё старое лісце і нават вецце, пакінуўшы толькі ствол. Расліна ажыла і зноў зазелянела, і пачала выглядаць нават лепш, чым раней. А я зрабіла выснову: каб выжыць, трэба адсечы без шкадаванняў старыя, нічога больш нікому не даючыя, зжыўшыя сябе адносіны і пачаць усё зноўку, спачатку, з нуля. Гэта было правільнае рашэнне. Але не ў тым справа: вы бачыце, наколькі расліны адчувальней за нас у тым, што датычыцца чалавечых узаемаадносін? Так што не спяшайцеся выкінуць цераз плячо свой вясельны букет, пасадзіце кветкі ў зямлю. Такое дзеянне дазволіць вам загадзя даведацца аб пагражаючай вашаму шлюбу небяспецы. Гэта трэба дзеля таго, каб вы або прынялі меры для захавання адносін, або былі гатовыя да іх скасавання, калі лічыце, што так для вас будзе лепш.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • І яшчэ адна выснова добра бачна з прыведзеных прыкладаў: пры дапамозе белай магіі можна дасягнуць толькі таго, што і так вам наканавана. Чорная можа дзейнічаць насуперак. Але насуперак чаму? Калі добра прыгледзецца, то, выкарыстоўваючы прыёмы чорнай магіі, вы дзейнічаеце насуперак вашым сапраўдным жаданням – тым, якія адпавядаюць вашай глыбіннай сутнасці, што вядзе да разладу з самім сабой, да дысгармоніі, вынікам каторай з'яўляецца ўзнікненне рознага роду фізічных і псіхічных захворванняў. Вам гэта трэба?
    А калі заняцце белай магіяй здольнае прывесці толькі да таго, што і так адбудзецца, будзь на тое ваша воля, то для чаго яна патрэбна? Каб узмацніць сілу веры ў тым выпадку, калі сама па сабе яна недастаткова моцная. Выкананне пэўных магічных рытуалаў некаторы час служыць чалавеку мыліцамі, патрэбнымі хвораму да таго часу, пакуль ён не будзе дастаткова цвёрда трымацца на нагах, каб хадзіць без падпорак. Магія і ўсё, што стаіць за гэтым словам, ёсць пераходны этап на шляху ад нявер'я да Бога. Чалавеку, перажыўшаму пачуццё свайго адзінства з Творцам, магія становіцца больш не патрэбна. Яму дастаткова веры ў тое, што ўсе яго жаданні споўняцца, нават памылковыя, калі своечасова не раскаяцца ў іх ўзнікненні. Калі ўспрымаць магію як пераходны этап ў самаразвіцці, то нічога дрэннага ў яе існаванні няма. Праблемы пачынаюцца тады, калі чалавек зацыкляецца на абавязковым правядзенні абрадаў. І не трэба тут расказваць пра іх дзейснасць. Таму што яны сапраўды дзейнічаюць, але варта дадаць: толькі ў той ступені, у якой мы верым у мэтазгоднасць выканання тых ці іншых рытуалаў. Але ж можна проста верыць, і дастаткова проста верыць, правільна верыць, не робячы ніякіх непатрэбных і незразумелых дзеянняў.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Сны і міфалагемы – невялічкія востравы ў жыццёвай плыні. Насамрэч сімвалізмам пранізана ўсё наўкола.
    Напрыклад, памятаем старое: дом – уладаранне жанчыны, гаспадыні, а двор належыць гаспадару і адбівае рысы яго характару. Пад страхой жывём усе, бамжоў, дзякуй Богу, у нашай рэспубліцы няшмат – жывучыя нібы кошкі жанчыны, як кошкі па-рознаму і выглядаюць: кватэра можа быць чыстай ці неахайнай, цёплай або халоднай, утульнай ці то агіднай, але бясспрэчна адно – яна, кватэра, і разам з тым яна, жанчына – існуе.
    А двор? Адзін на дзве-тры сотні жыхароў шматпавярхоўкі?! Не хачу нават працягваць гэтую думку з пазіцыі сімвалізму – тужліва. І чаго здзіўляемся: якая паўсюдна безгаспадарчасць? Заканамерная!
    Стужка кіно – рака жыцця. Адсюль – яшчэ адна паралель: куды падзеліся так уражваючыя некалі сваёй напоўненасцю, змястоўнасцю, шчырасцю перадаваемых пачуццяў аднасерыйныя фільмы? Туды, куды аднойчы і назаўсёды заключаемыя шлюбы – зніклі, расплаціліся сабою за даніну модзе на серыялы.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Разглядаць шматлікія табу далей няма патрэбы пры ўмове, што вы засвоілі галоўнае: забароне падлягае толькі жадаемае. Правілы і нормы паводзін з'явіліся як спроба пераадолення чалавекам сваіх жаданняў.
    «Не забівай» – запаведзь, адрасаваная перш-наперш патэнцыяльным забойцам і менш за ўсё кранаючая за душу як раз гэтую катэгорыю людзей. Такім чынам, казаць «не забівай» таму, хто да гэтага не імкнецца, няма сэнсу, ён не заб'е, таму што ў яго адсутнічае жаданне забіваць. Заклікаць да захавання правапарадку жорсткага, агрэсіўна настроенага чалавека з парушанай псіхікай няма сэнсу, таму што ён не стане вас слухаць. Што рабіць? Лячыць: дабрынёй, сардэчнасцю, цярпімасцю, ласкай, пяшчотай – любоўю. Забойцамі не нараджаюцца, імі становяцца ў выніку недахопу ўвагі, павагі, разумення, прыняцця.
    «Не крадзі» – запаведзь для злодзея. «Палячыць» апошніх можна, даходліва растлумачыўшы, што магчымасць атрымання «лёгкага хлеба» – гэта ілюзія. За крадзенае ўсё роўна прыйдзецца заплаціць, невядома толькі, калі і чым. Таму лепш разлічыцца за атрыманыя даброты загадзя агавораным коштам.
    Засцерагчы сябе ад злодзеяў можна, практыкуючы давер'е.
    «Не распуснічай» – звяртанне да мужчын і жанчын, не прымаючых сябе такімі, якія яны ёсць, і самасцвярджаючыміся, калекцыяніруючы палавых партнёраў.
    Хваліце часцей свайго абранніка, не лянуйцеся штохвілінна даказваць яму сваімі дзеяннямі, словамі, учынкамі, як вы яго любіце, шануеце, цэніце, дайце адчуць, што ён лепшы, і жаданне знайсці падцвярджэнне сваёй значнасці і ўнікальнасці набаку паступова знікне і запаведзь будзе выканана.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Як для мужчын важныя нейкія духоўныя пошукі (духоўны ад слова дух – «воздух», паветра), так для жанчыны мае значэнне, каб пошукі яе мужчыны добра аплачвалісь (вада, і тым больш зямля – рэчы канкрэтныя, якія ўспрымаюцца дотыкам, матэрыяльныя). Гэта таксама нармальная, здаровая, адвечная мужчынска-жаночая пазіцыя, абумоўленая, зноў жа, асаблівасцямі адпаведных стыхій. Стаць андрагінам у гэтым кантэксце, значыць здолець злучыць неспалучальнае, паяднасць у асобе аднаго чалавека (будзь-то мужчына або жанчына) абедзве процілеглыя пазіцыі, што дазволіць адухатварыць матэрыяльныя праявы нашага свету, дасць магчымасць дасягнуць раю на зямлі, зямного раю – таго, аб якім гаворка як раз і ідзе ў Бібліі. Трэба палюбіць грошы ўсёй душой, а калі грошы адкажуць табе ўзаемнасцю, ты палюбіш жыццё. Імкненне ж да жыцця супадае з накірункам руху да раю. Вось па такіх правілах мае сэнс усталёўваць адносіны паміж жанчынай і мужчынам (а не паміж жанчынай і мужчынай, як гэта часта бывае сёння).
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Перанясем уласцівасці прамаці-вады на якасці жанчыны, а прабацькі-паветра на характэрныя асаблівасці мужчыны з тым, каб зрабіць спробу вынайсці нейкія ідэальныя вобразы той і другога, каб ведаць, да чаго, акрамя вядомага 90х60х90, варта імкнуцца жанчыне.
    Вада, якой яна мяркуема была адразу пасля стварэння: чыстая, празрыстая, глыбокая, плыўная, цякучая, гнуткая, мяккая, шаўкавістая, халаднаватая. Вось ідэал жанчыны і аформіўся: не спаскуджаная крывадушнымі ўзаемаадносінамі з бліжнімі, адкрытая аж да абсалютнай яснасці і поўнай празрыстасці і прастаты, паглыбленая ў сябе, у свой унутраны свет на невымерную глыбіню і таму загадкавая (і тады інтравертнасць з'яўляецца характэрнай асаблівасцю жаноцкага склада характару), заўсёды строячая стасункі з уласцівай жанчыне і вадзе гнуткасцю, мяккасцю, чуллівасцю і пяшчотай, здольная таксама як ахаланіць, так і разагрэць субяседніка (пры ўмове, калі яе саму давесці да кіпені).
    Рака можа быць рознай: спакойнай і бурнай, паўнаводнай і мелкай, цёплай, прыемна ахалоджваючай ці скаванай ільдом, але вада ніколі не бывае бруднай сама па сабе, датуль, пакуль нехта яе не забрудзіў. Вось так і жанчына: стаіць сёння яснае ціхае надвор'е – яна спакойная і лагодная, заўтра набяжыць ветрык – настрой пачынае рабаціць, вецер узмацніцца – жанчына ўсхвалюецца, уздыбіцца, страсці распаляцца. А паўночны падуе вецер – зусім замярцвее, астыне і душой, і целам. Узмоцніцца вецер, надзьме ў празрыстыя воды ракі пяску, гразі, смецця… а жанчыне што рабіць? не можа яна сама пазбавіцца ад бруду, як тая рака. Хіба што з цягам часу асядзе ўсё на самае дно душы. Асядзе, але не знікне зусім.
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • любая бяда, няшчасце, непрыемнасць – гэта ўмоўны знак «Ты памыляешся!» або «Заблукаў».
    В мои цитаты Удалить из цитат
  • Як вызначыць: час надышоў ці не надышоў? Па знешніх абставінах. Вашу ўнутраную гатоўнасць імгненна падцвердзяць спрыяючыя здзяйсненню задумы падзеі, што адбываецца на знешнім узроўні. Пачне складвацца ўражанне, што вас падтрымлівае ўвесь свет, усё спрыяе ажыццяўленню жаданага. І наадварот, адчуванне палак-у-колах паказвае на існаванне ўнутранага бар'ера, надзейна перашкаджаючага здзяйсненню таго, чаго, здавалася б, так хочацца. Выявіце, чаго не хочацца ў тым, што хочацца, і лічыце – дзень адчыненых дзвярэй надышоў.
    Наступленне пераломных момантаў у жыцці звязана з заканчэннем этапа навучання. Ёсць жаданне, каб цяперашні этап хутчэй завяршыўся і надышоў новы – будзьце старанным вучнем і паспрабуйце атрымаць урокі літаральна з усяго, што прапануе лёс. Таму што любая з доўгачаканых падзей адбудзецца не раней, чым вы будзеце да яе гатовы. Усе затрымкі (як і паўторы непрыемных сітуацый) абумоўлены тым, што ты дзесь недазасвоіў урок.
    В мои цитаты Удалить из цитат