«Анамалія (зборнік)» читать онлайн книгу 📙 автора Алесь Бычкоўскі на MyBook.ru
Анамалія (зборнік)

Отсканируйте код для установки мобильного приложения MyBook

Недоступна

Стандарт

4 
(2 оценки)

Анамалія (зборнік)

118 печатных страниц

Время чтения ≈ 3ч

2012 год

16+

Эта книга недоступна.

 Узнать, почему
О книге

Творчасць фантаста Алеся Бычкоўскага ахоплівае невядомыя сегменты Сусвету, дзе адбываюцца неверагодныя прыгоды і адкрыцці і дзе можна па-іншаму ад прывычнага адчуць час і прастору. У кніжцы ёсць караблі-зоркалёты і мужныя космапраходцы, хітрыя кантрабандысты. Два супертворы сучаснай беларускай фантастыкі змешчаныя ў гэтай кнізе: дзве фантастычныя навелы “Ён прыйдзе апоўначы” і “Муары Лідлу”. А разам з імі – захапляльныя аповесці і твор па-за жанрам – “Хвалі. Бязмежная плынь” – для тых, хто любіць філасофскія вандроўкі.

читайте онлайн полную версию книги «Анамалія (зборнік)» автора Алесь Бычкоўскі на сайте электронной библиотеки MyBook.ru. Скачивайте приложения для iOS или Android и читайте «Анамалія (зборнік)» где угодно даже без интернета. 

Подробная информация
Дата написания: 
1 января 2012
Объем: 
213076
Год издания: 
2012
Дата поступления: 
27 ноября 2018
ISBN (EAN): 
9789856906599
Время на чтение: 
3 ч.

Krysty-Krysty

Оценил книгу

Не бліскуча, але цалкам чытэльна! Я, калі шчыра, баялася горшага.

Падарожжа ў часе ў Вялікую Айчынную магло б падацца не дужа арыгінальным пасля нядаўніх фільмаў (калі сучасныя салдаты апынаюцца ў варунках той рэальнай вайны), але мне спадабалася зграбнае тлумачэнне самой прычыны падарожжа і развіццё сюжэту.

Нарэшце касмічная фантастыка ад беларусаў, з перастрэлкамі, імплантамі, гіперрухавікамі і падобнымі няшнымі брындзюлькамі. Не магу сказаць, што атрымалася супер, але інтрыга закручаная так, што я заблыталася ў імёнах і падзеях :) Мая выснова: прынамсі аўтар здольны на прыгодніцкую інтрыгу.

Пару апавяданняў блізуфантастычных, троху містычных: перасяленне душы ў сабаку; галаваломны збег абставінаў. Некаторыя моманты даволі кранальныя і прачулыя. Калі ў фантастычным апавяданні (якое трэба разгадваць, як пэўны рэбус), сустракаеш на пачатку такое апісанне навальніцы: "За вакном барабаніла, успыхвалі фіялетавыя шчупальцы мядуз-бліскавіц і бурна плёскаўся нябесны вадапад з аркестрам", - міжволі выяўна ўяўляеш сабе электрычных медузаў за вакном. Вобраз ажывае, хоць і застаецца ўсяго метафарай. Мне спадабалася.

Але найбольш замілавала ідэя старажытных цывілізацый у космасе. Егіпцяне будуюць сфінксаў на Марсе. Цукерачка! Было б цікава пачытаць больш разгорнуты твор з такім пасылам.

У цэлым вельмі разнастайна тэматычна і даволі натуральна ў сэнсе літаратурнага майстэрства. Не сорамна за аўтара. Хоць шэдэўрамі тэксты, вядома, не назавеш.

P. S. З недахопаў выдання - дробны шрыфт, а таксама некваліфікаваны карэктар (простых абдрукаў няма, але процьма памылак, звязаных з моўнымі тонкасцямі і тоўстасцямі).

Перевод на русский...

Здесь...

Не блестяще, но вполне читаемо! Я, если честно, боялась худшего.

Путешествие во времени в Великую Отечественную могло бы показаться не очень оригинальным после недавних фильмов (когда современные солдаты оказываются в условиях той реальной войны), но мне понравилось стройное объяснение самой причины путешествия и развитие сюжета.

Наконец-то космическая фантастика от беларусов, с перестрелками, имплантами, гипердвигателями и подобными няшными мелочами. Не могу сказать, что получилось супер, но интрига закручена так, что я запуталась в именах и событиях :) Мой вывод: по крайней мере автор способен на приключенческую интригу.

Пара рассказов околофантастических, немного мистических: переселение души в собаку; головоломное стечение обстоятельств. Некоторые моменты довольно трогательные и прочувствованные. Если в фантастическом рассказе (который нужно разгадывать, как некий ребус), встречаешь в начале такое описание грозы: "За окном барабанило, вспыхивали фиолетовые щупальца медуз-молний и бурно плескался небесный водопад с оркестром", - невольно явно представляешь себе электрических медуз за окном. Образ оживает, хотя и остается всего только метафорой. Мне понравилось.

Но больше всего умилила идея древних цивилизаций в космосе. Египтяне строят сфинксов на Марсе. Конфетка! Было бы интересно почитать более объёмное произведение с таким посылом.

В целом очень разнообразно тематически и довольно естественно в смысле литературного мастерства. Не стыдно за автора. Хотя шедеврами тексты, конечно, не назовешь.

P. S. Из недостатков издания - мелкий шрифт, а также неквалифицированный корректор (прямых опечаток мало, зато много ошибок, связанных с языковыми тонкостями и толстостями).

25 мая 2018
LiveLib

Поделиться

Aksana81

Оценил книгу

Алесь Бычкоўскі. "Анамалія".

Фантастыка. "Галіяфы", 2012.

Фантастычны тэкст нараджаецца пры перасячэнні трох немагчымых: немагчымае месца, немагчымы час і немагчымая рэч у падкрэслена рэалістычным асяродку. Такім чынам, у кнізе Алеся Бычкоўскага нараджэнне немажлівага робіцца ўрэчаісненым: аўтар умее ўбачыць цуд у звыклым і будзённае ў неверагодным. Часам, праўда, здаецца, што з'яўленне серыі "Калекцыя беларускай фантастыкі" ў беларускай прасторы — падзея сама па сабе фантастычная, хоць усе творы з кнігі "Анамалія" друкаваліся ў часопісе "Маладосць".

Банальныя сумесныя вучэнні войскаў (аповесць "Анамалія" пачынаецца з яскравага эпізода армейскай руціны) прыводзяць у іншы час, і пакуль чытачы будуць суправаджаць героя ў яго выпадковым падарожжы, літаратуразнаўцы з задавальненнем зафіксуюць чарговы зварот маладых аўтараў да тэмы Вялікай Айчыннай вайны (мы ж памятаем надакучлівы стэрэатып "беларуская літаратура — пра вайну і вёску"). Жахі вайны ў такім кантэксце нібыта падкрэсліваюць: выратаванне з тых умоў магчымае толькі ў фантастычных варунках.

Фантастычныя ўмовы не адмяняюць галоўнага: фізічна ўдасканаленыя людзі з процьмай імплантаў у розных частках цела, людзі, якія валодаюць найсучаснымі тэхналогіямі, заўсёды застаюцца людзьмі: яны прагнуць улады і грошай, выяўляюць бязлітаснасць да наяўных паплечнікаў і аслабелых ворагаў. Амбітныя і сквапныя, хлуслівыя і помслівыя, людзі ніколі не стануць шчаслівымі самі, а зрабіць іх шчаслівымі прымусова таксама немагчыма. І адзінае, што можна зрабіць з чалавецтвам, — гэта альбо знішчаць яго (у апавяданні "Муары Лідлу" распавядаецца, што на новых планетах ёсць нават алгарытм пакарання хцівых прыхадняў, у якім натуральным чынам удзельнічаюць незвычайныя мясцовыя істоты), альбо адмежавацца ці нацкаваць людзей саміх на сябе ("Скарпіёны Даўра"), альбо пазбавіць людзей тэхнічных магчымасцяў распаўсюджваць сваю агрэсію ("Дзень імператара").

На ўзбочыне фантастычнага кірунку гэтай кнігі знаходзяцца два апавяданні — "Ён прыйдзе апоўначы" і "Хвалі. Бязмежная плынь", якія, зрэшты, то з лёгкім гумарам, то са светлым сумам апавядаюць пра чалавечае шчасце (і няшчасце). Кожны чалавек з'яўляецца адначасова і кавалём свайго лёсу, і яго марыянеткай, але можна натхнёна змагацца за жыццё або грунтоўна вытлумачаць уласную бяздзейнасць, бо, як вядома, "хвалі ўзнікаюць дзякуючы таму, што заўжды ёсць той, хто назірае зверху і шпурляе ўніз камяні"...

Аксана БЯЗЛЕПКІНА

21 марта 2012
LiveLib

Поделиться